Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міколка-паравоз: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міколка-паравоз»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Міколка-паравоз» — шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка.

Міколка-паравоз — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міколка-паравоз», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А маці далей дыктуе:

— Хлеб наш насушны даждзь нам днесь…

А Міколка зноў пытае:

— А чаму толькі насушны, а калі я, скажам, пірага хачу ці абаранка?

Не сцерпіць тут дзед, падказвае: «З макам», а сам хуценька падаецца за дзверы, убачыўшы, што маці грозна пазірае на качарэжку каля печы.

А Міколка зноў са сваімі роспытамі:

— А ці любіць Бог «зайцаў хлеб»?

Замест адказу матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам, і яно пачынае гарэць і чырванець, як той семафор за стрэлкамі. А маці прыгаворвае:

— Гэта табе за «зайцаў хлеб»! А гэта табе за непаслушэнства перад Богам. А гэта табе… бязбожнік ты гэтакі… Кажы цяпер «Багародзіцу»!

Маўчыць Міколка, насупіўшыся.

— Кажы: «Багародзіца Дзева, радуйся, благадатная…»

— Дужа яна ўзрадавалася б, твая благадатная, калі б яе так за вуха пацягалі… — мармыча Міколка пад нос.

— Што ты вярзеш там, неслуш! — гневаецца маці. — Ну, пачынай!

— Не буду…

— Кажы адразу!..

— Не буду… — упарта стаіць на сваім Міколка і скоса пазірае, як матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякі шлях да адступлення. Калі заўважае Міколка, што развязваецца апошні вузел і матузовая пагроза набывае яўную небяспеку, ён маланкай кідаецца пад тапчан, наганяючы страху на спаўшага там ката. Той стралой імчыць да дзвярэй, збіваючы з ног Міколкаву маці.

— Пастой жа, я цябе ўчастую, пазнаеш ты ў мяне Багародзіцу!

— А няхай яна згарыць, твая Багародзіца! — лямантуе пад тапчаном Міколка, забіраючыся ў самы куток за розныя скрынкі, клумкі з лахманамі.

— Пастой жа, паспытаеш ты ў мяне благадаці… — рашуча бярэцца маці за качаргу, і пачынаецца, як кажа дзед, баталія-вайна. Праўда, выпараць Міколку з-пад тапчана — не такая-то лёгкая справа. Ды і дзед прыходзіць на дапамогу Міколку. Ён асцярожна падыходзіць да дзвярэй і пачынае ўшчуваць маці:

— Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзіця з ражном перці… Ды Бога пабаялася б, ён жа ўсё бача… — і дзед урачыста падымае руку ўгару, нібы хоча паказаць ёй Бога на небе. Усё гэта ён робіць, каб адцягнуць матчыну ўвагу ад Міколкавых тапчаноў. Маці мімаволі глядзіць угару. Там ляціць звычайная варона. Пакуль маці прыглядаецца да яе, Міколка паспявае вылезці з-пад тапчаноў і праслізнуць у дзверы пад самымі матчынымі рукамі. Тая толькі паспявае войкнуць — лаві цяпер бязбожніка ў чыстым полі. Усё гэта хітрыкі дзеда, і маці добра разумее яго палітыку. Але што ты з гэтым дзедам зробіш, не ганяцца ж за ім з качаргой, за гэтым старым бязбожнікам.

А дзед ужо ідзе з Міколкам да дэпо і павучае ўнука:

— Ты, браце, заўсёды, калі туга табе давядзецца з Багародзіцай, дык імчы ў дэпо. У нас, браце, багі не ў пашане, ураз ім крыллі абскубуць.

І сапраўды, хоць і віселі ў дэпо сям-там абразы, але не бачыў Міколка, каб дужа маліліся перад імі, шапкі скідалі. Усё больш завіхаліся ля паравозаў, ля паравозных колаў, кляпалі паравозныя печы, расточвалі цыліндры. І такі грукат стаяў там, што любы Бог, як думаў Міколка, адразу павінен быў аглухнуць. А якая пашана ім, глухім. Вісяць вось на сценах, копаці набіраюцца. І не дзіва, што дэпоўцы не паважаюць багоў. Вось і Міколкаў бацька, калі надакучала маці яму сваімі жалобамі на сынава бязбожніцтва, звычайна агрызаўся:

— А кінь ты са сваім дурным Богам!

Дзівіўся тады Міколка: у маці Бог разумны, у бацькі ж ён выходзіць дурным. Каму ж верыць? Відаць, бацьку, бо той усё ведае, той свет аб’ехаў на паравозе. І ўсё большае непавагі набіраўся Міколка да багоў, хоць і цярпеў за гэта не раз вялікія непрыемнасці. І не толькі ад маткі, але асабліва ў школе, куды давялося яму ў хуткім часе патрапіць. Тут адразу ўткнуўся ён у дыскусію з папом, не ведаючы спачатку, што такія дыскусіі заўсёды канчаюцца для вучняў вельмі кепска. Поп, заўважыўшы новага вучня, адразу спытаў Міколку:

— Хто ты такі?

— Міколка… — крыху нерашуча адказаў ён.

— Дурань! — накінуўся чамусьці поп. — Перш за ўсё ты раб Божы…

— Ну, гэта ўжо хлусня, усё роўна, што ў дзеда пра туркаў, — набраўся смеласці Міколка. — А мы не рабы божыя, а рабочыя-дэпоўцы…

Чуў Міколка пра рабочых, а пра нейкіх рабоў яму чуць не даводзілася. Тут і ўсхадзіўся поп.

— Хто, хто? — перапытаў ён, набіраючыся злосці, і ўжо запусціў свае пальцы ў Міколкаў віхор.

— Паравознікі мы, во хто мы… — пераказаў яшчэ раз Міколка, горка плачучы, бо поп не на жарты ўзяўся за яго чуб.

А другі раз такая дыскусія закончылася яшчэ горш для Міколкі. Расказваў поп, як Бог займаўся будаўніцтвам, як будаваў і стварыў свет, неба, зямлю, расліны і жывёлу і як урэшце ён чалавека стварыў, Адама, а з яго рабрыны жонку гэтаму чалавеку, Еву. Слухаў, слухаў Міколка ды — у рогат. Так і пусціўся ў смехі, аж да скамейкі прысядае. Раз’ярыўся поп, наступае грозна на Міколку:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міколка-паравоз»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міколка-паравоз» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міколка-паравоз»

Обсуждение, отзывы о книге «Міколка-паравоз» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x