Марк Твэн - Прыгоды Тома Соўэра

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Твэн - Прыгоды Тома Соўэра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1935, Издательство: Дзяржвыд Беларусі. Юндзетсектар, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Тома Соўэра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Тома Соўэра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мабыць
няма
больш вядомай
аповесці
чым
аповесць
Марка
Твэна
"Прыгоды
Тома
Сойера
якую
з задавальненнем
чытаюць
ўжо больш за сто
гадоў
дзеці і
дарослыя.
І гэта
зусім
не дзіўна
бо ў
ёй ёсць усё
што
так прыцягвае
чытача
- рамантыка
прыгод
жывы
гумар
захапляльны
сваімі
нечаканымі
паваротамі
сюжэт і
нават
пакутлівы
любоўныя
перажыванні
галоўнага
героя -
падшыванца
і
гарэзы
Тома
Сойера

Прыгоды Тома Соўэра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Тома Соўэра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гм! Ну, усё-такі я лічу, што табе дасталося не дарма. Ты, пэўна, таксама дурэў, пакуль мяне не было тут.

Сумленне папракала яе, ёй вельмі хацелася сказаць хлопчыку некалькі ласкавых слоў, прылашчыць яго. Том ведаў, што ў душы цётка цяпер гатова цалаваць яго ногі, і гэта давала яму суровую асалоду. Ён парашыў не рабіць ніякіх крокаў да прымірэння і не звяртаць увагі на цётчыны забяганні. Ён ведаў, што час ад часу яна глядзіць на яго жаласнымі вачыма, затуманенымі слязмі, але не хацеў заўважаць гэтага. Ён уяўляў сабе, як ён ляжыць хворы, блізкі да смерці, а цётка схілілася над ім і чакае, каб ён сказаў, што даруе ёй; але ён паварочваецца тварам да сцяны і памірае, не сказаўшы ні слова. Як-жа ж ёй тады будзе? Ён уяўляў сабе, як яго прыносяць дадому мёртвага, выцягнутага з вады; валасы яго ўсе змоклі, яго бедныя рукі, складзеныя на грудзях, супакоіліся навекі, і яго хворае сэрца таксама. Як-жа ж яна тады кінецца на яго труп і будзе плакаць-галасіць над ім і маліць бога, каб ён вярнуў ёй яе хлопчыка, і што яна ніколі-ніколі болей не будзе крыўдзіць яго дарма! А ён будзе ляжаць бледны, халодны, нерухомы,— туга беднага маленькага пакутніка скончылася назаўсёды... Ён так расчуліў сябе гэтымі жаласнымі карцінамі, што ўвесь час у яго вачах плавала нейкая вільгаць, якая кацілася праз край, калі ён мігаў, цякла ўніз і капала з кончыка яго носа. Яму так прыемна было пеставаць сваё гора, што ён не мог цярпець каля сябе вясёлыя твары і смех.

Таму, калі ў пакой, падскокваючы, прыбегла яго кузіна Мэры, прынесшая з сабой вясёлыя песні і сонца,— ён, пануры і хмуры, вышаў з дому. Ён бадзяўся воддалі ад таварышоў, шукаючы ціхага месца, такога-ж сумнага, як яго сэрца.

Раздзел IV

Раніца ў нядзелю была ціхая, ясная, сонца ярка ззяла. Пасля снедання Мэры падаравала Тому новенькі толькі што куплены ножык-складанчык, цаною ў дванаццаць з паловай цэнтаў [ 2 2 Цэнт — каля двух капеек. ], і Том аж зайшоўся ад захаплення. Ласка кузіны ўсхвалявала яго да глыбіні душы. Праўда, ножык быў «бяспечны» і ім нічога нельга было рэзаць, але Том усё-ж такі ўхітрыўся парэзаць ім буфет і падрыхтаваўся ўжо ўзяцца за пісьмовы стол,— як яго паклікалі адзявацца, каб ісці ў нядзельную школу.

Мэры падала яму бляшаны тазік з вадой і кавалак мыла. Ён вышаў за дзверы і паставіў тазік на лавачку, потым абмакнуў мыла ў ваду і палажыў яго на месца; тады закасаў рукавы, асцярожна выліў ваду на зямлю, увайшоў у кухню і пачаў старанна церці сабе твар рушніком, што вісеў за дзвярыма. Але Мэры адабрала ад яго рушнік, кажучы:

— Як табе не сорамна, Том! Не трэба быць такім брыдкім. Нічога табе не станецца, калі ты памыешся.

Том быў крыху засаромлены. Тазік зноў напоўнілі вадой. На гэты раз Том спачатку пастаяў над ім, нібы збіраючыся з духам, а потым глыбока ўздыхнуў і пачаў мыцца. Калі ён другі раз увайшоў у кухню і са сплюшчанымі вачмі пачаў мацаць рукамі рушнік, то вада і мыльная пена на яго твары усім сведчылі, што на гэты раз ён быў добрасумленны. Але тым не менш, калі ён вынырнуў з-пад рушніка, фізіяномія яго аказалася зусім нездавальняючай, бо чыстая мясціна, нібы маска, займала толькі частку твара — ад ілба да падбародка; вышэй і ніжэй ад гэтага ўчастку заставалася вялікая неабваднёная тэрыторыя, якая наверсе падымалася на лоб, а ўнізе цёмнай паласой ляжала вакол шыі.

Тады Мэры сама ўзялася за яго, і толькі пасля гэтага Том зрабіўся малайцом, з якім не сорамна паказацца на вуліцы: валасы яго былі прычэсаныя і змазаныя памадай, а кароценькія кудзеркі размешчаны прыгожа і сіметрычна. Сам-жа ён толькі старанна прыгладжваў свае валасы і пнуўся прыціснуць іх так, каб яны ляжалі на галаве зусім гладка: ён лічыў, што кучаравасць робіць яго падобным на дзяўчынку. Потым Мэры дастала яго святочны касцюм, які вось ужо два гады надзяваўся толькі па нядзелях. Калі ён адзеўся, кузіна «паправіла» яго, зашпіліла куртку на ўсе гузікі, адгарнула на плечы шырокі каўнер сарочкі, пачысціла адзенне шчоткай і, нарэшце, надзела яму на галаву саламяны капялюш.

Усё гэта вельмі ўпрыгожыла яго выгляд, але сам ён сароміўся і адчуваў сябе неяк няёмка: не прызвычаіўся ён бачыць сябе памытым і чыстым,— гэта перашкаджала яму. Ён спадзяваўся, што Мэры забудзецца на боты, але надзея гэта была дарэмная: Мэры вымазала іх, як водзіцца, жырам і прынесла яму, каб ён надзеў. Тут ён не сцярпеў і пачаў скардзіцца, што яго заўсёды прымушаюць рабіць тое, чаго ён не хоча рабіць. Але Мэры пераканаўча сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Тома Соўэра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Тома Соўэра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Тома Соўэра»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Тома Соўэра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x