1 ...6 7 8 10 11 12 ...20 Апагеем палітычнага развіцця беларускага нацыянальнага руху стала скліканне Усебеларускага Кангрэса ў снежні 1917 г. Паводле сваёй рэзалюцыі, ён імкнуўся да «отстаивания цельности, неделимости Белоруссии и неотторжения ее от Российской Федеративной республики и всех остальных принципов демократического мира, провозглашенного Советом Рабочих, Солдатских и крестьянских Депутатов».
Размова старшыні Кангрэса з камісарам па нацыянальных справах бальшавіцкага ўраду І. Сталіным даўно апублікаваная. У ім адказ будучага «правадыра народаў» быў наступным:
«Никакого насильственного удержания народов в рамках какого бы то ни было государства… [ «Декларация советской делегации 28 1939 год і Беларусь: забытая вайна на первом пленарном заседании Мирной конференции в Брест-Литовске» от 9 декабря 1917 г. – А. Т.] народу обеспечивает права свободного самоопределения путем референдума. <���…> По вопросу о Белоруссии могу сказать то же самое, что и обо всех прочих народах России, т. е. полное самоопределение вплоть до отделения».
Здавалася б, гэтыя словы можна расцэньваць як дазвол на дзяржаўніцкую самадзейнасць, тым больш у рамках федэратыўнай Савецкай Расіі. Але праз некалькі месяцаў Сталін ўдакладніў:
«Принцип на самоопределение должен быть средством борьбы за социализм».
Гэтым самым нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і ў дачыненні да беларускага народа, адводзілася роля сродку, а не мэты. Таму, калі насамрэч запахла беларускім сепаратызмам, хай сабе і з савецка-сацыялістычным «ухілам», яго адразу паспрабавалі задушыць у зародку. Ніякай самастойнасці Беларусі ў святле меркаванняў бальшавіцкіх кіраўнікоў пасля прыходу да ўлады не прадбачылася. І калі стала ясна, што Усебеларускі Кангрэс пачаў схіляцца да суверэнітэту Беларусі, бальшавікі пайшлі на прымяненне сілы.
Разгон Усебеларускага Кангрэса прытармазіў палітычнае станаўленне беларускай нацыі, а неспрыяльныя міжнародныя падзеі ва Усходняй Еўропе прывялі да таго, што пытанне пра беларускую дзяржаўнасць, як і яе юрыдычнае афармленне 9 і 25 сакавіка 1918 г., атрымала працяг пазней, чым у паўночнага і паўднёвага суседа. Аднак гэтай прыпозненасці было дастаткова, каб дзяржава беларусаў аказалася лішняй для ўсіх, акрамя саміх беларускіх адраджэнцаў, паколькі за гэты час быў заключаны шэраг міжнародных дамоваў, якія не прадугледжвалі самастойнасці Беларусі (што нават прывяло да правядзення па краіне літоўска-ўкраінскай мяжы, праўда, толькі на карце). Для Беларусі самай значнай сярод іх быў Брэсцкая мірная дамова 1918 г.
Але ў канцы 1918 г., пасля рэвалюцыі ў Германіі, бальшавіцкая Расія гэтую дамову дэнансавала. Для дзеячаў БНР, асабліва з улікам прынятых бальшавікамі актаў адносна дзяржаўнага самавызначэння народаў, склалася спрыяльная прававая сітуацыя. 29 лістапада 1918 г., калі на пераважнай частцы Беларусі не было аніякай улады, яны прынялі IV Устаўную грамату БНР, якая паўторна дэкларавала незалежнасць і самастойнасць беларускай дзяржавы. Аднак бальшавікі нават не звярнулі ўвагі на не падмацаваны ваеннай сілай голас маладой рэспублікі.
Тым не менш у канчатковым выніку БНР прымушала лічыцца з сабою ўсіх суседзяў. У першую чаргу гэта датычыцца панскай Польшчы і бальшавіцкай Расіі, якія фактычна прызналі БНР у 1918 г. Аб гэтым згадваў старшыня польскай дэлегацыі ў сваёй заяве на пасяджэнні Галоўнай камісіі мірнай канферэнцыі 4 кастрычніка 1920 г.:
«Польская Республика, не ожидая шагов со стороны России, признала независимость Литвы, Украины и Белоруссии».
У дэкларацыі расійскай дэлегацыі на той жа канферэнцыі ад 24 лістапада 1920 г. казалася пра прызнанне Расіяй незалежнасці Беларусі яшчэ ў 1918 г. Ёсць і юрыдычныя дакументы, якія сведчаць аб прызнанні ўрадам РСФСР на прававым узроўні прадстаўнікоў БНР. Паводле беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, бальшавікі ў Маскве вымушаны былі лічыцца з трэцяй Устаўной Граматай да народаў Беларусі, а ў лістападзе 1918 г. урад Леніна нават спрабаваў дамовіцца з тагачасным урадам БНР на чале з Антонам Луцкевічам, але потым спыніў перамовы.
Урад Украінскай Народнай Рэспублікі прызнаваў Беларусь фактычна, але адмовіўся прызнаць яе дзяржаўнасць de iure , спасылаючыся на ўмовы Брэсцкай мірнай дамовы. Сапраўды, украінскія палітыкі глядзелі на нас найбольш раўнапраўна. Логіка зразумелая: пры прызнанні суверэнітэту больш слабой краіны (а такой з’яўлялася БНР у параўнанні з украінскімі дзяржаўніцкімі праектамі) мацнейшай суседцы было лягчэй адстаяць уласную дзяржаўнасць. Іншымі словамі, без суверэнітэту Беларусі быў немагчымы і аналагічны дзяржаўны фармат Украіны.
Читать дальше