• Пожаловаться

Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-343-01109-8, издательство: Навука і тэхніка, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Геннадий Саганович Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра К. Астрожскага (1460–1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К. Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў.

Геннадий Саганович: другие книги автора


Кто написал Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падкрэсліўшы, што за здабытую перамогу Астрожскі варты таго, каб валодаць Ерусалімам, летапісец сканчаў аптымістычнымі зычэннямі: «Вялікаслаўнаму гаспадару каралю Жыгімонту Казіміравічу будзе гонар і слава на векі, перамогшаму недруга свайго вялікага князя Васіля маскоўскага, а гетману яго, выдатнаму князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, дай Божа здароўе і шчасце наперад лепшае, як цяпер; пабіў сілу вялікую маскоўскую, каб так пабіваў моцную раць татарскую, праліваючы кроў іх бусурманскую».

Праз некалькі гадоў пасля славутае бітвы была створаная вядомая карціна, на якой мастак маляўніча перадаў момант перад пачаткам бою. На палатне паказаны войскі Канстанціна Астрожскага ў часе завяршэння пераправы, а ўдалечыні — маскоўскія палкі. У цэнтры карціны змешчаны, праўдападобна, сам гетман найвышэйшы. На дзідах вершнікаў можна заўважыць трохкутныя штандары белага колеру з адной чырвонай палосай удоўж і другой, каля самага дрэўка, упоперак — гэта ці не сама раннія выявы сцяжкоў з беларускімі нацыянальнымі колерамі. Цяпер карціна захоўваецца ў Музеі Нарадовым у Варшаве {20} 20 Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8. С. 29–30. .

Тая акалічнасць, што пераможцам быў князь грэцкае веры, дазволіла ўмацаваць свае пазіцыі ўсяму праваслаўнаму насельніцтву краіны. Скарыстаў з гэтага перадусім сам К. Астрожскі. Яшчэ на Крапіўне перад бітвай ён прасіў, звяртаючыся ў малітве да Божае Маці, дараваць яму перамогу і абяцаў за гэта збудаваць два праваслаўныя храмы. І 30 лістапада 1514 года, калі гетман найвышэйшы быў яшчэ ў дарозе да Вільні, Жыгімонт выдаў асобную грамату на яго імя, у якой пісаў: «…Паколькі мы навучаныя Святым Законам і Евангеллем даваць абяцанні Богу і выконваць іх…мы ласкава дазволілі пабудаваць цэрквы: Святой Тройцы — на ўзгорку, праз які ідуць да брамы, што па дарозе ў Меднікі, дзе была старая царква з манастыром пад гэтакім жа назовам Святой Тройцы, пабудаваная з дрэва, і Святога Мікалая, якога называюць Вялікім, пасярод места нашага Вільні, - пабудаваць абедзве з каменю». Асабліва значным было аднаўленне Траецкага храма і манастыра — адной з тых святыняў, якія мелі найбольшую пашану праваслаўных вернікаў краіны. Нездарма апякун гэтага манастыра адначасова быў і віленскім намеснікам мітрапаліта [22] Па хадайніцтве князя К.І.Астрожскага ў 1524 годзе Траецкі манастыр быў перададзены ў кіраванне архімандрыту Лаўрышаўскаму. . Мусіць, у тым жа часе стараннямі князя Астрожскага перабудаваная і Пакроўская царква ў Вільні.

Што да міжнароднага значэння перамогі на Крапіўне, дык і яно мела тады асаблівую важнасць для краіны. Эўропа моцна ўразілася, калі пачула пра поўны разгром вялізнага войска маскавітаў. Жыгімонт пісаў пра перамогу рымскаму папу Леву Х і містру [23] Містр (ад лац. magister — начальнік, настаўнік) — так нашы продкі называлі ўладароў нямецкіх ордэнаў. Ордэна Альбрэхту. Першаму з іх, а таксама вугорскаму каралю ён нават паслаў у падарунак частку вяльможных вязняў, якіх, праўда, пераняў імператар і вярнуў Маскве. Сам рымскі папа святкаваў тады перамогу Жыгімонтавага гетмана над маскавітамі. А папскі легат Пізон адклаў запланаванае падарожжа ў Маскоўшчыну. Максімільян жа адмовіўся падпісваць ваенны дагавор 1514 года з Масквой і наагул не пажадаў браць на сябе аніякіх ваенных абавязкаў. Так разваліўся небяспечны альянс супраць Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, мэты якога ставілі пад пагрозу самое існаванне гэтых дзяржаваў.

Венскі кангрэс

Улетку 1515 года засядаў Венскі кангрэс, у якім бралі ўдзел імператар Максімільян, Жыгімонт і ягоны брат вугорскі кароль Уладыслаў. Манархі паразумеліся. Імператар рэзка змяніў сваё стаўленне да Жыгімонта. Іх прымірэнне мелася быць змацаванае шлюбам Жыгімонта з унучкай імператара італійскай прынцэсай Бонай. Максімільян канчаткова адмовіўся ад усіх тэрытарыяльных прэтэнзій, паабяцаў дапамагчы ў замірэнні з Масквою ды падкрэсліў сваю асаблівую прыязнасць да Кароны і Княства, сказаўшы, што цяпер ён «з Жыгімонтам гатовы пайсці і ў рай, і ў пекла». (Імператар трымаў сваё слова ды сапраўды адстойваў інтарэсы Вялікага Княства ў эўрапейскай палітыцы. Прыкладам, у 1518 годзе, калі заадно з Маскоўшчынай пачаў дзейнічаць нямецкі Ордэн, ён пераконваў містра Альбрэхта: «Цэласнасць Літвы неабходная для дабра ўсёй Эўропы: магутнасць Масковіі небяспечная».)

Тым часам вайна працягвалася, хоць і не з такой актыўнасцю ды размахам. Ужо ў студзені 1515 года пскоўскі намеснік А. Сабураў правёў 3-тысячную раць углыбкі Беларусі, падышоў да Рослаўля быццам бы здавацца. Калі ж абаронцы супакоіліся, ён напаў на горад, захапіў і спустошыў яго, пасля чаго з вялікім палонам і дабром уцёк да Пскова. Праз колькі месяцаў ізноў ад Пскова маскоўцы рушылі на паўночную Беларусь, былі спаленыя Друя і Браслаў, мноства людзей забрана ў палон. У сваю чаргу па Северскай зямлі ўдарылі з Кіеўшчыны Астап Дашкевіч з кіеўскім ваяводам Андрэем Няміровічам і крымскім царэвічам Махмет-Гірэем (за ўдалыя дзеянні супраць маскоўскіх і крымскіх войскаў Дашкевіч быў празваны Ромулам і меў вялікую павагу дняпроўскіх казакаў).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.