• Пожаловаться

Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, категория: История / Современная проза / Детская проза / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анатоль Бутэвіч Славутыя родам сваім

Славутыя родам сваім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славутыя родам сваім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод простага люду. З іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары. Сярод іх былі вядомыя святары, некаторыя самі далучаны да ліку святых. Значны іх уклад у стварэнне славутых на ўсю Еўропу помнікаў архітэктуры. Напамінкам пра іхнюю магутнасць і дасведчанасць засталіся крэпасці, замкі, палацы, цэрквы, ксцёлы, іншыя выдатныя збудаванні, што дагэтуль захаваліся на нашай зямлі. А яшчэ ў іхніх дварах і маёнтках былі сабраны багатыя бібліятэкі, дзе захоўваліся не толькі каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, але і шматлікія дакументы па гісторыі, унікальныя архівы. Шмат сродкаў і намаганняў укладвалі магнаты ў развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яны ажыццяўлялі шматлікія карысныя праекты, скарыстоўвалі ў сваіх уладаннях новыя формы арганізацыі працы. Варта, аднак, прызнаць і тое, што няпростымі былі часам іхнія адносіны з падданымі, здаралася, выяўлялі магнаты непатрэбную жорсткасць, занадта захапляліся накапленнем непамерных багаццяў. Аднак у гісторыі яны засталіся найперш сваімі карыснымі справамі. Да буйных магнацкіх родаў належалі Гаштольды, Радзівілы, Кезгайлы, Осцікавічы, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Агінскія, Алелькавічы, Іллінічы, Глебавічы, Глінскія, Друцкія, Пацы, Сапегі, Тышкевічы, Храптовічы, Чартарыйскія і іншыя. На старонках гэтай кнігі вы сустрэнецеся з прадстаўнікамі толькі сямі з іх.

Анатоль Бутэвіч: другие книги автора


Кто написал Славутыя родам сваім? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Славутыя родам сваім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славутыя родам сваім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бібліятэку заснаваў у першай палове ХVІІІ стагоддзя Іахім Літавор Храптовіч. Хто ж быў гэты руплівы збіральнік і знаўца кніг, аматар прыгожага пісьменства, дзяржаўны, навуковы і культурны дзеяч? Іахім – адзін з прадстаўнікоў самага старажытнага на беларускай зямлі магнацкага і графскага праваслаўнага (у ХVІ стагоддзі перайшлі ў каталіцтва) роду Храптовічаў герба “Адравонж”.

Першую адукацыю Іахім атрымаў ад бацькоў. Жыццёвай мудрасці набіраўся ў дзеда – усебакова адукаванага чалавека і вядомага ў свой час пісьменніка К. Несялоўскага. Пад яго ўплывам пачаў пісаць вершы. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, засвойваў навукі ў Нясвіжы і Германіі. Шмат падарожнічаў.

Дапытлівы розум, няўрымслівы характар, вострае адчуванне новага і ўбачанае за мяжой падштурхнулі Іахіма да змены сялянскага жыцця ў сваіх уладаннях. На еўрапейскі лад ён арганізаваў працу на зямлі, развіваў садоўніцтва, пчалярства, разводзіў у сажалках рыбу. Раней за скасаванне ў Расіі прыгоннага права “дзіўны пан” адмяніў сваім сялянам паншчыну, зрабіў іх арандатарамі. Асаблівы клопат праяўляў пра сялянскіх дзяцей. На свае сродкі пабудаваў школу, у якой акрамя агульнай навукі вучні атрымлівалі першыя працоўныя навыкі, вучыліся гаспадарыць на зямлі па-новаму.

У мястэчку Вішнева (цяпер Валожынскі раён) Іахім заснаваў металургічны завод. Упершыню на беларускай зямлі была збудавана доменная печ. Сыравінай служыла руда з мясцовых балот, лясы давалі драўняны вугаль. Амаль сто гадоў выплаўлялі тут метал, з якога выраблялі сельскагаспадарчыя прылады, абсталяванне для млыноў, рэчы для штодзённага ўжытку.

Былыя земляробы, якія сталі металургамі, дасягнулі такога майстэрства, што нават на экспарт ішла прадукцыя вішнеўскіх плавільшчыкаў. А калі спатрэбілася, вольналюбівыя майстры кавалі зброю для паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі.

Як усебакова здольны чалавек і таленавіты арганізатар, Іахім на працягу ўсяго жыцця надаваў асаблівую ўвагу развіццю адукацыі. Быў актыўным стваральнікам Адукацыйнай камісіі, 20 гадоў працаваў у яе складзе. Практычна камісія стала першым у Еўропе міністэрствам асветы. Акрамя таго Іахім заснаваў Варшаўскае таварыства сяброў навук, пераклаў і напісаў сам не адну навуковую кнігу. Стварыў “Памятку пра род Літавораў-Храптовічаў ад першых звестак да 1795 года”, напісаў артыкул “Паэзія”.

Усё гэта не замінала яму займацца важнымі дзяржаўнымі справамі. Іахім быў міністрам замежных спраў Рэчы Паспалітай, шасціразовым паслом на сейм, маршалкам Трыбунала ВКЛ, вялікім сакратаром, падканцлерам і апошнім канцлерам Княства.

Ужо адно гэта заслугоўвае таго, каб далучыць Іахіма да кагорты выдатных людзей беларускай зямлі. Але ў памяці людской ён застаецца найперш стваральнікам найбагацейшага прыватнага кнігазбору, які ўвайшоў у гісторыю як “Бібліятэка Храптовічаў”.

Пры ім Шчорсы сталі адным з прыцягальных культурных цэнтраў Еўропы. Па праекту італьянскіх дойлідаў замест старога драўлянага палаца быў збудаваны багата аздоблены мураваны палацава-паркавы ансамбль. Спецыяльны будынак узвялі для бібліятэкі. Госці не хавалі здзіўлення, калі знаёміліся са старажытнымі рукапісамі, каштоўнымі геаграфічнымі картамі, унікальнымі матэрыяламі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Кніжныя зборы былі даступныя студэнтам, людзям простага паходжання.

Нават па мерках еўрапейскіх сталіц Шчорсаўская бібліятэка магла лічыцца унікальнай. Каля 10 тысяч выданняў займалі спецыяльна абсталяваныя залы. Некаторыя сведчаць, што кніг было не менш як 20 тысяч. Іахім збіраў іх падчас замежных вандровак, некаторыя каштоўныя заходнееўрапейскія старадрукі набыты ім з бібліятэкі рымскага кардынала І. Імперыяле. Беражліва захоўваліся творы саміх Храптовічаў: чатырохтомны рукапіс “Прамовы Яна Храптовіча Навагрудскага кашталяна...”, гісторыя роду і родавы архіў.

Калі ў 1812 годзе Іахіма не стала, справу бацькі прадоўжыў сын Адам. Ён вучыўся ў Францыі, стаў ганаровым членам Віленскага універсітэта. Сваім коштам утрымліваў школы ў Нягневічах і Шчорсах. Шчорсаўскую школу наведвала больш за 250 вучняў. Заняткі праводзіліся на англійскі манер па метаду вядомага педагога Джона Ланкастара.

Адам працягваў пачатыя бацькам рэформы. Спагадліва адносіўся да сялян, адмяніў цялесныя пакаранні, зменшыў павіннасці, стварыў своеасаблівыя касы ўзаемадапамогі, загадаў зачыніць многія шынкі. Не забываўся і пра бібліятэку, папаўняў яе старадрукамі. Пісаў гістарычныя артыкулы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славутыя родам сваім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славутыя родам сваім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Анатоль Бутэвіч: За наміткай гісторыі
За наміткай гісторыі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч: Званы Нямігі
Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Уладзімір Арлоў: Адкуль наш род
Адкуль наш род
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Славутыя родам сваім»

Обсуждение, отзывы о книге «Славутыя родам сваім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.