• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2008, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Беларуская Беласточчына

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Беларуская Беласточчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У чэрвені 1971 года наш зямляк напісаў на імя рэктара заяву “вызваліць яго ад займаемай пасады ў сувязі з уходам на пенсію”. Тым больш, што яму ўжо было тады 74 гады. Рэктар задаволіў просьбу Чаржынскага.

У Казані Уладыслаў Чаржынскі пражыў яшчэ тры гады і 2 красавіка 1974 года яго не стала. Пахаваны ён у гэтым горадзе на Арскіх могілках.

Янка Купала і Уладыслаў Чаржынскі

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску захоўваюцца купалаўскія запісы (адз. зах. 459-461) маскоўскіх і казанскіх тэлефонаў і адрасоў асоб, з якімі паэт быў звязаны па службовых і асабістых справах. Сярод адрасоў Казані знаходжу і каардынаты Чаржынскага: “Чаржынскі. Держинского, 15, кв.8”. У лістападзе 1941 года Янка Купала прыехаў у Татарстан і пасяліўся разам з Уладыславай Францаўнай непадалёку ад Казані ў пасёлку Пячышчы ў дырэктара мельзавода І.Я.Наякшына. Тут ён жыў і час ад часу наведваў Казань, дзе спыняўся ў гасцініцы “Татарстан”. З Наякшынымі Купала шчыра сябраваў, яны разам нават сустракалі новы 1942 год на кватэры Юдзіных у г. Верхнім Услоне.

Янка Купала часта выступаў на мітынгах, па радыё, з дакладамі сярод беларускай і татарскай інтэлігенцыі, пісаў вершы і прадмовы. Заходзіў ён у госці і да сям’і Чаржынскіх. Дарэчы, жонкаю Уладыслава Чаржынскага была родная сястра Змітрака Бядулі — Чэрня Плаўнік. У іх нарадзілася дзеці — Вітаўт і Рагнеда. Нядаўна я адшукаў Рагнеду Чаржынскую-Маслоўскую, яна жыве ў Сочы.

З Уладыславам Чаржынскім Янка Купала ў Казані шмат гутарыў, яны вялі размовы пра вайну, пра 20-30-я гады і рэпрэсіі, а таксама пра літаратуру.

4 мая 1942 года Янка Купала зноў сустрэўся з сям’ёй Чаржынскіх, якая наведала яго ў Пячышчах. Песняр падараваў Чаржынскім сваю кнігу вершаў і паэм “От сердца”, што выйшла на рускай мове ў Маскве. На кнізе Купала напісаў “Дарагім Чаржынскім на памяць. Янка Купала. Пячышчы. 4.V.1942г.”

18 чэрвеня Янка Купала пакінуў Татарстан і прыехаў у Маскву, дзе праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква».

Уладыслаў Чаржынскі – крытык і літаратуразнавец

Максім Гарэцкі ў сваёй “Гісторыі беларускай літаратуры” напісаў: “Літаратурная крытыка развівалася ў нас ужо ў нашаніўскую пару (М.Багдановіч, Л.Гмырак – забіты на вайне ў 1915 годзе, А.Навіна, В.Ластоўскі і інш.). Цяпер яна ўсходзіць на больш падрыхтаваны і навуковы грунт (М.Піятуховіч, У.Дзяржынскі і інш.)”. У.Дзяржынскі, Улідзе – гэта псеўданімы Уладыслава Чаржынскага. Пад гэтымі псеўданімамі наш зямляк выступаў з крытычнымі артыкуламі ў розных беларускіх выданнях у 1920-х гадах.

У 1928 годзе ў Мінску асобным выданнем выйшла праца Уладыслава Чаржынскага “Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі”. Але яна спачатку была надрукавана ў сакавіцкім нумары часопіса “Узвышша” у 1928 годзе. Перачытаў я нядаўна гэты матэрыял. Ён сапраўды заслугоўвае ўвагі. Бо ў ім крытык выступіў супраць таго, што пісалі, напрыклад Піятуховіч, Замоцін, якія адзначалі, што “скептыкам і пэсымістым выступае перад намі і Максім Багдановіч... Раней, Колас любіў сьпяваць супакой прыроды: ён любіў, падобна Цютчаву, Мэдэрлінку, прыслухоўвацца да начное цішыні, бо раненае сэрца патрабуе цішыні і спакою”. Чаржынскі ім адказвае: “Наадварот, Я.Колас – пясняр буры, навальніцы, грому, бліскавіц. Ні ў кога з беларускіх паэтаў гэтыя грозныя з’явы прыроды не знайшлі такога мастацкага выяўлення, як іменна ў Якуба Коласа” (“Узвышша”, 1928. № 3. С.128). Чаржынскі праналізаваў некалькі вершаў Якуба Коласа і прыйшоў да высновы, што “смутная настраёвасць коласаўскай лірыкі асабіста інтымных перажыванняў нічога супольнага не мае з філасофскай сістэмай песімізму” (там жа, с.138). Можа крытык і перабольшваў, калі сцвярджаў, што наша літаратура самая жыццясцвярджальная з літаратур таго часу, але, як піша Ігар Жук “унутраны аптымістычны пафас яе Чаржынскі адчуваў амаль бездакорна” (Ігар Жук. Сустрэчны рух. Гродна, 1998. С.44).

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (ф. 205, вып. 3, спр. 8909) нядаўна выявіў заяву У.Чаржынскага, якую ён пісаў у Беларускі дзяржаўны універсітэт: “Гэтым прашу залічыць мяне сталым слухачом на этналагічна-лінгвістычны аддзел факультэту грамадзянскіх навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта па цыклу беларускае мовы. Скончыў у 1918 годзе 7 класаў мужчынскай гімназіі Фальковіча й Зубакіна ў Менску.У 1918-1919 гадах працаваў як настаўнік у вячэрняй школе для дарослых, якая была арганізавана мною ж у м. Пасадцы Вілейскага павета. Адначасна з гэтым даваў прыватныя лекцыі ў розных класах сярэдняй школы. У 1920 годзе з прыходам на Беларусь савецкае ўлады зрабіўся сталым супрацоўнікам штодзённае газеты “Савецкая Беларусь”, у якой працую й да апошняга часу...”.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.