Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля кладкі, выбраўшыся на росцераб, сцяжынка адразу пашырэла, папрамела і ўжо куды весялей павяла чалавека — паміж з аднаго боку нарытых землянымі мурашкамі купінаў, зарослых верасам, бруснічнікам і буякамі (адразу ж моцна і п’янка запахла адтуль багунам), з другога боку ўздоўж яе пацягнуліся слупкі і жэрдкі агароджы. Трохі дзіўна было бачыць уробленыя загоны, гэты ладны акультураны кавалак зямлі тут, далекавата ад вёскі, пад самым, лічы, лесам. Дарэчы, звалася ўрочышча проста Палянка, без удакладнення, чыя яна, хто яе адкрыў, рацерабіў, акультурыў.

«Ну вось, дзякаваць Богу, што даў пражыць яшчэ адзін дзень», — упомніліся словы з нейкага слабенькага амерыканскага фільміка; аднак запомнілася ж, уразіла — не раніцы дзякуюць, а вечару, не пачатку — а канцу… І зусім звязна, суладна, як бывае толькі ўвосень і толькі тады, калі вяртаешся з грыбоў, Трухановічу ізноў падумалася: дык дзе, у якім часе ён усё ж сапраўдны? Бо такім далёкім, нерэальным паўстала перад ім тое яго будучае — тыя фільмы, кнігі, цывілізацыя, Мінск і метро, палітыка і лекцыі… Больш таго — каб меў ён вось зараз магчымасць выбару, якому часу аддаць перавагу, у якім жыцці пагадзіўся б ён існаваць пастаянна — дык хто ведае, хто ведае!..

Раптам наперадзе ўбачыў ён жаночую постаць. Жанчына таксама ішла ў вёску — ад Палянкі. Крыху прыгорбленая, з вялікім кашалём бульбы за плячыма, нібы жывы дакор яму, што займаецца такім глупствам, калі людзі сама шчыруюць.

Ён запаволіў і без таго няхуткі крок, каб не даганяць яе. Але жанчына азірнулася, пачуўшы ці ўгадаўшы, што ззаду ідзе нехта, азірнулася — і пазнала яго. А ён яе — Насту. Яна спынілася.

— Я і не ведаў, што тут надзел… ну, участак, — сказаў ён, падыходзячы, — ну, палоска ваша, — заблытаўся, запаздала хацеў выправіць ваша на наша, ды не стаў: тут лепш быць самім сабою, гаварыць, як умее, бо язык забаліць кожны раз папраўляцца.

Наста і не дала ўвагі. Яны пайшлі побач. Хоць і нязручна было, і яму, і ёй даводзілася ступаць не так па сцежцы, як па траве ўзбоч. Да таго ж ён фізічна не мог ісці хутка, яна бачыла гэта і пад яго хаду падлажвалася.

— Зноў грыбоў набраў… Цягаеш ты іх кожны дзень!

— Ды поўна ж іх. Дзіця малое набярэ.

— Як жа! Мяне пусці ў гэты лес, дык толькі патапчу. Як варона сляпая. Ды і страшна адной у лесе.

Ну як было не адзначыць пад гэтымі грубаватымі, вясковымі словамі пэўнага такту, далікатнасці, магчыма нават спагады да яго, скалечанага чалавека? Трухановіч даўно ўжо заўважыў, што яна, гэтая Наста, пры рэдкіх іхніх сустрэчах заўсёды стараецца падкрэсліць, што ён — звычайны, нармальны хлопец, роўня ёй, Міканору і ўсім астатнім людзям. Як і цяпер — хваліць яго за самую абвыклую рэч, за грыбы гэтыя, нібы нейкі асаблівы спрыт трэба, каб набраць іх цяперашняй парою, калі іх поўны лес…

Далей пайшлі яны моўчкі.

Сцежка вілася сярод лазовых кустоў, высокага, мокрага купіння сітняку. Вераснёвы дзень астываў. Шоргалі крокі. Пахла расой, травой, туманам і грыбамі, і аддалёку — ад вёскі — цягнула, так натуральна дапаўняючы гэты водар восені, дымком ад спаленага картаплішча… Ці мо то ўжо запальвалі ў печах? Як бы яшчэ раз перажыць усё гэта, вярніце мне яго… Бо толькі і ёсць у жыцці сапраўднага, што адзін гэты момант, тое, што перад вачыма, — а потым скончыцца сцежка — яна заўсёды канчаецца, прычым там, дзе ёй, а не нам, трэба, і не паўторыцца больш ніколі, ні з кім і нідзе менавіта такога вось вечара, такіх малюнкаў і такіх пахаў, — хаця будзе, будзе, магчыма, яшчэ і лепшая сцежка, у іншым месцы, дзе­небудзь у Францыі, у Германіі або ў Лунінецкім раёне, і яшчэ маладзейшая і прыгажэйшая жанчына будзе ступаць побач, і ўмовы, і абставіны, і наваколле — усё, словам, будзе лепшае; ды толькі вось такія, як цяпер — нідзе і ніколі!..

Але пакуль рана было думаць аб гэтым. Пакуль не канчалася сцежачка. Нямала яе яшчэ наперадзе, а значыць, быў час і ў Трухановіча з Настаю.

Абое ісці стараліся марудна, нібы змовіліся як мага расцягнуць гэты шлях, падоўжыць гэтую магчымасць удваіх астацца. За чатыры дні ўпершыню выпала такая нагода. А пабыць ім адным даўно трэба было б, штосьці звязвала іх… А што? Адзінае, вынесенае Трухановічам яшчэ са шпіталю, было такое ўяўленне іхніх ранейшых нібыта адносін: жыла гэтая Наста, і жыў папярэднік яго, нейкі Трухановіч, разам яны раслі, гадаваліся, потым сябраваць пачалі, потым — пагульваць, потым ён служыць пайшоў, а яна пабралася з Міканорам… Вось і ўся няхітрая гісторыйка. Не рэдкасць — хутчэй правіла, чым выключэнне, калі дзяўчына выходзіць замуж за твайго брата, ці ты жэнішся з сястрою сваёй каханкі — у многім толькі з­за іх фізічнага падабенства; а ён тварам якраз­такі падобны на Міканора, бачыў гэта і на фотаздымках, і ў люстэрку, калі ўяўляў сябе без барады…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x