Стэндаль - Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэндаль - Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    4 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць вялікага французскага пісьменніка Стэндаля «Ваніна Ваніні» (1829) прысвечана барацьбе італьянскіх патрыётаў (карбанарыяў) супраць аўстрыйскага валадарства. Глыбока спачуваючы барацьбе італьянскага народа за незалежнасць сваёй радзімы, Стэндаль стварае яркі гераічны вобраз італьянскага рэвалюцыянера, маладога карбанарыя Пьетра Місірыллі.

Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На працягу некалькіх дзён яна адорвала добразычлівай увагай ласкавага дона Лівіа, а затым абвясціла яму, што ніколі не будзе яго жонкай: па яе меркаванню, ён занадта легкадумны.

— Калі б не былі вы дзіцём, — сказала яна, — падначаленыя вашага дзядзечкі не мелі б ад вас таямніцаў. Напрыклад, што збіраюцца зрабіць з тымі карбанарыямі, якіх нядаўна арыштавалі ў Форлі?

Праз два дні Лівіа прыйшоў паведаміць ёй, што ўсе арыштаваныя ў Форлі карбанарыі збеглі.

З пагардлівай і горкай усмешкаю яна спыніла на ім погляд сваіх вялізных чорных вачэй і за ўвесь вечар не ўдастоіла яго ніводным словам.

Праз дзень дон Лівіа, чырванеючы, прызнаўся ёй, што яго падманулі.

— Але я дастаў ключ ад кабінета дзядзечкі, — дадаў ён, — пакапаўся там у паперах і ведаю зараз, што прызначаная кангрэгацыя, гэта значыць камісія, складзеная з самых уплывовых кардыналаў і прэлатаў; на днях яна збярэцца ў найвялікшай тайне і вырашыць пытанне, дзе судзіць гэтых карбанарыяў — у Равенне або ў Рыме. У цяперашні час усе дзевяць арыштаваных карбанарыяў і іх важак, нейкі Місірыллі, які па дурасці добраахвотна аддаўся ў рукі ўладаў, утрымліваюцца ў замку Лявоне.

Пры слове «дурасць» Ваніна балюча ўшчыкнула князя Лівіа.

— Я сама жадаю пракрасціся разам з вамі ў кабінет вашага дзядзечкі, — сказала яна, — і ўласнымі вачамі ўбачыць гэтыя паперы. Вы, пэўна, дрэнна прачыталі.

Пачуўшы такія словы, Лівіа спалохаўся: Ваніна патрабавала ад яго амаль немагчымага; але наравістасць гэтай маладзіцы толькі ўзмацняла яго каханне. Праз некалькі дзён Ваніна, пераапрануўшыся ў прыгожую ліўрэю, якую насілі слугі дому Савелі, правяла паўгадзіны ў кабінеце міністра паліцыі за чытаннем найсакрэтнейшых дакументаў. Яна ўся схамянулася ад радасці, калі знайшла сярод іх «дзённік данясенняў аб падсудным Пьетра Місірыллі». У яе дрыжалі рукі, калі яна трымала гэтыя паперы. Яна яшчэ раз перачытала яго імя і ледзь не страціла прытомнасць. Выходзячы з губернатарскага палаца, Ваніна дазволіла Лівіа пацалаваць яе.

— Вы выдатна вытрымліваеце іспыты, якімі я рашыла выпрабоўваць вас.

Пасля такой пахвалы малады князь ва ўгоду Ваніне гатовы быў падпаліць Ватыкан.

У той вечар давалі баль у французскай амбасадзе. Ваніна шмат танчыла і амаль увесь час з Лівіа. Ён ап'янеў ад шчасця — трэба было не даваць яму ачухацца.

— У майго бацькі бываюць часам дзівацтвы, — сказала яму аднойчы Ваніна. — Сёння раніцай ён прагнаў двух слуг, і яны прыйшлі да мяне плакацца. Адзін з іх прасіў, каб я ўладкавала яго на службу да губернатара, а іншы, адстаўны салдат, які служыў у артылерыі пры французах, жадаў атрымаць месца ў крэпасці Святога Анёла.

— Я абодвух вазьму да сябе на службу, — хутка адказаў малады князь.

— А хіба я прашу вас аб гэтым? — фанабэрліва запярэчыла Ваніна. — Я вам у дакладнасці перадала прашэнні гэтых няшчасных людзей. Абодва павінны атрымаць менавіта тое, што яны просяць.

Нічога не магло быць цяжэй. Мансіньёр Катанцара зусім не адрозніваўся даверлівасцю і дапускаў у свой дом толькі людзей, добра яму вядомых.

Знешне жыццё Ваніны па-ранейшаму было запоўненае разнастайнымі прыемнасцямі, але яе мучыла пакаянне, і яна была вельмі няшчасная. Маруднасць падзей забівала яе. Павераны бацькі дастаў ёй грошы. Што рабіць? Сыйсці з бацькоўскага дому, з'ехаць у Раманью і паспрабаваць арганізаваць уцёкі Пьетра? Думка безразважная, але Ваніна ўжо гатовая была ажыццявіць яе, як раптам выпадак злітаваўся над ёю.

Дон Лівіа сказаў ёй:

— Хутка ў Рым прывязуць дзесяць карбанарыяў венты Місірыллі, а калі ім вынясуць смяротны прысуд, кара адбудзецца ў Раманье. Мой дзядзька дабіўся гэтага ад таты сёння ўвечары. Ва ўсім Рыме толькі мы з вамі ведаем гэтую таямніцу. Вы задаволеныя мною?

— Вы робіцеся сапраўдным мужчынам, — адказала Ваніна. — Падарыце мне ваш партрэт.

Напярэдадні таго дня, калі Місірыллі павінны былі прывезці ў Рым, Ваніна прыдумала падставу, каб прыехаць у Чыта-Кастэлляна. У турме гэтага горада змясцілі на начлег карбанарыяў, якіх перасылалі з Раманьі ў Рым. Раніцой, калі іх адпраўлялі з турмы, яна ўбачыла Місірыллі: яго везлі ў калясцы аднаго, закаванага ў ланцугі; ён быў вельмі бледны, але, здавалася, ніколькі не паўшы духам. Нейкая бабулька кінула яму букет фіялак. Місірыллі з усмешкай падзякаваў ёй.

Ваніна ўбачыла ўлюбёнага і быццам адрадзілася, адчула прыліў мужнасці. Задоўга да гэтай сустрэчы яна дабілася падвышэння ў пасадзе для абата Кары, які быў эканомам у крэпасці Святога Анёла, куды павінны былі заключыць Місірыллі; яна ўзяла гэтага добрасардэчнага святара сабе ў духоўнікі. А ў Рыме нямалую вагу мае становішча духоўніка князёўны, пляменніцы губернатара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваніна Ваніні, або Падрабязнасці аб апошняй венце карбанарыяў, распачатай у Папскай вобласці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x