Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніцы полацкай гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніцы полацкай гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Таямніцы полацкай гісторыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніцы полацкай гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1822 годзе праз Беларусь ехаў агент Брытанскага біблейнага таварыства Роберт Пінкертон. «Полацк, — занатаваў ён, — працягвае быць рэзідэнцыяй розных каталіцкіх ордэнаў: дамініканаў, бернардзінаў, трынітараў, піяраў, францысканаў, базылянаў. Усе маюць у горадзе кляштары і храмы, многія з якіх вельмі багатыя. Гэтыя шыкоўныя грамадскія будынкі спрыяюць таму самавітаму ўражанню, што пакідае Полацк, асабліва калі да яго набліжаешся. У ім параўнаўча мала пратэстантаў і паслядоўнікаў грэка-рускай царквы. Колькасць жыхароў не пераўзыходзіць шасці тысяч».

Аднаму з пералічаных англійскім падарожнікам ордэнаў — піярам — у тым самым годзе царскія ўлады перадалі маёмасць акадэміі, абавязаўшы іх адчыніць ліцэй або калегіум.

Разам з іншымі манаскімі зарокамі піяры абяцалі навучаць моладзь. Яны спаборнічалі з езуітамі і таксама давалі адукацыю высокага ўзроўню. У піярскія школы прымалі дзяцей з розных станаў. Навучальная праграма прадугледжвала выкладанне лацінскай мовы, рыторыкі, гісторыі, матэматыкі, фізікі, палітыкі і права… Шмат увагі надавалася культуры паводзінаў, фізічнаму і эстэтычнаму развіццю. На такіх прынцыпах будавалася і дзейнасць піярскае вучэльні ў Полацку.

Некаторыя аўтары называюць яе калегіумам, гэта значыць, навучальнай установай сярэдняга тыпу, што, аднак, не адпавядае сапраўднасці. У Полацку дзейнічала вышэйшая піярская вучэльня, сведчаннем чаго можа служыць справаздача прафесара Пецярбургскага універсітэта В. Сянкоўскага, які ў 1826 годзе наведаў полацкіх піяраў з мэтаю рэвізіі. Паводле сталічнага візітатара, навучальная ўстанова мела тры аддзяленні: падрыхтоўчы клас, чатыры ніжэйшыя класы з гімназічным курсам і тры класы, якія Сянкоўскі называе «курсами высших наук». Тут, сцвярджаў аўтар справаздачы, «курс гимназических наук не только не заканчивался, но и далеко выходил за их пределы». 3 гэтага ён рабіў наступную выснову: «Полоцкое Высшее училище, относительно числа и объема наук много походило на наши лицеи». Далей пецярбургскі рэвізор вядзе гаворку пра вучэльню выключна як пра вышэйшую школу, якая прыраўноўвалася да універсітэтаў.

Працягвала дзейнічаць перададзеная піярам акадэмічная друкарня. У 1828 годзе тут выйшла першая кніга трохтомавай філасофскай працы Анёла Доўгірда «Логіка тэарэтычная і практычная».

Асобнай гаворкі заслугоўвае выкладанне ў ліцэі дысцыплін з тэорыі і практыкі выяўленчага мастацтва. Ліцэй, дзе працягваліся традыцыі заснаванай Габрыэлем Грубэрам мастацкай школы, меў добрых выкладчыкаў і выдатныя залы для малявання. Навучальныя праграмы спрыялі засваенню эстэтыкі класіцызму. Дзякуючы піярам Полацк захоўваў сваю ролю другога (пасля Вільні з яе універсітэтам) мастацкага цэнтра Беларусі. Гэты факт заўсёды гатовы будзе засведчыць выпускнік ліцэя беларускі жывапісец Іван Хруцкі, пра якога мы падрабязней пагаворым у адным з наступных раздзелаў.

Калегіум піяраў пад Пінскам узгадаваў Тадэвуша Касцюшку. Вальнадумныя ідэі звілі гняздо і ў Полацкім ліцэі. У 1822 годзе тут чытаў лекцыі выдатны польскі гісторык і грамадскі дзеяч Іаахім Лялевель, якому належыць звернуты да дэмакратаў Расіі і былой Рэчы Паспалітай крылаты заклік: «За вашу і нашу свабоду!».

У 1823-м паліцыя раскрыла ў вучэльні таемную арганізацыю. Яна была філіяй віленскага таварыства філаматаў, куды ўваходзіў Адам Міцкевіч з сябрамі. Прэфекта ліцэя Лашкевіча і выкладчыкаў Львовіча і Брадовіча абвінавацілі ў «ненадежном образе мысли и в воспитании в молодых белорусах ненависти к русскому правительству». Прэфект пазбавіўся пасады, а яго калегі «требованы были из Полоцка в следственную комиссию в Вильно, где и находились долгое время под арестом». Ксяндза Львовіча мы сустрэнем пад яго сапраўдным прозвішчам сярод персанажаў паэмы Міцкевіча «Дзяды». Мяркуючы па ўсім, Львовіч — пазней ён стане прэфектам (загадчыкам навучальнай часткі) Полацкай вучэльні — быў чалавек мужны і не пазбаўлены пачуцця гумару. Звяртаючыся да зняволеных сяброў, што сабраліся ў камеры ў Конрада (самога Адама Міцкевіча), і маючы на ўвазе нядаўна арыштаванага Жэготу (пад гэтым імем аўтар паэмы вывеў Ігната Дамейку, будучага вядомага вучонага і нацыянальнага героя Чылі), полацкі ксёндз кідае папрок:

Скажу вам, навічка не надта мы сустрэлі.
Ну хіба плачуць у Літве на наваселлі? [22] Пераклад Кастуся Цвіркі.

Юных нелегалаў, якія пашыралі антыўрадавыя вершы, улады вырашылі проста папалохаць. Гэта дапамагло ненадоўга: у 1826 годзе на карчме ў самым цэнтры горада нехта павесіў вершаваны заклік скінуць ненавіснае імперскае ярмо. Паліцэйскі следчы здолеў знайсці толькі аўтара вершаў. Выхаванец піяраў, сын незаможнага шляхціча Восіп Дабашынскі тых, хто «внушил ему преступную мысль о покушении на августейшую фамилию», не выдаў, усю віну прыняў на сябе, а допыт вытрымаў «с замечательной решительностью, показывающей, что, сочиняя сей новый пасквиль, он знал всю важность своего преступления».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніцы полацкай гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніцы полацкай гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x