• Пожаловаться

Францішак Аляхновіч: Беларускі тэатр

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч: Беларускі тэатр» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 1924, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Францішак Аляхновіч Беларускі тэатр

Беларускі тэатр: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі тэатр»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Беларускі тэатр» — першае даследаванне нацыянальных тэатральных традыцый, нарыс гісторыі беларускага тэатра ад яго пачатковых форм да моманту поўнай прафесіяналізацыі — узнікнення Беларускага дзяржаўнага тэатра. Манаграфія апублікавана ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання. У манаграфіі Ф. Аляхновіча лаканічна выкладзены праблемна-навуковы аналіз генезісу і паэтыкі нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі батлейкі і школьнай драмы з яе інтэрмедыямі. Кніга ўводзіць ў гісторыю нацыянальнай сцэны не толькі забытыя факты, з’явы, падзеі, але і імя самога яе аўтара як акцёра, рэжысёра, драматурга, арганізатара тэатральнай сцэны і як тэатразнаўца, уносіць шмат новага ў разуменне тэатральных і агульнакультурных працэсаў Беларусі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г. Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы. У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX–XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш.

Францішак Аляхновіч: другие книги автора


Кто написал Беларускі тэатр? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларускі тэатр — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі тэатр», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цікаўна адзначыць літэратурны плягіят, які зрабіў адзін з тагачасных беларускіх пісьменьнікоў, П. Шпілеўскі. У Пецярбурзе ў 1857 г. выйшла з друку кніжка «Дожинки. Бѣлорусскій народный обычай. Сценическое представленіе въ двухъ дѣйствіяхъ, съ хорами, пѣснями, хороводами и плясками бѣлорусскими» . Як у Марцінкевіча пэрсонажы шляхоцкага стану прамаўляюць папольску, гэтак сама ў Шпілеўскага яго помѣщики — парасейску. І тут і там сяляне гавораць пабеларуску.

Выдатны беларускі крытык Антон Навіна ў артыкуле п. з. «Літэратурны плягіят» [51] «Сын Беларуса» 1924 г. № 36. гэтак піша аб гэтым творы:

«Ужо самы замысел „Дажынак“ з пераадзяваньнем паненкі, Веры Палескай, за сялянку ўзяты жыўцом у Марцінкевіча. Розьніца толькі ў тым, што Вера Шпілеўскага, пераадзеўшыся за сялянку, ідзе жаць на дажынках у свайго жаніха, Пётры Драўлянскага, проста, каб зрабіць апошняму сюрпрыз, а Юлія Марцінкевіча робіць свой маскарад з ідэйнай мэтай: каб прывабіць прыехаўшага з падарожы па Эўропе свайго кузэна, Кароля Лятальскага, да беларускага сялянства і гэтак удзяржаць яго ў ягоным сямейным гнязьдзе, дый даць сялянам добрага гаспадара і апякуна.

Але асабліва ярка кідаецца ў вочы „запазычаньне“ ў Марцінкевіча, калі пачнем чытаць твор Шпілеўскага ад першае сцэны. Як і ў „Сялянцы“, рэч дзеецца перад карчмой, куды войт Наум (той самы, што і ў Марцінкевіча, бо таксама сыпле прыгаворкамі!) загадаў сялянам сабрацца, каб выслухаць панскі прыказ. Зьяўляецца сярод сялян і Марцінкевічаўскі Ціт . Як у „Сялянцы“ сабраўшыяся робяць розныя дагадкі аб прычыне войтаўскага загаду, ды кажуць аб камэце , — так і Ціт у Шпілеўскага, пачуўшы, што войт Наум сядзіць у карчме, кажа: „Ну, дык пойдзем туды да яго… што-ж ён за камэта гэткая?“

Арандар панскае карчмы, Янкель, — гэта ў „Дажынках“ двайнік Марцінкевічаўскага арандатара Іцкі. — Шпілеўскі паўтарыў навет выведзены Марцінкевічам эпізод з мелам, на канцы раздвоеным: пры запісываньні на дошцы доўгу за выпітую гарэлку — Наум, пацягнуўшы мелам раз, сам робіць дзьве рыскі…

Чым-жа можна вытлумачыць тую сьмеласьць, з якой Шпілеўскі „запазычыў“ гэтак многа ў Марцінкевіча? І на гэта лёгка знайсьці адказ: абодва пісьменьнікі належалі да двух розных па культурным уплывам груп, і пад той час, як Марцінкевіч пісаў „Сялянку“ мяшанай мовай польскай і беларускай, празначаючы яе пераважна для краёвае спольшчанае інтэлігэнцыі. — Шпілеўскі пісаў парасейску і пабеларуску, разьлічаючы на расейскае грамадзянства меўшае вельмі мала стычнасьці з краёвымі „палякамі“ (— „палякамі“ па мове). Дык і вялікае рызыкі ня было, што „пазыка“ можа выкрыцца. Ды яна, відаць, і ня выкрылася пры жыцьці абодвух аўтараў, з каторых адзін, Шпілеўскі, быў бязумоўна пад уплывам свайго земляка, Марцінкевіча».

Другі дайшоўшы да нас драматычны твор Марцінкевіча — «Залёты», п’еса ў 3 актах, напісана ў Люцынцы, яго фальварку пад Менскам, у сьнежні 1870 г. Гэтак сама як і «Сялянка», «Залёты» напісаны ў дзьвёх мовах: паны гавораць папольску, сяляне — пабеларуску. На сучасную літэратурную беларускую мову польскія тэксты «Залётаў» выправіў Я. Лёсік і яны надрукаваны ў Менску ў 1918 г. ў «Зборніку сцэнічных твораў».

Каб даць прымернік беларускай марцінкевічаўскай мовы і ягонага шчырага юмару, даем тут адрывак з «Залётаў».

Стары Гапон з жонкай Кулінай вяртаюцца з гораду дамоў пасьля добрага пачастанку і ў дарозе абое на сваім возе засынаюць.

Кабылка, ведаючы добра дарогу дамоў, ішла добра па знаным шляху. Але перад самай вёскай злодзеі адпраглі кабылку, пакідаючы спаўшых на возе, ня ведаўшых аб гэтым здарэньні. І вось у другім акце старыя будзяцца і бачуць з дзівам сваю страту.

Гапон пяе:

Ці ты баба ашалела,
Гдзе-ж ты кабылку падзела?
Ты-ж наперадзі сядзела —
Дык на вошта-ж ты глядзела?
Што-ж ты перад носам мела?
Што-ж маўчыш? — ці асавела?…

Куліна адказвае:

То-ж ты, Гапонка, мужчына,
К табе належыць скаціна,
Мая-ж толькі віна цэла,
Што наперадзі сядзела.
І ты-ж сядзеў на калёсах,
Нос твой быў аж пры атосах…
Відаць мы абое спалі,
Як у нас кабылку кралі.
………………………..
Дык за што-ж ты мяне лаеш?
Ці-ж прыгаворкі ня знаеш:
Ня вер у сьвеце нікому —
Каню ў полі, жонцы ў дому,
Бо хто толькі жонцы верыць,
Той як сітам ваду мерыць.

«Пінская шляхта» (напісана ў 1866 г.) — гэта аднаактны абразок з жыцьця дробнай шляхты Палесься, напісаны вельмі жыва, з вялізным пачыцьцём сцэны і багатым юмарам. Сюжэт стары: дзеці кахаюцца, але бацькі між сабой сварацца і дзеля гэтага маладыя ня могуць пажаніцца. Бацька дзяўчыны хоча яе жаніць са старым, але багатым суседам, аднак дзяцюк, якога яна любіць, усе бацькаўскія пляны нівэчыць сваімі хітрыкамі — і ўсё канчаецца добра.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі тэатр»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі тэатр» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Францішак Аляхновіч: Шчасьлівы муж
Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Александр Станюта: Стэфанія
Стэфанія
Александр Станюта
Отзывы о книге «Беларускі тэатр»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі тэатр» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.