Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Б

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - изображение 2

Бабіна лета.Агульнаслав. (толькі ў балг. м. існуе іншы адпаведнік: сиромашко лято, літаральна ‘беднае, няшчаснае лета’). У бел. м. ужыв. са значэннямі: 1) ранняя восень з яснымі цёплымі днямі, 2) серабрыстае павуцінне, якое плыве над зямлёй у дні бабінага лета, 3) астра новабельгійская, 4) час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады. Для Івана Майсеевіча восень, асабліва бабіна лета, — чаканы і радасны час, пара вялікай і мудрай раўнавагі (Г. Пашкоў. За восеньскай Лошыцай). «Бабіна лета» плыло даўжэзнымі пасмамі ў паветры, асядала на траву, чаплялася за дрэвы ды плыты (Р. Мурашка. Сын). Да самых маразоў пад вокнамі цвіце бабіна лета (К. Чорны. Скіп’ёўскі лес). У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй квецень вясны! Мабыць, сэрца такое паэта? Можа, гэта чароўныя сны? (П. Пруднікаў. У жыцці маім — бабіна лета…).

Серабрыстае павуцінне, што бабіным летам плыве і плыве над зямлёй, падобнае на доўгія сівыя валасы старой жанчыны. Мяркуюць, што гэта падабенства і было падставай, каб назваць цёплыя (нібы зноў лета вярнулася!) асеннія дні бабіным летам. Ёсць і шэраг іншых версій пра ўзнікненне гэтага выразу ў яго першым значэнні. Другое значэнне развілося на аснове першага ў выніку метанімічнага пераносу. Вынікам метафарычнага пераносу, з актуалізацыяй патэнцыяльных сем (‘працяг ці вяртанне лета’), сталі трэцяе і чацвёртае значэнні: ‘астра новабельгійская’ (расліна, якая цвіце да глыбокай восені) і ‘час прыліву новых сіл, творчай энергіі’.

Бабка надвое варажыла (гадала).Усходнесл. Ужыв. са значэннямі ‘невядома, ці ўдасца ажыццявіць жаданае’ і ‘невядома, ці адпавядае сапраўднасці тое, пра што гавораць’. Дык от: дабярэцеся вы [праз лінію фронту] ці не — бабка надвое гадала. А біць немца і тут можна (П. Місько. Мора Герадота). Тут, бачыш, на каго нарвешся… Ёсць сярод іх і разявы. Ёсць і ласыя да грошай. Ёсць і такія, што спачуваюць нам. У такіх выпадках кажуць: бабка надвое варажыла… (Р. Няхай. Туман над стэпам).

Узнік як выказванне недаверлівых, іранічных адносін да варажбітак (бабак), якія спрабавалі ўгадаць чый-небудзь лёс, прадказаць надвор’е, ураджай і інш. Сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці — «Лістах Філона С. Кміты-Чарнабыльскага» (XVI ст.): «А теж і тогды тая бабка на двое ворожила. Был бы паном, был а не был. Ино от него Бог збавил».

Байды біць. Агульны для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити) м. Гультаяваць, марнаваць час, займацца нявартымі справамі. Як снег сойдзе, то нам у полі араць трэба, няма дурных байды біць па тваіх курганах ды скарбы шукаць (І. Чыгрынаў. Залатая рука).

І. І. Насовіч звязвае паходжанне фразеалагізма з адпаведным свабодным словазлучэннем, у якім слова байды — ‘палі’. Аднак такая цяжкая праца, як забіванне паляў у зямлю, наўрад ці магла выклікаць у каго-небудзь асацыяцыю з гультайствам, марнатраўствам. Можна меркаваць, што выраз узнік на ўзор іншых: біць брынды, біць тылылы (ва ўкр. м.: бити гандри, бити бурла ), у якіх дзеяслоўны кампанент семантычна пусты, дапаможны, а назоўнікавы выконвае сэнсаўтваральную ролю (дарэчы, ва ўкр. м. сінонімам фразеалагізма байдики бити выступае ўтвораны на аснове назоўнікавага кампанента дзеяслоў байдикувати ). Байда — устарэлае слова са значэннем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка . Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на перыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартай справай (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).

Баль у часе чумы. Паўкалька з руск. м. (пир во время чумы). Вясёлае бестурботнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну. Сыдуць прэч быццё быдлячае, дзікі бальу час чумы… I прачнуцца душы спячыя: «Божа, глянь! А гэта ж — мы!» (С. Законнікаў. Так будзе).

Паходзіць ад назвы драматычных сцэн (1830) А. С. Пушкіна, сюжэтнай асновай для якіх паслужыла сцэна з паэмы англійскага паэта Дж. Вільсана «Чумны горад» (1816), дзе апісваецца лонданская чума 1665 г.

Баранчык божы. Уласна бел. Вобразна-метафарычная назва бакаса — балотнай птушкі з голасам, падобным да бляяння. Алесь! ты чуеш, як рагоча ў беразняку баранчык божы? (Я. Колас. Новая зямля).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x