Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Божым гэты баранчык названы таму, што ён падымаецца вельмі высока ў неба, залятае, жартам кажучы, ледзь не да самога Бога: «Баранчык божы ў паднябессі бляе маркотна над балотам» (Я. Колас).

Бачыць наскрозь. Агульны для ўсходнесл. м. ( руск. видеть насквозь, укр. бачити наскрізь). Ужыв. са значэннямі: 1) каго; ‘вельмі добра ведаць чые-н. думкі, намеры і пад.’; 2) што; ‘глыбока разумець, ведаць што-н., пранікаць у сутнасць чаго-н.’ А ты перадамной не вылузвайся. Я цябе наскрозь бачу (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! (Я. Колас. Новая зямля).

Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з вытворнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент бачыць — са значэннем ‘усведамляць, разумець, адчуваць’, кампанент наскрозь — са значэннем ‘поўнасцю, цалкам, зусім’.

Бачыць на тры сажні (метры) пад зямлёй (у зямлю).Відаць, недакладная паўкалька з руск. м. (видеть на три аршина в землю (под землей) ці з польск., дзе з паметай «устарэлы» сустракаеццаў некаторых слоўніках (widzie na trzy sażnie роd ziemią). Вызначацца вялікай нраніклівасцю, празорлівасцю. Дзедка быў няпросты — на тры метры ў зямлю ўсё бачыў (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).

Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, засноўваецца на гіпербале.

Баш на баш. Запазыч. з руск. м. Рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.). — Усё на дармаўшчыну хочаш, — дабрадушна ўсміхнууся Павел Арцёмавіч. — Давай лепш баш на баш (Я. Васілёнак. Першы сустрэчны).

Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай. Баш — з цюркскіх м.: bаs ‘галава’. Літаральна: ‘галава за галаву’.

Баявое хрышчэнне. Запазыч. з руск. м. (боевое крещение). Ужыв. са значэннямі: 1) першы ўдзел у баі, 2) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе. Знішчэнне генерала было баявым хрышчэннем юнага мсціўца (І. Гурскі. Над Нёмнам). Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне (І. Дуброўскі. На новыя кругі).

Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго 1-м значэнні — сэнсаўтваральныя: баявое суадносіцца са значэннем ‘звязанае з вядзеннем бою’, а хрышчэнне — са значэннем ‘першае выпрабаванне ў чым-н.’. 2-е значэнне развілося на аснове 1-га ў сувязі з пашырэннем яго прымянення на з’явы, не звязаныя з удзелам у баях.

Баяцца свайго (уласнага) ценю. Калька з франц. м. (аvоіr реur dе sоn оmbrе). Трымацца занадта асцярожна, вельмі палахліва. — Казлоўскі, пэўна, не пагадзіцца ехаць з незнаёмым чалавекам, — засумняваўся Дзіма. — Я ж кажу, што ён зараз свайго ценю баіцца (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).

У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. У франц. м. фразеалагізм трапіў як калька з твораў старажытнагрэчаскіх ці рымскіх аўтараў (Арыстафана, Платона, Цыцэрона).

Без гальштукаў. Калька з англ. м. (meeting without the tіеs). Ужыв. са значэннямі ‘нефармальная, у неафіцыйных абставінах (сустрэча)’ і ‘у неафіцыйных абставінах (сустракацца)’. Рашэнне аб правядзенні першай у гісторыі СНД так званай «сустрэчы без гальштукаў» было прынята ў Маскве 21 чэрвеня падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці (Нар. воля. 21.07.2000). Чаму прэзідэнты іншых краін не асабліва любяць хакей? Выдатная была б для іх магчымасць сустрэцца са сваім калегам. Без гальштукаў, але пры гледачах. Пражыццё пагаварыць, справы абмазгаваць (У. Даўжэнка. Спадзяванні).

Тут кампанент гальштук выступае з няслоўнікавым значэннем як атрыбут афіцыйнасці пры сустрэчах на высокім узроўні.

Без году тыдзень. Паўкалька з руск. м. (без году неделя). Ужыв. са значэннямі: 1) зусім нядаўна, на працягу кароткага тэрміну (быць, працаваць і пад.), 2) з невялікім стажам, з вельмі малым вопытам работы. Зіна Міронаўна ў нас, як кажуць, без году тыдзень (А. Пальчэўскі. Жыццёвы прынцып). Люба… пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры шматмільённага сялянства (Р. Мурашка. Сын).

Узнік у выніку каламбурнай пераробкі словазлучэння без недели год.

Без духу. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: (прыметнікавым) ‘мёртвы’ і (прыслоўным) ‘у знямозе ад хуткага бегу’. Пакуль той прывёў шаптуху, дык Улюта ўжо без духу (К. Крапіва. Цёткам навука). Бег бядак, не помніў куды, азірнуўся толькі тады, як без духу прыпёрся ўжо к нейкай пярэплаці (У. Галубок. Горкі агрэст).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x