Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2008, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“1. Ліра песняра не маўчыць, а адгукаецца на найважнейшыя падзеі гэтае сучаснасці; а калі адгукаецца яна не так часта, як гэтага нам хацелася б, то ў гэтым пункце мы павінны памятаць, што маем дачыненне з мастацтвам, г. зн. такой катэгорыяй, якая не падлягае матэматычным вымерам і якая пакуль што не жыве паводле календара, хоць бы нават савецкага.

2. Літаратурныя выступленні песняра не былі дысанансам эпосе, а наадварот, як нельга лепш гарманізавалі з гэтай эпохай.

3. Перастроеная на сучасны лад (“Безназоўнае”) ліра песняра не ўтраціла сваёй ранейшай моцы, а гучыць так жа пераможна, як і раней, і мае нават тэндэнцыю заглушыць хоры новага літаратурнага рэчышча.

4. Паэт застаўся верным сабе і пры новых акалічнасцях, грунтуючыся ў сваёй творчасці на аб’ектыўнай рэальнасці і выступаючы, як раней, пад літаратурным знакам мастацкага рэалізму (павевы неакласіцызму ў “Тутэйшых” не запярэчваюць гэтага, бо неакласіцызм бліжэй да рэалізму, чымся да рамантыкі). Усё гэта сведчыць аб тым, што Я.Купала і ў паслякастрычнікавай сучаснасці (асабліва пачынаючы з 1924 г.) становіцца вельмі значным фактарам прагрэсу ў беларускім літаратурным мастацтве” (там жа, с.153).

Уладыслаў Чаржынскі шмат пісаў і пра Якуба Коласа. “Новую зямлю”, “Сымона-музыку” і “У палескай глушы” ён назваў манументальнымі творамі беларускай літаратуры. Крытык паказаў тое адметнае, новае, што з’явілася найперш у Коласа-празаіка. А гэта дасканаласць і віртуознасць партрэтнага жывапісу, разумеючы апошняе даволі шырока – не толькі як апісанне знешняга партрэта, але і як выяўленне характару. Мае рацыю Міхась Мушынскі, які адзначае, што Чаржынскі “параўноўвае аповесць з партрэтнай галерэяй, праз якую праводзіць аўтар “зачараванага і захопленага чытача”, раскрываючы яму багацце і разнастайнасць чалавечых тыпаў-характараў” (Міхась Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). Мн., 1975. С.166).

Пра Якуба Коласа Уладыслаў Чаржынскі напісаў вялікі крытычна-біяграфічны нарыс, які быў змешчаны ў першым томе збору твораў Якуба Коласа, што пабачыў свет ў Мінску ў 1928 годзе. “Сымон-музыка” – гэта не толькі пышны цвет паэтыцкае індывідуальнасці: гэта пышны цвет беларускае паэзіі, як мастацтва” – сцвярджае наш крытык.

Вельмі моцна Уладыслаў Чаржынскі абараняе Якуба Коласа, Змітрака Бядулю і Янку Купалу, аналізуючы працу “Беларусы” Яфіма Карскага ў “Полымі” за 1923 год. Ён аб’ектыўна ўказвае на сур’ёзныя недакладнасці Карскага, які ў трэцім томе стараецца паказаць гісторыю беларускай літаратуры, пачынаючы з ХIХ стагоддзя, а таксама апісаў беларускі культурна-нацыянальны рух. “Незразумелым для нас з’яўляецца той метад, паводле якога аўтар размясціў у гэтым раздзеле пісьменнікаў, -- піша Уладыслаў Чаржынскі. – Калі аўтар трымаўся метаду літаратурнай магутнасці, то чаму паставіў Цётку раней Я.Купалы, Альберта Паўловіча, Г.Леўчыка, К.Буйло раней Бядулі-Ясакара, які бязумоўна па літаратурнай вартасці, і па колькасці ім напісанага стаіць бязмерна вышэй за іх? Калі ж аўтар трымаўся храналагічнага прынцыпу, то чаму Альберт Паўловіч, Ядвігін Ш. апынуліся пасля М.Багдановіча, К.Буйло і г.д.? А калі аўтар размяшчаў пісьменнікаў паводле арганічнай сувязі і сваенства матываў, стылю, крыніц творчасці і г.д., то чаму за М.Багдановічам пастаўлены А.Паўловіч, З.Жылуновіч, Ядвігін Ш., а не Бядуля-Ясакар, які, бязумоўна, як стылем, так і матывам і бліжэй да М.Багдановіча, чымся яны”(“Полымя”, 1923, № 2. С.113-114).

“Плавнику принадлежить и несколько прозаических статей”, -- піша Я.Карскі ў “Белорусах”. Чаржынскі рэагуе на гэта імгненна: “Гэтак адзываецца акадэмік Е.Ф.Карскі аб пісьменніку, якога вядома нам у друку да 80 апавяданняў, агульным аб’ёмам каля 40-50 друкаваных аркушаў. І гэта некалькі “прозаических статей”. Нечага сказаць, добрая рэгістрацыя паэтычных матэрыялаў”... (там жа, с.123). І такіх заўваг крытык прыводзіць вельмі шмат. Таму ён, прачытаўшы трэці том “Белорусов”, заявіў, што кніга Карскага “дзякуючы сваёй павярхоўнасці вельмі мала дасць новага для тых, хто больш-менш знаёмы з гісторыяй беларускае літаратуры і з гісторыяй беларускага нацыянальна-адраджэнцкага руху” (там жа, с.132).

У вераснёўскім нумары часопіса “Полымя” за 1928 год Уладыслаў Чаржынскі апублікаваў артыкул “Дзейнасць З.Жылуновіча ў абсягу беларускай літаратурнай крытыкі”. Артыкул быў вельмі актульны на той час і сёння ён не страціў сваёй гістарычна-літаратурнай фактуры. Як мы ведаем, сам Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) пісаў вельмі шмат: апавяданні, вершы, раман, літаратурныя агляды, крытычныя манаграфіі, крытычна-палемічныя артыкулы, рэцэнзіі і г.д. Менавіта на характарыстыцы некаторых жанраў крытыкі Цішкі Гартнага спыніўся У.Чаржынскі. Ён не толькі зрабіў вычарпальны агляд дзейнасці З.Жылуновіча ў кантэксце беларускай літаратурнай крытыкі, але паспрабаваў класіфіцыраваць яго крытычныя працы як з боку ідэалагічна-метадалагічных прынцыпаў, так і з боку літаратурнай формы і стылю. Падобная праца ў беларускай літаратуры тады была новай і даволі нялёгкай. І яе наўрад ці хто змог бы адужаць. Хіба што толькі Чаржынскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x