Усё мужчынскае насельніцтва Клецка было ваеннаабавязаным, аб'ядноўвалася ў дзесяткі і сотні пры абароне горада ў ваенны час. Аднак невялікі горад меў нязначнае апалчэнне, якое не магло супрацьстаяць рэгулярнаму войску з прафесійных салдат. Вайна 1554–1667 гг. даказвала гэта не раз, у тым ліку і на прыкладзе Клецка. У канцы жніўня 1654 г. у перыяд ваенных дзеянняў у Цэнтральнай Беларусі царскія войскі вялі наступленне на Цімкавічы-Клецак. Пра ход падзей ваявода А. Н. Трубяцкі даносіў цару: «Посылал я, холоп твой Алешка, к гораду Клецку стольника Григория Михайлова сына Измайлова, а с ним свойго полку с товарищем своих полков голов с сотнями и рейтарские роты. И как, государь, они… пришли к городу Клецку, из Клецка, государь, городские люди против твоих государевых ратных людей вышли на вылоску за посад. И милостью Божьею… твои государевы ратные люди тех клецких сидельцев многих побили и в город Клецк въехали, и клецкие, государь, шляхта и мещане из города из посаду побежали за пруд через мост к городу к Ляховичам, и твои государевы люди в Клецку, в городе и на посаде литовских людей побили всех, а которые побежали через мост и за теми литовскими людьми государевы ратные люди гоняли больше 5 верст и в языцех поймали, а взято… на том бою в языцех шляхты и мещан 42 человека». Горад быў спалены, а «… людзей… высекли и совсем разорили без остатку».
Цяжкі ўдар, нанесены гораду вайною, адчуваўся па працягу многіх пасляваенных гадоў. Пра ўмацаванні горада інвентар 1671 і. нават не ўспамінае. Знік Дольны замак. У верхнім замку мелася толькі ўязная брама з пад'ёмным мостам перад ёй і агароджа з плах. Большую частку замкавага двара займаў агарод. Там жа стаяў цэйхгаўз, у якім знаходзіліся чатыры малыя бронзавыя і дзве жалезныя гарматы, 70 гакаўніц, 20 ручніц, запас жалезных, каменных ядраў і ядраў з волава лікам 59,5 коп, шрот з волава для гакаўніц, два штурмакі, іншая ваенная амуніцыя.
Не акрыяўшы яшчэ ад разрушэнняў вайны 1554–1667 гг., Клецак зноў быў знішчаны ўшчэнт новай Паўночнай вайной, калі шведы цалкам яго знішчылі ў 1706 г. Інвентары горада 1713, 1714, 1760 і 1782 гг. называюць толькі «вялікі акоп з ровам». На тым месцы, дзе раней быў замак, за нізкім штыкетам стаяў дом клецкага адміністратара. У інвентарах яшчэ згадваюцца абавязкі гараджан на выпадак пажару: мець кадку з вадою, драбіну на даху, жалезныя крукі і пажарныя помны. Умацаванні замка і горада з 1706 г. больш не ўзнаўляліся.
Мястэчка Койданава ў сярэднія вякі належала Радзівілам. Цяпер на яго месцы стаіць горад, які называецца Дзяржынскам.
Гэтае паселішча існавала ўжо ў ХІ-ХІІІ стст. Пэўныя, часам легендарныя звесткі дазваляюць зрабіць вывад, што менавіта ў гэтым месцы альбо каля яго ў 1249 ці 1272 гг. разбілі татарскага хана Балаклая. Па іншых звестках, гэтае паселішча раней мела назву Крутагор'е, а пасля таго як у яго ваколіцах разбілі загон татараў, якіх вёў хан Кайдан (Койдан), узнікла новая назва паселішча — Койданава.
Рэшткі гарадзішча, дзе знойдзены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі, а таксама ХІ-ХІІІ і ХІV-XVІІ стст., знаходзяцца на паўночнай ускраіне сучаснага Дзяржынска. Яно носіць назву Кругагор'е (Акопішча, Гаштольдава гара), размешчана на правым беразе невялікай р. Няцечы. Гарадзішча мае круглявую форму памерам 80 х 60 м.
З ХІV ст. Койданава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і лічылася валоданнем вялікага князя, якое давалася розным асобам ва ўтрыманне. Каля 1445 г. вялікі князь Казімір даў яго Міхаілу Жыгімонтавічу. У 1483 г. яно знаходзілася ў валоданні князя В. М. Вярэйскага, з 1505 г. — князёў Гаштольдаў. З 1539 г. Койданава — цэнтр гаспадарскага староства, з 1550 па 1831 г. — цэнтр Радзівілаўскага графства.
Восенню 1502 г. і вясною 1503 г. у выніку набегаў крымскіх татараў Койданава і яго ваколіцы былі спалены. Відаць, паселішча не пазбегла ваеннага пажару і ў 1506 г., калі войскі маскоўскіх князёў Шамякіна, Адоеўскага, Трубяцкога і Варатынскага аблажылі Менск і дзейнічалі ў ваколіцах горада, а таксама восенню 1534 г., калі маскоўскія ваяводы «агнём і мечам» дайшлі да Барысава, Менска, Маладзечна і далей да Вільні.
У той час у Койданаве меўся драўляны замак, абкружаны вадзяным ровам, злучаным з р. Няцечай. Створаная на рацэ сістэма ставоў у XVІ-XVІІІ стст. адыгрывала ролю дадатковай нерашкоды, якая прыкрывала горад і замак ад нападу. Акрамя таго, вада, паднятая запрудаю, залівала кальцавы абарончы роў замка.
У першай палове XVІ ст. драўляны замак змянілі каменным дзевяцівежавым замкам. У плане круглыя вежы мелі дыяметр каля 10 м, таўшчыню каменна-цагляных сценаў да 1,5 м. У іх былі прарэзаны байніцы. Вежы крыліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі. Аднак у 30-ыя гады XX ст. яны яшчэ існавалі на вышыню двух ярусаў бою. Пад абаронаю гэтых вежаў і каменных сцен, якія іх злучалі, каля сярэдзіны XVІ ст. на сродкі князя Мікалая Рудога Радзівіла, апантанага кальвініста, быў збудаваны каменны кальвінскі збор. У плане ён меў форму прамавугольнай трохнефнай залы, якая канчалася гранёнай апсідай. У канцы пабудовы знаходзілася магугная чатырохкантовая вежа, якая паступова пераходзіла ў васьмярык. Уваход у замак запіраўся традыцыйнай брамаю, якую вянчаў герб Радзівілаў.
Читать дальше