• Пожаловаться

Францішак Аляхновіч: Беларускі тэатр

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч: Беларускі тэатр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 1924, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Францішак Аляхновіч Беларускі тэатр

Беларускі тэатр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі тэатр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Беларускі тэатр» — першае даследаванне нацыянальных тэатральных традыцый, нарыс гісторыі беларускага тэатра ад яго пачатковых форм да моманту поўнай прафесіяналізацыі — узнікнення Беларускага дзяржаўнага тэатра. Манаграфія апублікавана ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання. У манаграфіі Ф. Аляхновіча лаканічна выкладзены праблемна-навуковы аналіз генезісу і паэтыкі нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі батлейкі і школьнай драмы з яе інтэрмедыямі. Кніга ўводзіць ў гісторыю нацыянальнай сцэны не толькі забытыя факты, з’явы, падзеі, але і імя самога яе аўтара як акцёра, рэжысёра, драматурга, арганізатара тэатральнай сцэны і як тэатразнаўца, уносіць шмат новага ў разуменне тэатральных і агульнакультурных працэсаў Беларусі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г. Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы. У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX–XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш.

Францішак Аляхновіч: другие книги автора


Кто написал Беларускі тэатр? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларускі тэатр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі тэатр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…А скамарохава горкая доля,
Што даюць толькі, бярэць і тое…

Яны ўжо бяруць і тое, чаго ім не даюць. Яны гвалтам ужо ўрываюцца ў двары і дамы жыхароў вёсак і гарадоў, гвалтам п'юць і ядуць у іх, крадуць і грабяць.

І барацьба з імі духавенства, якое раней ня мела падтрыманьня з боку сьвецкай улады, загастраецца ўсё сільней і рад дэкрэтаў з боку ўлады сільна абмяжоўвае «грэшную, чартоўскую» дзеяльнасць скамарохаў. Апроч таго іхняе павядзеньне пачынае ўжо вызываць у народзе пагарду і агіду да іх — «дьяблавых слугаў».

Каля сярэдзіны XVII ст. вандроўныя, брадзячыя ватагам «вясёлыя малайцы» мала-па-малу сходзяць са сцэны, а там і сям раскіданыя аседлыя скамарохі, жыўшыя ў гарадох і вёсках, памалу перамяняюцца ў музыкаў цяперашняга тыпу.

Можна знайсьці некаторае падабенства паміж даўнішнімі скамарохамі а цяперашнімі валачобнікам ды калядоўшчыкамі, якія паяўляюцца ў сьвята — на Вялікдзень і на Каляду, і ходзяць кучамі ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты. Гэтак сама як і ў скамарохаў, так і тут ёсьць гэтыя самыя пэрсонажы: і механоша, які зьбірае грошы і падарункі, і пачынальнік і памагальнікі або падхапнічкі або падгалосьнікі, ёсьць і музыка (іскрыпка). І з валачобнай песьні відаць падабенства між валачобнічаствам і вандроўкай скамарохаў:

Ішлі, ішлі валачобнікі
Ува цёмный ночы ды па гразнай гразі,
Валачыліся ды й абмачыліся,
Шаталіся і баўталіся,
К багатаму дому пыталіся. [13] Шейнъ. БѢлор. народ. пѢсни.

Але гэта ўжо не прафэсыяналы — пявуны, гэта людзі, якія зьбіраюцца ў грамаду часова, якія зьбіраюцца ў грамаду часова, толькі ў пэўную пару году. Бяднейшыя сяляне зьббіраюцца ў грамаду ад 3 да 6 чалавек, а часам балей, падбіраюць галасы і йдуць славіць сьвята па вёсках, мястэчках, сялянскіх хатах. Наперад ідзе механоша і нясе ў руках або на плячы даўгую палку, на якой тырчыць уваткнуты кусок сала. Падайшоўшы да двара, яны пачынаюць за пачынальнікам пяяць асобыя народныя вялікодныя песьні, у канцы якіх славяць гаспадара і гаспадыню (гэтак і скамарохі), атрымоўваюць сьвяточныя падарункі ды йдуць далей [14] П. Безсоновъ. КалѢки перехожіе. Часть II. Выпуск 4. ).

Калядоўшчыкі — гэта тое самае, што й валачобнікі, але атрымоўваюць новы назоў ад сьвята Каляды. Ходзяць гуртом хлопцы з дзяўчатамі, мужчыны, жанчыны — але бяднейшыя, бязхатнія або безьзямельныя. Калядоўшчыкі аднак — гэта не жабракі, ня старцы, яны ня просяць, а вымагаюць дароў ад сьвятога стала: гэта ім належыцца, гэта іхняе права, гэта сьвяточная ахвяра. І ім ахвотна даюць. Ясна, што гэта быўшыя некалі жрацы, а цяпер як-ні-як слугі сьвята, прадстаўнікі душы яго, самае істоты Каляды [15] П. Безсоновъ. КалѢки перехожіе. Часть II. Выпуск 4. .

Цытаваны тут намі няраз П. Бязсонаў так апісвае гэты абразок з народнага быту:

…«Ад вакна да вакна нясецца харавое пяяньне, там рэзкі мужчынскі голас, там дзіцячы звонкі; то сьцелецца па вёсцы, дзе яна скучана, то сярод раскінутых хат і фальваркаў, між надзеламі і палямі, садамі ды гаямі; замоўкне тут, загудзе ў іным кутку; уся ваколіца ажыла і жыве; слухае ціхая і сьвежая сівая, белаватая ноч беларуская слухае і кліча прыслухоўвацца да гэтых урачыстых часін Каляды»… [16] П. Безсоновъ. БѢлорускія пѢсни. .

II

У канцы XV сталецьця ў заходня-эўрапэйскай літэратуры зьяўляецца новая форма драматычнай творчасьці, выкліканая асобымі абставінамі тагачаснага інтэлектуальнага жыцьця і разьвіваўшаяся выключна ў школьных мурох, дзеля чаго яна й атрымала назоў школьнай драмы.

Першая мэта школьнай драмы была чыста практычная: ішло аб тое, каб навучыць моладзь лацінскае мовы, прывучыць казаць у публічных мясцох лацінскія прамовы, вырабіць сьмеласьць і чыстату дыкцыі, навучыць жэстаў і патрэбнай для прамоўцы мімікі.

Спэктаклі ў школах ўсё больш ды больш уваходзяць у звычай, а пасьля робяцца навет абавязковымі. Езуіты ў старой Польшчы амаль цалком, апанавалі школьнае выхаваньне, пакрыўшы ўсю старонку сеткай сваіх кольлегій, і школьныя спэктаклі былі тут аднэй з важнейшых праяваў драматычнай літэратуры.

Як ува ўсім, гэтак сама й у драматычным мастацтве, езуіты хацелі быць першымі. І, дзякуючы захвату ў свае рукі школьнай справы, дзякуючы ўплыву на душы моладзі, якую выхоўвалі ў сваіх кольлегіях, акадэміях, мелі за сабой шмат людзей набожных, якія ня умелі адрозьніць рэлігіі ад езуітаў. Але, ня гледзячы на ўсю сваю хітрасьць і вялікі ўплыў, ня мелі доступу да сэрца народу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі тэатр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі тэатр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Францішак Аляхновіч: Шчасьлівы муж
Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Александр Станюта: Стэфанія
Стэфанія
Александр Станюта
Отзывы о книге «Беларускі тэатр»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі тэатр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.