Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гістарыяграфіі сучасных Польшчы і Расіі цалкам лагічна і вытлумачальна трактуюць беларускую праблематыку з рацыі ўласных нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, таму беларускія сюжэты, аспекты, лініі прысутнічаюць у польскіх і расійскіх даследаваннях толькі па меры неабходнасці для тлумачэння ўласных канцэпцый.

Сучасная гістарычная навука Беларусі адносна гэтай праблемы, як і многіх іншых, мае пэўныя здабыткі, якія, аднак, вельмі часта характарызуюцца прынцыповымі супярэчнасцямі. З аднаго боку, захоўваецца залежнасць ад традыцый савецкай гістарыяграфіі. З іншага – патрэбы стварэння нацыянальнай карціны мінулага за чвэрць стагоддзя спарадзілі нямала даследаванняў на тэму савецка-польскай вайны і Рыжскай дамовы, якімі ўведзена ў навуковы зварот шмат новых матэрыялаў і на іх аснове распрацавана нямала новых аспектаў па тэме. Назіраецца паступовая эвалюцыя навуковай думкі.

Тым не менш стасоўна перыяду развіцця Беларусі 1917–1921 гг. нярэдка даходзіць да парадоксаў: зробленыя канчатковыя высновы могуць канцэптуальна пярэчыць фактам і праведзенаму аналізу. Беларуская гістарычная навука нярэдка далікатнічае, даючы, прыкладам, ацэнку адносінам савецкага кіраўніцтва да станаўлення беларускай дзяржаўнасці як дзеянням цалкам канструктыўным. Гэтую далікатнасць трэба адкінуць – мы маем права на ўласныя падыходы і меркаванні, асабістае асэнсаванне і беларусацэнтрычныя высновы.

Першая спроба суверэнітэту: Беларуская Народная Рэспубліка

У свой час шляхам трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя атрымала ў свой склад усе этнаграфічныя беларускія землі. Уздым нацыянальнага руху ў Еўропе падчас Першай сусветнай вайны абудзіў многія «падімперскія» народы, даўшы імпульс у кірунку да самавызначэння. Палякі ў сваіх дзеяннях кіраваліся ідэяй Рэчы Паспалітай узору 1772 г. – калі яе суседзі пачалі брутальна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё дзяржавы.

Незалежніцкія тэндэнцыі, праяўленыя нацыянальнай беларускай элітай у 1918 г., мелі аніяк не меншыя падставы. Успомнім, што «Дэкларацыя правоў народаў Расіі» (ад 2 лістапада 1917 г. па ст. ст.) гарантавала нацыям права на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы. Расійскае ўладарніцтва на беларускіх землях, якія калісьці з’яўляліся ядром Вялікага княства Літоўскага, de іure ліквідоўвалася, а за іх насельніцтвам прызнавалася права на вырашэнне сваёй долі. Дарэчы, яшчэ летам 1916 г. Ленін катэгарычна не згаджаўся з тымі, хто адмаўляў саспеласць украінскага і беларускага нацыянальных рухаў.

Выбар народаў былой Рэчы Паспалітай (палякаў, літоўцаў, украінцаў) быў зроблены на карысць самастойнага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, што фактычна не пакідала альтэрнатывы беларусам у выпадку жадання самастойна вызначыць свой лёс. Як трапна выказаўся амерыканскі гісторык Тымаці Снайдэр, «у адным думкі польскіх і літоўскіх нацыяналістаў сыходзіліся: польска-літоўская Рэч Паспалітая памерла, і ўсе спробы ўтварыць шматнацыянальную федэрацыю – марныя».

Пачатак ХХ ст. зусім не прадвяшчаў стварэння беларускай дзяржавы. Адносны спакой, які панаваў у свеце, паралельнічаў балотнаму стану ў сацыяльна-палітычнай сферы на прасторах Беларусі – «Северо-Западного края». Названы «Адраджэннем» уздым беларускага нацыянальнага руху, выяўлены, прыкладам, у стварэнні першай палітычнай партыі (Беларуская рэвалюцыйная партыя, 1903 г.), выхадзе першай газеты («Наша доля», 1906 г.), з’яўленні цэлай групоўкі пісьменнікаў і да т. п, меў характар хутчэй культурна-асветны (значны хіба толькі для саміх беларусаў) і на палітычным полі не пагражаў істотнымі зменамі ў раскладзе сіл і тым больш у структурах улады.

Варушэнне пачалося падчас Першай сусветнай вайны. Ужо на яе другім годзе пачалі «ўсплываць» магчымыя варыянты новых дзяржаўных утварэнняў з беларускімі землямі ў іх складзе. Ужо з 1916 г. выкрышталізавалася перспектыва і суверэннай Беларусі. Але тады ніхто не мог сказаць, наколькі гэта рэальна і як хутка можа быць выканана. Тым не менш якасны скачок адбыўся яшчэ да завяршэння вайны. Адным з галоўных яго чыннікаў з’явіліся наступленні нямецкіх войск: першае – летам 1915 г., у выніку якога была акупавана чвэрць тэрыторыі Беларусі, і другое – у лютым 1918 г., калі пад акупацыю трапляе большая частка Беларусі, за выключэннем Віцебска і Смаленска. Нямецкая акупацыйная ўлада да нацыянальных рухаў адносілася даволі ліберальна. Гэта дало магчымасць абвясціць і затым адстаяць незалежнасць многім дзяржавам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x