• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Альпійская балада

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Альпійская балада» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1964, категория: great_story / prose_military / Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Альпійская балада

Альпійская балада: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альпійская балада»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Альпійская балада? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Альпійская балада — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альпійская балада», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ззаду тым часам усё змоўкла, засцігнутая дажджом небяспека недзе стаілася, адстала, за імі пакуль не чутно было ніякай пагоні. Але яна павінна была азвацца. Іван ведаў, што немцы іх так не пакінуць, пэўна, яны паднялі ўжо на ногі ўсю ахову, паліцыю, сабак. Гэта было дужа нялёгка — уцячы, хіба што ім паможа дождж, калі схавае, заглушыць крокі, змые сляды. Вострым, нервовым позіркам Іван усё ўзіраўся праз рэдзенькую, яшчэ прытуманеную сетку дажджу і вельмі асцерагаўся, каб не налезці на якую засаду. Яшчэ ён час ад часу лавіў ззаду стукат крокаў сваёй спадарожніцы, яна адставала, часта губляла з ног то адну, то другую клумпес і пасля подбегам даганяла яго. Тады некалькі хвілін побач чулася яе блізкае, частае ад стомы дыханне, неўзабаве, аднак, яна зноў знікала.

Ён стараўся быць абыякавы да яе; калі б яна адстала зусім, мабыць, уздыхнуў бы з палёгкай, але ўсё ж пакуль яна была тут, паблізу, не мог пакінуць або прагнаць яе і пайсці адзін. Ён толькі думаў: і адкуль яе, на ліха, прыбіла да яго! Глядзі ты — вырвалася з завода, дагнала, ужо нашто ён хутка шыбаваў, а вось не адстала ж. Хоць ён нямала часу патраціў на сабак, добра яшчэ, што прамарудзілі, не наляцелі на той раўчук немцы. Дожджык тым часам усё гусцеў, усё шчыльней ахутваў лясістыя горы цёплы туман — гэта радавала яго, так лягчэй было зашыцца ў лесе, схаваць свой след ад сабак, як мага далей адысці ад горада.

Толькі пад дажджом ісці было дужа нязручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела, штаніны таксама вымаклі ад нізу, і ён падкасаў іх, як, бывала, касцы — да калень. Спачатку ён з задавальненнем падумаў, што пад дажджом прытушыцца, пацямнее яго паласатая, бачная здалёк стракатасць. Гэта і сапраўды сталася, толькі праклятыя кругі мішэняў, намаляваныя клеявой фарбай, па-ранейшаму тапырыліся на грудзях, зусім не моклі і сталі яшчэ прыкметней на прыцямнелай куртцы.

Так мінула гадзіна ці болей, калі, прадзіраючыся праз мокры хваёвы падлесак з туга напятымі між галін струнамі павуціння, у якім дрыжалі драбнюткія кроплі вады, Іван убачыў дарогу. Гладкая, блішчастая ад непагоды паласа яе лёгка загіналася на павароце і знікала ў гарах. Ён спыніўся, услухаўся, — здаецца, дарога была пустая. Тады ён азірнуўся — дзяўчына, адхінаючы ад твару мокрыя хваёвыя галінкі, зводдаль прабіралася да яго. Трэба было пачакаць яе і дарогу перайсці разам, інакш яна адна магла зрабіць штосьці не так і яшчэ выдаць абаіх.

Яна падышла і стомлена спынілася побач, таксама заўважыла дарогу і ўжо з большаю асцярогаю, чым упачатку, паставілася да небяспекі. Ён коратка слізгануў позіркам па яе мокрай паласатай куртцы, якая шчыльна абляпіла гнуткі, тоненькі стан, маленькія вострыя грудзі, і зноў ваўкавата паморшчыўся — так гэта не дастасавалася да таго рызыкоўнага становішча, у якім апынуліся яны. Яна ж, відаць, рада была супынку, аддыхвалася, узяўшыся рукой за вяршаліну сасонкі, другой выліла з калодак ваду і стомлена, хоць і не дужа клапотна, уздыхнула.

Ён, адчуваючы побач яе рухі, цярпліва перачакаў яе турботы і тады рушыў бліжэй да дарогі. Яна, прыціхлая і, пэўна, змораная, падалася за ім.

Ля дарогі ён зноў спыніўся, укленчыў за каменем, паўзіраўся, пасля ўстаў, выскачыў да забетаніраванага кювета. Поўны спрыту і адчування небяспекі, прыгнуўся, гукнуў: «Ідзі сюды!» — і падаў ёй руку. Яна без слоў ухапілася за яго пальцы, скокнула, глуха стукнуўшы аб бетон калодкай. Ён коратка кінуў: «Скідай!» Яна здагадалася, зняла дзеравяшкі і падхапіла іх свабоднай рукой.

Так, пабраўшыся за рукі, яны выбеглі на мокрыя бетонныя пліты дарогі. Дожджык дробненька сыпаў і хутка змываў мокрыя іх сляды. Яны перабеглі на другі бок, і ён выпусціў яе руку. За кюветам яна адразу, відаць, накалолася нагамі на шчэбень, войкнула, узмахнуўшы ў паветры рукой, сунула ступні ў калодкі і па схіле хутка палезла за ім угору.

Схіл, аднак, тут быў крутаваты, з абрывістымі кручамі, парослы крывымі маладымі сасонкамі, праз вяршаліны якіх, колькі яны ні лезлі, усё відаць была ўнізе блішчастая дуга дарогі. У гэты час ён ужо і не дужа стараўся вытрымаць тэмп, замарыўся сам, ды і яна — адчуваў — ужо на мяжы сваіх, пэўна, не дужа багатых сіл. Неяк на вельмі стромкай мясціне, якую ён пераадолеў, і, утаймоўваючы зморанасць, з-пад разложыстай сукаватай сасны глядзеў, як карабкаецца яго спадарожніца, адна калодка яе звалілася з нагі і па камянях шпарка пакацілася ўніз. Яна коратка ўскрыкнула: «Парка мадонна», азірнулася і села, пэўна, не наважваючыся ад стомы спускацца назад. Але ўсё ж неўзабаве палезла ўніз, кульгікаючы на адной назе, падабрала калодку і зірнула знізу на Івана. У гэтым яе позірку ён улавіў супакоенасць і ціхую ўдзячнасць за тое, што без яе не пайшоў. Ён прысеў між пакручастых каранёў на сухі, калючы дол, пачакаў, пакуль яна вылезла з-пад кручы і стомлена ўпала побач.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альпійская балада»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альпійская балада» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альпійская балада»

Обсуждение, отзывы о книге «Альпійская балада» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.