Сяргей Чыгрын - У пошуках слонімскіх скарбаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - У пошуках слонімскіх скарбаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2006, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У пошуках слонімскіх скарбаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У пошуках слонімскіх скарбаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)

У пошуках слонімскіх скарбаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У пошуках слонімскіх скарбаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Год аперырыем працаваў у Альбярціне і ў Жыровічах Тадэвуш Мацяёўскі (1912-1994), майстрам навіцыята ў Альбярціне — Стэфан Сакач (1890-1973), суперыёрам і міністрам з 1931 да 1936 гадоў — Антоні Зомбэк (1899-1989) і іншыя святары візантыйска-славянскага абраду. Іх дзейнасць і жыццё заслугоўваюць асобных манаграфій.

Згадваючы пра даваенны Альбярцін, нельга абмщнуць і яшчэ дзве яркія асобы — Антона Неманцэвіча (1893-1943) і Антоні Гжыбоўскага (1904-1943).

Антон Неманцэвіч скончыў Пецярбурскую каталіцкую духоўную акадэмію і папскі Усходні інстытут у Рыме, абараніў доктарскую дысертацыю. Выконваў святарскія абавязкі ў Альбярціне і пры уніяцкай парафіі ў Сынковічах. У 1932-1937 гадах рэдагаваў беларускі уніяцкі часопіс “Да злучэньня”. А ў 1938 годзе разам з Янам Урбанам выдаваў часопіс “Злучэньне”.

У 1940 годзе львоўскім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім нелегальна быў зацверджаны Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай царквы, кананічна пацверджаны праз год Ватыканам і ўзначалены Антонам Неманцэвічам. Беларускі Экзарх, як духоўны прадстаўнік беларускага народу, мог выступаць ад ягонага імя ў Ватыкане.

У траўні 1942 года айцец Неманцэвіч разам са сваімі паплечнікамі заснаваў Апостальства Малітвы за Беларусь. Гэта значыць, кожны грэка-каталіцкі святар абавязаўся адзін раз у месяц праводзіць службу, на якой маліўся за беларускі народ. Але ўжо праз тры месяцы Антона Неманцэвіча арыштоўваюць супрацоўнікі СД, вывозяць яго ў Мінск і там расстрэльваюць.

Трагічным аказаўся лёс у Альбярціне і айца Антоні Гжыбоўскага. Пасля Кракава і Любліна, дзе ён вывучаў філасофію і багаслоўе,

Малады святар прыехаў у Альбярцін і быў прызначаны рэктарам лацінскага касцёла. Калі на Слонімшчыну прыйшлі немцы, айцец Гжыбоўскі вельмі шмат дапамагаў яўрэем, беларусам, палякам. Гэта не падабалася савецкім партызанам. Яны пераапрануліся ў нямецкую форму і 20 кастрычніка 1943 года ноччу ўварваліся ў яго дом, разбудзілі і вывезлі ў лес недалёка ад Альбярціна. Там яго расстралялі і закапалі ў зямлю…

Рэпрэсіі нямецкіх і савецкіх уладаў і знішчэнне айцоў Неманцэвіча і Гжыбоўскага, спынілі езуіцкую дзейнасць у Альбярціне.

2006

Пра кнігу “Памяць”

Cвет пабачыла гістарычна-дакументальная кніга-хро¬ніка “Памяць. Слонімскі раён”. Многія слонімцы чакалі гэтае выданне вельмі шмат гадоў. Некалі нават планавалі пра наш раён выдаць эксперыментальнае двухтомнае выданне. Але яно так і не выйшла. Добра, што свет пабачыў хоць гэты салідны том, які налічвае ажно 750 старонак тэксту і фотаздымкаў.

Выданне пра нашу Слонімшчыну сапраўды унікальнае, падобнага раней не выходзіла. Тут ёсць што пачытаць. Уласна мне, як слонімцу і чалавеку, які цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам, вельмі спадабаліся матэрыялы пра гі-сторыю населеных пунктаў Сло¬німскага раёна. Энцыклапедычныя звесткі пра кожную вёску проста захапляюць. Напрыклад, упершыню даведаўся, што Азяр¬ніца ўпамінаецца з 1478 года, Вецявічы — з XVI стагоддзя і г.д. І наогул многія вёскі на Слонім¬шчыне бяруць свой пачатак з XVI стагоддзя.

Вельмі грунтоўна і цікава адлюстравана на старонках “Памяці” гісторыя слонімскай педагагічнай думкі. Аказваецца, некалі ў Азярніцы, Дзевяткавічах, Дзераўной, Жыровічах, Кастровічах, Міжэвічах, Мялькана-вічах, Парэччы, Пасінічах, Шылавічах, Сасноўцы, Харашэвічах былі народныя вучылішчы. Гэтыя вучылішчы развівалі ў дзяцей цікавасць да ведаў, садзейнічалі пашырэнню пісьменнасці сярод беларускага народа, росту яго культуры.

Вельмі разнастайна паказана ў кнізе гісторыя аховы здароўя нашага краю, гісторыя развіцця прамысловасці Слонімшчыны.

Значная частка кнігі прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца ў кнізе спі¬сы партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай Арміі, мірных жыхароў, якія загінулі ў 1941–1945 гадах. Вельмі добра, што “Памяць” і яе складальнікі не абышлі ўвагай і ахвяр палітыч¬ных рэпрэсій, хоць спіс гэтых прозвішчаў далёка не поўны.

Каштоўнымі ў гэтым выданні з’яўляюцца старыя дакументы розных гадоў і стагоддзяў. Гэта разнастайныя запісы, загады, лісты, пастановы, скаргі жыхароў Слонімшчыны XVI–XVIII стагод¬дзяў, успаміны пра жахі апошняй вайны.

Тым не менш, як гэта ні крыў¬дна, слонімская “Памяць” паводле свайго духу і зместу атрымалася бальшавіцка-савецкім выданнем. Хто ж, напрыклад, ён — Валяр’ян Багамолаў, што ў такім салідным выданні яму адведзена амаль дзве старонкі тэксту? Ніхто з нашых слынных слонімцаў не заслужыў столькі радкоў, а вось прадстаўнік рускай бальшавіцкай ваеннай арганізацыі, нейкі прайдзісвет, якога шукала ўся паліцыя Расіі, — Багамолаў — калі ласка. І клічка ў яго была Чорт. Ды і якое ён дачыненне мае да зямлі слонімскай? Зусім ніякага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Обсуждение, отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x