Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

4. Смажаныя індычкі з брусніцамі і печанымі яблыкамі.

5. Бісквітны торт з варэннем.

6. Мёд.

7. Цукеркі, яблыкі і вінаград.

Дзевяты дырэктар генерал-маёр Канстанцін Анчуцін застаўся ў гісторыі корпуса як тонкі знаўца мастацтва і апякун музаў. Ён запрасіў выпускніка Брусельскай кансерваторыі Маршала выкладаць кадэтам ігру на струнных інструментах. Тады, у 1888–1891 гадах, у корпусе існаваў прыстойны аркестр з сарака выканаўцаў. Да ліку гадаванцаў дырэктара-мецэната належыць вядомы ў свой час кампазітар С. Траілін, аўтар балетаў «Чароўная карона» і «Востраў фантазіі», оперы «Хаджы Абрэк» і сімфанічнай паэмы «Рыцар і Фея».

На змену вытанчанаму Анчуціну прыйшлі людзі менш узнёслага складу. Генерал-маёр Георгі Елчанінаў пачаў дырэктарства з таго, што кожнаму кадэту ўручыў брашуру пад назваю «Подание помощи мнимоумершим от утопления». На колькі месяцаў гэтая навука зрабілася ў корпусе ледзь не галоўнаю: яе выкладалі корпусныя медыкі, па ёй наладжвалі практычныя заняткі ў летнім лагеры. Новы дырэктар быў апантаны змагар за санітарыю. Дзякуючы яму, калі ў 1892 годзе Полацк зноў наведала халера, ніводны кадэт не толькі не памёр, але і не захварэў.

Шэраг неардынарных падзеяў корпуснага летапісу прыпадае на пачатак 1900-х гадоў.

На збудаванай сваімі рукамі шлюпцы «Канстанцін» каманда з сямі кадэтаў зрабіла падарожжа ў Рыгу. Выхаванцы ездзілі на экскурсію ў Маскву, Паволжа і на Каўказ.

У 1903 годзе дырэктар са шчаслівым трымценнем у голасе чытаў у Аляксандраўскай зале тэлеграму ад вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча. Там паведамлялася, што яго малодшы сын Алег здаў экзамен на права паступлення ў першы клас Полацкага кадэцкага корпуса.

Вучылася яго высокасць, зразумела, адмысловым чынам. Спярша ў сталіцу адправілі пагоны. Потым, каб юны кадэт меў уяўленне, дзе ён будзе пераходзіць з класа ў клас, дэпутацыя выкладчыкаў і навучэнцаў павезла ў Санкт-Пецярбург шыкоўны альбом з малюнкамі і фатаграфіямі. На тытульным лісце была намаляваная ружовашчокая баярыня, што ўвасабляла Расійскую імперыю, а за ёю ў пыльным павуцінні хавалася нешта непагляднае — алегорыя «цяжкай» полацкай мінуўшчыны.

Вялікі князь Канстанцін быў тады галоўным начальнікам ваенных навучальных установаў імперыі. Чаму з дваццаці пяці расійскіх кадэцкіх карпусоў ён выбраў сыну менавіта полацкі? Патрыёты корпуса сцвярджаюць, што прычынаю былі традыцыі «палачанаў», нейкі асаблівы дух таварыскасці, што панаваў тут. Мне здаецца, вялікі князь спыніў свой выбар на павятовым беларускім горадзе з іншае прычыны. Полацк мог крануць душу Канстанціна Раманава сваёй гісторыяй і непаўторным абліччам. Князь умеў цаніць такія рэчы. Ён быў заслужана вядомы як таленавіты лірычны паэт (друкаваўся пад ініцыяламі К. Р.), на яго вершы пісалі музыку С. Рахманінаў і П. Чайкоўскі. У старых полацкіх дамах дзе-небудзь на былой Ніжнепакроўскай яшчэ можна знайсці зайграную грамафонную кружэлку, з якой бас Шаляпіна заспявае «Умер бедняга в больнице военной.. — песню на словы Канстанціна Раманава, якую калісьці спявала ўся Расія. На вершы вялікага князя напісаны, дарэчы, і папулярны раманс Чайкоўскага «Растворил я окно».

Князь Канстанцін часта наведваўся ў Полацк. Карыстаючыся яго цягніком, у горад прыязджалі на гастролі драматычныя і цыркавыя трупы. У асабістым вагоне К. Р. упершыню прыехаў кінематограф, дзякуючы чаму кадэты ўбачылі на экране егіпецкія піраміды, англа-бурскую вайну і славутага акцёра нямога кіно Макса Ліндэра. У якасці эксперымента вялікі князь увёў у Полацкім корпусе пазакласнае чытанне расійскай і замежнай літаратуры.

Што да Алега Канстанцінавіча, дык ён скончыў навучанне з бліскучымі адзнакамі, служыў у кавалерыі і на самым пачатку Першай сусветнай вайны быў смяротна паранены ў кавалерыйскай сутычцы з непрыяцелем. Здаецца, гэта адзіны прадстаўнік Раманавых, што непасрэдна ўдзельнічаў у баях з немцамі.

Пачатак расійска-японскай вайны натхніў палачанаў на патрыятычную маніфестацыю. 19 лютага 1904 года натоўп выхаванцаў гарадской вучэльні з партрэтам імператара наперадзе, спяваючы гімн, выйшаў па Верхнепакроўскай вуліцы на пляц перад корпусам. Кадэты сустрэлі дэманстрантаў крыкам «ура!», а іх аркестр далучыўся да працэсіі, якая, абрастаючы гараджанамі, паднялася на Верхні замак. Там павятовы вайсковы начальнік палкоўнік Кепен сказаў прамову ў тым духу, што «Маньчжурия не может не принадлежать России».

Дэманстранты абышлі ўсе галоўныя вуліцы, памаліліся ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры і выслухалі корпуснага палкоўніка Палтарацкага, які па-вайсковаму немудрагеліста з гаўбца гарадской вучэльні прамаўляў: «Сегодня в манифестации участвовали русские, поляки и евреи. Сохраняй каждый свою национальность, верь во что хочешь, но будь верным слугой царю и отечеству».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x