Джэк Лондан - Забаставаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэк Лондан - Забаставаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1931, Издательство: Белдзяржвыд, Жанр: great_story, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Забаставаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Забаставаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік прыгодніцкіх апавяданняў "Забаставаў" Джэка Лондана складаюць з твораў "Забаставаў", "Памылка", "Выратавальная шхуна", "Крыс Фэрынгтон, матрос", "Берагі Сакрамэнто", "Эскімос Кіш", "Закон жыцьця".

Забаставаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Забаставаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ў гэтым ня было нічога дзіўнага. Ён пастаянна, праз ўсё сваё жыцьцё, меў справу з машынамі. Машыны былі для яго траха што роднымі, ён вырас і выгадаваўся пры іх. Дванаццаць год таму назад нагэтай самай фабрыцы, у ткацкай, адбылося адно здарэньне, якое крыху занепакоіла рабочых. Матцы Джоні зрабілася нядобра. Яе палажылі на падлогу сярод шумлівых машын. Прымусілі двух пажылых кабет пакінуць свае варштаты і падысьці да яе. Тут-жа быў і наглядчык. Праз некалькі хвілін у ткацкай прыбавілася адно стварэньне.

Гэта быў Джоні, які нарадзіўся пад стук і грукат ткацкіх машын, і ўжо з першай хвіліны свайго жыцьця ўдыхаў у сябе цёплае вільготнае папетра, напоўненае пылам і кавалкамі кудзелі. Ён зараз-жа пачаў кашляць, стараючыся ачысьціць свае лёгкія ад пылу, таму ён і кашляў з таго часу.

Хлопчык, што працаваў поплеч з Джоні, усхліпваў і моцна соп. На тварыку яго сьвяцілася крыўда і злосьць на наглядчыка, які ня спускаў з яго злога вока, але затое шпулі наматваліся акуратна. Хлопчык як мог праклінаў гэтыя агорклыя для яго шпулькі.

У адзінаццаць гадзін усе раптам заварушыліся.

Аднаногі хлопчык, што працаваў насупраць Джоні, скора скокнуў у пустую каляску для шпулек. Ён зьнік у калясцы разам з мыліцаю. Увашоў кіраўнік фабрыкі, а з ім добра адзеты малады чалавек. Гэта быў «інспэктар».

Ён праходзіў каля хлопчыкаў, пільна ўглядаўся на іх і часамі спыняўся ды аб чым-небудзь пытаўся. Пры запытаньнях ён павінен быў крычаць з усяе сілы, пры гэтым твар яго сьмешна моршчыўся ад таго, што інспэктар стараўся, каб яго пачулі. Ён спыніўся каля Джоні, акінуў яго вокам і хапіў за руку ды адцягнуў ад машыны, але зараз-жа са зьдзіўленьнем выпусьціў яго руку.

— Худаваты, — сказаў кіраўнік, усьміхаючыся.

— Як саломінка, — пачуўся адказ. — Зірнеце на яго ногі. У хлопчыка рахіт [1] Рахіт — дзіцячая хвароба, ад якой робяцца мяккімі і крывяцца косьці ног і хрыбта. . У яго, як відаць з усяго, можа быць падучая хвароба альбо сухоты.

Джоні слухаў, але нічога не разумеў. Яго ані ня цікавіла тое, што некалі з ім будзе. Джоні баяўся, што інспэктар можа натварыць для яго бяды.

— Слухай, хлопчык, толькі мне хацелася-б, каб ты адказаў праўду, — крыкнуў інспэктар, блізка нагінаючыся да вуха хлопчыка. — Колькі табе гадоў.

— Чатырнаццаць, — зманіў Джоні.

— Па выгляду яму ня менш шаснаццаці, — заўважыў кіраўнік фабрыкі.

— Або шэсьцьдзесят, — паправіў інспэктар.

Яны пашлі далей, а Джоні вярнуўся да сваіх шпулек, рады, што бяда мінулася. Але аднаногі хлопчык быў не такі шчасьлівы. Ад дасьціпных вачэй інспэктара нікуды не схаваешся. Губы беднага хлопчыка дрыжалі, а твар пакрывіўся так, нібы ў чалавека, на якога раптам навалілася вялікая непераможная бяда. Наглядчык зьдзівіўся, нібы ўпяршыню ўбачыў хлопчыка; кіраўнік таксама застаўся гэтым вельмі нездаволены.

— Я ведаю яго, — сказаў інспэктар. — Яму дванаццаць гадоў. Я прагнаў яго з трох фабрык за год. Гэта ўжо чацьвертая.

Ён загаварыў да аднаногага хлопчыка:

— Ты даў мне слова, што будзеш хадзіць у школу.

Хлопчык-калека расплакаўся.

— Зьмілуйцеся, пане інспэктар, у нас памерла двое дзяцей і мы вельмі бедныя.

— А чаму ты гэтак кашляеш, — запытаўся ў яго інспэктар, нібы вінавацячы яго за якія ўчынкі.

I хлопчык-калека, як-бы стараючыся давесьці, што ён невінаваты, адказваў:

— Гэта так сабе. Я прамёрз на мінулым тыдні, пане інспэктар, вось і ўсё.

Нарэшце аднаногі хлопчык усе-ж вышаў з фабрыкі разам з інспэктарам і затурбаваным кіраўніком. Пасьля гэтага зноў пачалася аднастайная работа. Мінула доўгая раніца і яшчэ больш доўгі час пасьля абеду, і сьвісток прасьвістаў аб сканчэньні работы. Змрок ужо агарнуў зямлю, калі Джоні ішоў з фабрыкі.

На вячэру зьбіралася ўся сям’я, — гэта была пара, калі Джоні адзін раз на дзень сустракаўся з сваімі малодшымі братамі і сёстрамі. Ён ня мог цярпець іх шумнай вясёлай маладосьці. Яго дзіцячыя гады засталіся далёка ў мінулым. Ён быў падобны на сярдзітага дзеда, якому страшна дакучалі жарты моладзі. Кончыўшы вячэраць, Джоні адсунуў крэсла і ўстаў. З хвіліну ён думаў, куды яму пайсьці: спаць ці на двор, і, нарэшце, вышаў на двор. Ён сеў на ніжняй прыступцы ганку, высунуў калені, выцягнуў наперад свае вузкія плечы, паставіў локці на калені і падпёр бараду рукамі.

Седзячы так, ён нічога ня думаў. Ён проста адпачываў. Яго браты і сёстры вышлі ўсьлед за ім і разам з іншымі дзяцьмі шумна гулялі недалёка ад яго. Яны ведалі, што Джоні сярдзіты і сумны, і, каб падражніцца з ім, падбягалі да яго і жартаўліва сьпявалі розныя песенькі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Забаставаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Забаставаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Забаставаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Забаставаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x