… Што гэта за чалавек беларус? Што гэта за народ? Уласна кажучы, адказаць на гэта пытанне дужа цяжка. Гэта задача амаль невырашальная. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў мяшчане і падзвіжнікі, лайдакі і працаўнікі, «малюскі» і героі (нават у штодзённым змаганні за новае, за лепшае, за вынашаныя ідэі, што, уласна кажучы, і называецца жыццём), дурні і мудрацы. І кожны паступае адпаведна свайму характару, і мудрыя разважаюць мудра і па-свойму, а дурні — як паўсюль.
Так штò не трэба абагульненняў.
Аднак, многа паездзіўшы па рэспубліцы, перазнаёміўшыся з тысячамі людзей, я насмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару…
Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа, тады ўжò, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнта, яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа было завершана. Ен не скажа: «Чым гэта скончыцца?», а скажа: «Дык чым, мо ўжò вы мне скажаце, скончыцца гэта — а, мо скажаце вы?»).
Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка. Яно ў форме носа, вушэй, у вачніцах і разрэзе саміх вачэй, у манеры рэхацца, жэстыкуляваць, гаварыць, ды й ці мала яшчэ ў чым. Паўночны беларус ростам пераважна высокі (не рэдкасць бамбізы па два метры ростам). На поўдні часцей трапляюцца людзі сярэдняга росту, больш прыземістыя (паўтараю яшчэ раз, штò гэта не агульны закон, а толькі найбольш распаўсюджаныя рысы), затое больш каржакаватыя. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да павышэння сярэдняга росту, як і паўсюль.
Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і, чамусьці, пераважна сярод мужчын, ды яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне («Гродзенцы — гракі»), штò частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі старажытнай ятвяжскай крыві. Пераважаюць на Беларусі валасы светла-русыя і нават бялявыя. Цёмна-русых і шатэнаў менш. Адпаведна і колер вачэй часцей за ўсё блакітны, шэры ці сіні.
(У. К.араткевіч)
Лексический комментарий к тексту
гэта — это
уласна кажучы — собственно говоря
пытанне — вопрос
амаль — почти
лайдак — бездельник, беспутный человек, лодырь
працаўні к — труженик
лепшы — лучший
жыццё — жизнь
кожны — каждый
паўсюль — везде, повсюду
абагульненне — обобщение
перазнаёміцца — перезнакомиться
досыць — достаточно, довольно
рыса — черта
уласцівы — свойственный
іншы — иной, другой, прочий
асаблівы — особенный, особый
будова — построение, строение
паветра — воздух
апошні — последний
нават — даже
сказ — предложение
мо — усеченная форма слова можа (может), широко используется в разговорной речи
аблічча — облик
вачніца — глазница, глазная впадина
рухацца — двигаться
ды й (чаще пишется дый) — соединительный союз, по значению близок к русскому союзу да , образовался фонетически из сочетания ды і
пераважна — преимущественно, большей частью
трапляцца — попадаться, встречаться
агульны — общий
распаўсюджаны — распространенный
апушні — последний
назірацца — наблюдаться
няшмат — немного
сустракацца — встречаться
тлумачыць — объяснять, истолковывать
рэштка — остаток, остальное
ятвяжская кроў — кровь древнепрусского (балтийского) племени ятвягов, близких к литовцам, обитавших между средним течением реки Неман и верховьями реки Нарев. Часть земель ятвягов входила в состав Великого княжества Литовского, куда входили и белорусские земли. Частично уничтожены германцами, остальные ассимилированы славянами
адпаведна — соответственно
колер — цвет
блакітны — голубой
Упражнения
1. Расставьте ударения в следующих словах, проверьте по словарю и произнесите их вслух.
Стрэхі, спіна, алфавіт, красавік, сакавік, льючы, маленькі, адзінаццаць, здарыцца, зацірка, таварышы, цыган, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, бармен, бістро, гравіраванне, дзічына, дыспансер, запінка, кулінарыя, ласкавасць, магазін, металургія, мысленне, навіна, партэр, статут, струмень, туманы, рымляне, трактары, пасланец, піяла, хрысціянін, шпацыр, шпіталь, накрыўка, трапеза, фурман, пурпур.
Читать дальше