Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слонім

Як і ў Горадні, нерэгулярная прасторава-планіровачная структура, якая свабодна фармавалася на працягу стагоддзяў, захавалася да нашага часу ў Слоніме. Першаасновай горада служыў невялікі па тэрыторыі замак, да якога сыходзіліся вуліцы. Рэльеф мясцовасці, адсутнасць вонкавага пояса ўмацаванняў, асаблівасці трасіроўкі гандлёвых шляхоў у сукупнасці з іншымі фактарамі абумовілі складаныя абрысы вулічнай сеткі. У XVI ст. паўночна-заходняя частка горада атрымала прамалінейную сістэму вуліц.

У 1559 г. сярод культавых будынкаў Слоніма ўпамінаюцца шэсць праваслаўных цэркваў, сінагога і мячэць. М.Мілакоўскі ў кнізе «Апісанне горада Слоніма», выдадзенай у Горадні ў 1891 г., сцвярджае, што цэрквы XVI ст. вызначылі месцы для храмаў, галоўным чынам касцёлаў XVII–XIX стст. Да іх адносіліся: Троіцкая царква на Спаскай вуліцы, якая стаяла на пляцы касцёла бернардзінцаў XVII ст.; Васкрасенская царква на Афанасьеўскай вуліцы на месцы езуіцкага касцёла XVIII ст.; Афанасьеўская царква на той жа вуліцы, на думку аўтара, найбольш старажытная, на пляцы касцёла латэранскіх канонікаў 1635 г.; Мікалаеўская царква на адной з гарадскіх плошчаў на месцы дамініканскага касцёла XVII ст. У першай палове XVI ст. пабудавана мураваная сінагога, у 1642 г. узведзеная нанова альбо перабудаваная са старога будынка. У 1595 г. у раёне Замосце за ракой Шчарай пабудаваны мураваны парафіяльны касцёл.

У XVII ст. сістэма абароны горада фармавалася замкам і кляштарамі. Першапачаткова драўляныя збудаванні ў XVII альбо XVIII ст. будуюцца з каменя. Напрыклад, драўляны дамініканскі касцёл (1680) у 1747–1798 іт. узводзіцца з цэглы. Да 1669 г. адносіцца жаночы бенедыкцінскі кляштар, касцёл якога перабудоўваецца ў 1801 г. З 1717 г. у Слоніме вядомы езуіты, у 1740–1769 гг. яны пабудавалі калегіум. У канцы XVII ст. існавалі таксама тры вуніяцкія царквы і драўляная мячэць.

У 1768 г. вялікі гетман літоўскі, князь М. К. Агінскі на месцы старога замка Сапегаў пабудаваў новы мураваны палац (архітэктары І.Мараіна, Я. Бой, К. Шыльдгаўз (?)). У комплексе з палацам у другой палове XVIII ст. узведзены таксама друкарня, тэатр, будынкі для прыдворных, манеж, аранжарэя, гаспадарчыя пабудовы. Важным мерапрыемствам стала будаўніцтва канала Агінскага, які выраўняў рукаў Шчары і ўвайшоў у ландшафтную кампазіцыю перад палацам. Была створана прыстань, якая ўключыла два адгалінаванні канала для прычальвання лодак. Палац прасторава злучаўся з каналам.

У канцы XVIII ст. цэнтральная частка горада характарызавалася трыма звязанымі плошчамі: галоўнай гандлёвай, перад дамініканскім кляштарам і ля сінагогі. Плошчы і кварталы мелі няправільную канфігурацыю. Большасць крывалінейных альбо ламаных у плане вуліц забрукаваныя яшчэ ў сярэдзіне XVII ст. У апошняй чвэрці XVIII ст. пабудаваны новыя гандлёвыя рады, правіянцкія магазіны, мануфактура, млын, шынкі. У 1775 г. на месцы парафіяльнага касцёла

XVI ст. паўстаў мураваны фарны касцёл святога Андрэя ў стылі ракако. Паблізу ад яго існаваў невялікі кляштар марыявітак.

Як сведчыць план Слоніма 1825 г., езуіцкі касцёл знаходзіўся ўжо ў паўразбураным стане. У 1840-ых гг. пры імператару Мікалаю 1 у перыяд палітычнай рэакцыі пайшлі пад знос дамініканскі касцёл, многія пабудовы і сад кляштара. У другой палове XIX і першых чатырох дзесяцігоддзях XX ст. былая манастырская тэрыторыя выкарыстоўвалася як гандлёвая плошча (цяпер плошча Леніна). У канцы XIX ст. месца страчанага дамініканскага храма заняла невялікая праваслаўная капліца.

У гэты перыяд у цэнтральнай частцы Слоніма ўзведзена вялікая колькасць адна-, трохпавярховых будынкаў, якія захаваліся да нашага часу. У 1891 г. з 79 гарадскіх кварталаў 12 кварталаў цэнтра былі мураваныя; усе вуліцы і завулкі мелі брук. Для правінцыяльнага беларускага горада Слонім меў дастаткова высокі ўзровень капітальнасці забудовы і добраўпарадкавання. Праекты рэгулярнай перапланіроўкі, якія неаднаразова складаліся на працягу XIX ст., не трансфармавалі існуючую сетку вуліц, а ўнеслі прыватныя змены. Пры абнаўленні забудовы ў другой палове XIX — пачатку XX ст. была атрымана ў спадчыну ўласцівая гораду познесярэдневяковая прасторава-планіровачная структура, якая заставалася нязменнай да 1920-1930-ых гг.

Пасля кароткага агляду архітэктурна-планіровачнага развіцця горада да пачатку XX ст. падрабязна спынімся на найбольш прыкметным для гісторыі культуры элеменце — ансамблі галоўнай гандлёвай плошчы, які цяпер амаль страчаны.

Напэўна, плошча склалася ў ранні перыяд існавання горада, а менавіта ў XI–XII стст. На плоскім узвышшы каля дзядзінца — абароннага і адміністратыўна-гандлёвага апорнага пункта рассялення перасякаліся і сыходзіліся некалькі міжгарадскіх дарог. Зона іх перасячэння атрымала выцяі.нутую ўздоўж дзядзінца форму ў сувязі з асаблівасцямі тапаграфіі: з усходняга боку балоцістая мясцовасць дазваляла зрабіць толькі адзін пераход праз раку Шчару ў абход дзядзінца; з заходняга — высокія пагоркі вызначалі зручную трасіроўку дарог толькі па надпойменных тэрасах ці па тальвегах, якія выводзілі шляхі некалькі ў бок ад крэпасці. Вузел перасячэння шляхоў спрыяў фармаванню прасторы для гандлёвых аперацый — плошчы падоўжанага абрысу. У наступныя стагоддзі грамадская па сутнасці плошча ў тапаніміцы па сваіх фармальных уласцівасцях часам вызначалася як гандлёвая вуліца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x