• Пожаловаться

Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Геннадий Саганович: Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-343-01109-8, издательство: Навука і тэхніка, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Геннадий Саганович Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра К. Астрожскага (1460–1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К. Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў.

Геннадий Саганович: другие книги автора


Кто написал Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здарылася гэта лютымі маразамі на самым пачатку 1508 года. Сабраўшы з родных і блізкіх войска ў 700 коннікаў, бунтоўны князь вырушыў са свайго Турава на расправу з Я. Забярэзінскім {10} 10 Герберштейн С. Записки о Московии. Пер. с нем. М., 1988. С.189. . Таго знайшлі ўжо 2 лютага ў маёнтку пад Горадняй і адсеклі яму галаву. Затым паспрабавалі ісці на Коўню, каб схапіць там важнага закладніка — Шах-Ахмета, аднак давялося вярнуцца. Міхал Глінскі пачаў рассылаць з Турава лісты па краіне з прапановай далучыцца да яго. Сюды ж, у ягоную рэзідэнцыю, неўзабаве прыехаў пасланец Масквы дзяк Г. Маклакоў. Глінскаму прапанавалі прыняць падданства Васіля ІІІ. Масква гарантавала, што аддасць у поўнае валоданне бунтаўніку ўсе гарады і воласці, якія мае і якія яшчэ здабудзе сілай. І Глінскі пайшоў на ўсё… Іронія лёсу: славуты герой Клецкае бітвы стаўся здраднікам Айчыны.

Хутка ягоныя людзі забралі Мазыр (яго здаў Глінскаму мазырскі намеснік), пайшлі на Слуцак ды сутыкнуліся там з рашучай абаронай. У Міхала Глінскага сталі з'яўляцца ня толькі маскоўскія людзі, але і паслы крымскія, малдаўскія. Планаваліся вялікія ваенныя дзеянні. Трэба было толькі дачакацца маскоўскага войска.

І ваяводы заспяшаліся. Ужо ў красавіку 1508 года на Смаленск павялі палкі Я. Захар'ін з Масквы і Д. Шчэня з Вялікіх Лукаў. Асобныя групоўкі ішлі на Полацак і Слуцак. А да Глінскага пад Бабруйск прывялі свае палкі князь В. Шамяціч і А. Мажайскі. На пачатку траўня яны разам пайшлі на Менск. Аблажыўшы горад, іх войска занялося рабаваннем і пусташэннем ваколіцаў Менска, хадзіла адтуль ажно да Слоніма.

Толькі тады дайшло да мабілізацыі сілаў на абарону краіны. Гетман Астрожскі першы сабраў вершнікаў і рушыў на свайго бунтоўнага дзядзьку. Ужо ў траўні ён заняў Тураў, гняздо паўстанцаў. У Лідзе збіралася шляхоцкае рушанне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны і Жыгімонт з 3-4-тысячным войскам палякаў. Калі сілы аб'ядналіся, кароль і вялікі князь прызначыў галоўным начальнікам над імі Канстанціна Астрожскага.

К. Астрожскі атрымаў прызначэнне 5 чэрвеня, а 20-га ўжо ўвайшоў у Менск: Глінскі з маскоўскімі памагатымі адступаў на ўсход. Па слядах непрыяцеля гетман павёў войска на Барысаў, дзе хаваўся ўцякач. Тады Глінскі перайшоў да Воршы, пад якой стаялі маскоўскія ваяводы. Цяпер іх злучаныя сілы налічвалі да 50 тысяч; разам яны спрабавалі як мага хутчэй захапіць стратэгічна размешчаную Воршу.

Хоць Глінскі гарэў жаданнем вялікае бітвы і ўгаворваў не ўхіляцца ад яе маскоўскіх ваяводаў, тыя не падзялялі аптымістычных планаў князя. Для іх тактыкі было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бітве, а весці вайну пад мурамі, здабываць замкі і пустошыць воласці. І калі 13 ліпеня да Воршы стала набліжацца 16-тысячнае злучэнне Вялікага Княства і Кароны, яны паспешліва пераправіліся на левы бераг Дняпра і размясціліся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спыніліся войскі К. Астрожскага, які кіраваў сіламі Княства, і М.Фірлея, які вёў палякаў. У цэнтры была пастаўленая пяхота, па флангах — конніца. Атакаваць ворага збіраліся досвіткам. Аднак уначы маскоўскія ваяводы зняліся і хутка павялі свае палкі ў бок Дуброўны і далей на паўднёвы ўсход.

Назаўтра Жыгімонт вырашыў не даганяць непрыяцеля, а ісці з усёй сілай на Смаленск, накіраваўшы толькі маленькі аддзел для засцярогі па правым беразе Дняпра. З Смаленска К. Астрожскі разам з М.Фірлеем рушылі на Севершчыну — вяртаць адабраныя землі. Але асаблівага поспеху гэтая выправа ня мела, бо гетманы не ладзілі між сабою і неўзабаве вярнулі войска назад у Смаленск.

Тым не меней краіна была абароненая. Васіль ІІІ згаджаўся на канструктыўную размову з пасламі ад Княства. Ужо 8 кастрычніка 1508 года з'явілася новае мірнае пагадненне паміж Масквой і Вільняй.

Тым часам Глінскі, які ўсё яшчэ заставаўся ў Мазыры, наклікаў на краіну крымскіх наезнікаў. Татарская конніца наляцела нечакана і дайшла да Палесся. Гаспадарачы на левым беразе Прыпяці, татары, відаць, мелі непасрэдныя кантакты з князем-здраднікам.

Жыгімонт накіраваў на Палессе К. Астрожскага. Узяўшы некалькі тысяч конніцы, той выйшаў з Смаленска, зрабіў вялікі марш і каля Слуцка адразу ж разбіў галоўныя сілы крымскіх наезнікаў, а пасля за некалькі дзён даканаў іх у драбнейшых сутычках. Гетман рухаўся на Мазыр і быў ужо за нейкіх сем вёрстаў ад горада, калі Міхал Глінскі, ня ведаючы пра небяспеку, ад'язджаў са сваякамі ў Маскоўшчыну…

Так нядаўні маскоўскі вязень за некалькі месяцаў барацьбы стаўся галоўным героем той вайны. Вялікі князь яшчэ 6 верасня ў Смаленску адзначыў яго вайсковыя заслугі асобнай граматай, у якой за «адданую і праўдзівую і знакамітую накладную службу», за тое, што ён жыцця свайго не шкадаваў у змаганні з кожным непрыяцелем, падараваў гетману вёску Паворка на Валыні. Астрожскі атрымаў тады і вотчыну здрадніка — Тураў з акругай — ды іншыя землі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.