Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Беларускае Грамадзянскае Сабраньне ў Вільні, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі тэатр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі тэатр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Беларускі тэатр» — першае даследаванне нацыянальных тэатральных традыцый, нарыс гісторыі беларускага тэатра ад яго пачатковых форм да моманту поўнай прафесіяналізацыі — узнікнення Беларускага дзяржаўнага тэатра. Манаграфія апублікавана ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання.
У манаграфіі Ф. Аляхновіча лаканічна выкладзены праблемна-навуковы аналіз генезісу і паэтыкі нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі батлейкі і школьнай драмы з яе інтэрмедыямі. Кніга ўводзіць ў гісторыю нацыянальнай сцэны не толькі забытыя факты, з’явы, падзеі, але і імя самога яе аўтара як акцёра, рэжысёра, драматурга, арганізатара тэатральнай сцэны і як тэатразнаўца, уносіць шмат новага ў разуменне тэатральных і агульнакультурных працэсаў Беларусі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г. Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы. У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX–XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш.

Беларускі тэатр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі тэатр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У далейшым дыялёгу бачым лячэньне чарта чараўніком, які пародыіруе доктара. Чорт прадстаўлен дурным і хворым, — характэрыстыка, якая ня згодна з народнай творчасьцю. Інтэрмэдыя канчаецца моралізатарскім вывадам, зусім не зьвязаным з папярэдняй дзеяй, у канцы якога аўтор праз вусны беларуса заклікае слухачоў:

Пакідайце — ж грашыці, а Бога малеце,
Няхай нас тут караець, а не на тым сьвеце.

Есьць цэлы цыкль інтэрмэдыяў, у якіх побач з селянінам выступае вучань — Studiosus .

У інтэрмэдыі Colonus, Studiosus , якую ў езуіцкіх кольлегіях прадстаўлялі ў XVIII сталецьці, сцэну пачынае селянін, які глядзіць, як вучні гуляюць, і кажа:

— Ахці мне-ж! людзей, людзей, як вады! але там рабяты жэўжыкі, як віхар іх носіць, круцяцца. Гэта, кажуць, што іх на пагулянку раз у год пушчаюць. Там-жа то там ні ладу, ні парадку; адзін другога піхіць носам на зямлю, у чубкі, на кулачкі як запаляць… Ах, дарога, дарога праклятая, самыя пякелішкі, утаміўся як сабака. Пашанаваўшы яснага сонейка, краснага месячыка і вас паноў, прысяду троху. Мае панове! Ат на пацеху вашу і сваю прызнаюся вам, што ёсьць у мяне дома байструк [28] Паводле Морозова («Ист. рус т.»): байструк, паводле Карскага («БѢлорусы»): Баўтрук. , ды жалься Божа, што мужыком урадзіўся — такая пашкуда прамысльная…

Да яго падходзіць вучань і пытаецца:

— A ty, mužyk, co tu masz za sprawe?

— Ня музык [29] Музыка. , маспане, ані дудар — адказвае селянін — парою ў кулак затрублю, кялі дзеткі ў хаце зубамі звоняць.

— Ale co ty masz za sprawe?

— Не, маспане, няпісьменны чалавек, прававацца ня ўмею, а хоць-бы й пасварыўся з суседамі, то зараз ураднік разсудзіць справу пастронкам.

— Czy masz jaka potrzebe? [30] Польскі тэкст і тут, і далей, таксама як і беларускі, паводле сучаснага правопісу. .

— Куды, мой ты салавейку, патрэбы, я й кунтуша ня маю, добра, каб сьвітка была на хрыбце.

— Głupi chłop jak cielę.

— Было адно цялятка і тое здохла.

— Dyszkuruje, jak grochu się objadłszy.

— У мяне, панічу, дзяцей як бобу, а гароху й асьмінкі нету [31] Няма. .

— Darmo, jak widzę, groch na ścianę rzucam.

— І ты, маспане, вельмі шуміш; гарох у гаршчок, не на сьцяну кідай.

— Chłop rozumu i za szelag niema.

— Ды такі ў мяне барада, як лес, а розуму-бы ня было! А гэта знаеш, мой лебедзю, што кажуць: калі-б на панскую мудрасьць ня мужыцкая хітрасьць, даўно-б мужыкі пагіблі…

Далей селянін разсказвае аб сваім сыне і кажа, што хацеў-бы купіць для яго «розуму», калі гэта будзе каштаваць ня надта дорага. Вучань згаджаецца за плату даць селяніну крышку «розуму» для яго сына і пытаецца ўва што ён возьме. Той адказвае:

— Кажуць, маспане, што розум да галавы йдзець; дык гэта ты, вашэць, мне ў вуха накладзі, а я сынку свайму ўдома ўсё вытрасу.

— Słuchajże: Verbis coepi novi(s).

— Што? што? з вярбы цапы новыя? Не, мой галубчыку, з вярбы лядашча цапы. Вучы чаго іншага. Паруш і розуму лацінскага.

— Czy nie chcesz być matematicus?

— Гэта, гэта матаць на вус? Гавары больш.

— Dobrze. Sunt duo cardines coeli.

— Што? што? Дзьве карбоны цэлыя? Ня маю, бачыш, ні аднэй цэлай, вытрасьлі вураднікі…

У гэтым родзе дыялёг вядзецца далей. Урэшце вучань хоча адтрымаць за сваю навуку ўмоўлены talar bity . «Не, галубчык, — адказвае мужык, — сам ведаеш, што глупы даець, а мудры бярэць, а я цяпер набраўся розуму з твае навукі й ня дам табе ні шэлега»…

Гэтая сцэнка магла мець вялікі пасьпех сярод слухачоў-вучняў і вызываць сьмех. Для нас цікаўна характэрыстыка мужыка, які на першы пагляд здаецца дурны й праставаты, ён не разумее самых простых рэчаў, сказаных у чужой для яго мове (папольску, палацінску), але мае сваю «мужыцкую хітрасьць», з якой дае сабе раду вучонаму студэнту і навет ашуквае яго. Нязвычайна для эпохі тая нітка спачуцьця мужыцкай бядзе, якая час ад часу прабіваецца праз дыялёг. Гэтак аўтар у рэпліках селяніна кажа аб дзетках, якія «ў хаце зубамі звоняць» (з голаду або холаду), аб тым, што «гароху й асьмінкі нету », што апошняе цялятка здохла, што «добра, каб сьвітка была на хрыбце», што «карбоны вытрасьлі вураднікі».

У інтэрмэдыі Colonus et studiosus fugitivus селянін выходзіць на рынак:

— Зноў я на торг з мяхом, з кісьцяном гэтым, купіць ня купіць, а патаргаваць вольна. Той шубравец скубэнт хацеў простага чалавека ашвабіць, ды й Мікіта цьвік ня дасца. Трэба — бы троху паальскему ензык пжэламаць , каб ня ўшэнды васпанства пазналі, жэ клоп простак . Слугаваў я кедысь і пад харунгвё Dragarsko , патрэба толькі сабе прыпомніць .

Падбягае да яго студэнт, які уцёк з бурсы ад строгага інспэктара, і просіць «пана мужа» схаваць яго ад пагоні, абяцаючы яму за гэта падарыць свой kontusik . «Панятка, мой салавейка, — з няшчырым спачуцьцём пытаецца селянін — ці не ад бакіламара ўцякаеш?» ды хавае яго ў мяшок, завязвае і папераджае, што: калі прыбяжыць інспэктар і спытаецца, што ў мяшку дык ён (селянін) скажа, што там «пляшкі, шклянкі, банкі»; а калі пачне біць, дык «ты, панятка звані, так, як шкло: дзін-дзін-дзін»…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі тэатр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі тэатр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Сяргей Чыгрын - Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Беларускі тэатр»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі тэатр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x