• Пожаловаться

Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Саверчанка: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2002, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Саверчанка 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Название:
    150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  • Автор:
  • Издательство:
    Наша Будучыня
  • Жанр:
  • Год:
    2002
  • Город:
    Вільня
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

Іван Саверчанка: другие книги автора


Кто написал 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Богам вясновай урадлівасці і плоднасці, а таксама нябесным вершнікам лічыўся Ярыла, які «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць падставы лічыць, што Ярыла ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хлебам і іншымі пладамі ўраджаю ў руках. Багіняй вясны, дзявочай прыгажосці і кахання была Лёля(Ляля), яе ўяўлялі ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны. З культам Лёлі звязаны распаўсюджаны на Палессі назоў бусла — «лялека» (згодна з народным павер'ем, бусел прыносіць дзяцей). Богам агню і апекуном кавальства быў Жыжаль, богам зімы, марозу і холаду — Зюзя. Нязгасны святы агонь называўся Зніч(адсюль слова «знічка»). Ранішні і вечаровы заранкі ўвасаблялі адпаведна сёстры Дзянніцаі Вечарніца(Вячорка). Са старажытнай міфалогіі вядомы таксама вобраз далёкага першапродка беларусаў — Боя(Бая) з вернымі сабакамі Стаўрыі Гаўры.

4. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці?

Элементы дзяржаўнай арганізаванасці ў Беларусі існавалі задоўга да яе пісьмовай гісторыі. Ад VІ стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым на большую частку нашага краю пачынае пранікаць славянскае насельніцтва. Яго змешванне з мясцовымі балцкімі плямёнамі вяло да фармавання старабеларускага этнасу і своеасаблівай культуры, якую археолагі называюць Банцараўскай (паводле наймення гарадзішча каля вёскі Банцараўшчына пад Менскам). Ёсць шэраг сведчанняў, што нашы продкі ўжо тады мелі пэўныя формы дзяржаўнасці. Пазней, з VІІІ стагоддзя, з новай хваляй славянізацыі Беларусі, з фармаваннем крывіцкага, драгавіцкага і радзіміцкага плямёнавых саюзаў узнікаюць і дзяржавы. Ад Х стагоддзя ў Беларусі найбольш вядомыя — Полацкае, Смаленскае і Тураўскае княствы. Апошнія неўзабаве трапілі ў залежнасць ад Кіева. Полацкае ж княства было цалкам самастойнай беларускай дзяржавай, з усімі адпаведнымі атрыбутамі — суверэннай уладай князя і веча, адміністрацыяй, сталіцай, войскам, грашовай сістэмай і г.д. Княства праводзіла і сваю геапалітыку, якая палягала на супрацьстаянні агрэсіі Кіева і ўласнай экспансіі ў бок Балтыйскага мора. Падначаленне Полаччыне цэлага шэрагу прыбалтыйскіх плямёнаў надавала ёй адзнакі імперыі.

5. Хто такія Рагвалод і Рагнеда?

Рагвалод — першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён валадарыў у Полацку ў другой палове Х стагоддзя. Пра яго летапіс кажа: «Рагвалод прыйшоў з-за мора», што дае пэўныя падставы лічыць князя выхадцам са Скандынавіі. Ужо пры Рагвалодзе Полацкае княства — моцная ўсходнеэўрапейская дзяржава.

У Рагвалода была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Ўладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмоваю Ўладзімір пайшоў на Полацак вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Ўладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава.

Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне, Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў, зямлю яго ў палон узяў, а цяпер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замах быў няўдалы. Раз'юшаны Ўладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам.

За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) — ад імя сына Ізяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкую княскую дынастыю.

Акрамя Ізяслава Рагнеда нарадзіла Мсціслава (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага, заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх дачок — Перадславу (узяла шлюб з чэшскім князем Баляславам ІІІ Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж за прынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Анастасія — вугорскага караля Андрыя І, Лізавета — караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля караля дацкага Свена ІІ. Наймалодшая Ганна стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыка І Капета.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.