Что я стяжу в дому? Что изучуся?
Лучше в странствии умом обогачуся.
Разам з ім у Масковію ехалі маці і пляменнік. Таго самага года ён пісаў у лісце да сябра, што, як толькі дазволяць абставіны, вернецца на радзіму. Лёс, аднак, вырашыў па-свойму: паэт развітаўся з родным горадам назаўсёды.
Цар не забыўся на таго, хто калісьці лагодзіў яго слых мілагучнымі вершамі. Сімяон (у Маскве ён пачаў падпісвацца як Полацкі) атрымаў адказнае даручэнне: стварыць у Заіконаспасаўскім манастыры лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных справаў. Выпускнікі школы паехалі з галавой Пасольскага прыказа баярынам Ардын-Нашчокіным з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Так наш зямляк прыклаў руку і да развіцця расійскае разведкі.
Ён ахвотна карыстаўся запрашэннем з’яўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс усцешанаму бацьку свайго аднайменніка нешта нябачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: паэтычныя віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромбу, сэрца, стужкі серпанціну. Менавіта Сімяон Полацкі стаў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі.
Частыя сустрэчы вучонага палачаніна з царом не прайшлі марна. На царкоўным саборы, што судзіў патрыярха Нікана і разглядаў пытанне пра раскольнікаў, Сімяон быў сакратаром і перакладчыкам двух усяленскіх патрыярхаў — александрыйскага і антыяхійскага. Выконваючы іх волю, ён напісаў трактат «Жезл правления», накіраваны супроць правадыроў царкоўнага расколу. 3 яго ідэйным натхняльнікам і правадыром пратапопам Авакумам Полацкі меў з просьбы цара гутарку. Гэта была сустрэча дзвюх выдатных асобаў і двух антыподаў, людзей з супрацьлеглымі поглядамі і жыццёвымі мэтамі.
Пратапоп — рэлігійны бунтар, надзелены несумнеўным літаратурным талентам (яго пяру належыць пранізлівае сваёй трагічнасцю прызнанне: «Выпросил у Бога Россию Сатана»), які хоча захаваць несапсаваную адукацыяй маскоўскую старасвеччыну, «простоту души». Выказваючы погляды найбольш рэакцыйных колаў маскоўскага грамадства, ён пісаў, што «Христос не учил нас диалектики, а ни красноречия, потому что ритор и философ не может быти христианин… а нынешних философов наречем разве песьими сынами».
Раскольнікі з фанатычнай зацятасцю выступалі не толькі і не столькі за «старыну», як супроць усяго новага і найперш супроць заходнееўрапейскай мудрасці.
Сімяон — прадстаўнік усходнеславянскай барокавай культуры — быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Надзвычай важнай для барока была ідэя нязменнасці чалавечай душы насуперак зменлівасці свету, неабходнасць духоўнага супроцьстаяння злу. Полацкі лічыў сваім абавязкам падымаць культуру суседняй краіны, бо чым вышэй культура, чым шырэй светапогляд, тым вышэй чалавечая маральнасць. Нядзіва, што ён назваў Авакума невукам — «Се не умеет науки». А пратапоп пасля сустрэчы з ненавісным «лаціннікам» запісаў: «Зело было стязания много: разошлись, яко пьяни, не мог и поесть после крику».
Разглядаючы стан духоўнага жыцця маскоўскага грамадства XVII стагоддзя, расійскі даследчык I. Татарскі ў кнізе «Симеон Полоцкий» (М., 1886) пісаў: «У Маскве не было ва ўласным сэнсе школ, у якіх выкладалі б якія-небудзь навукі. Галоўнымі пашыральнікамі пісьменства і нейкай кніжнай адукацыі былі толькі манастыры… Аднак манастырская адукацыя была ўсё ж вельмі невысокая: яна складалася пераважна толькі з адной начытанасці, з простага ўмення чытаць і перапісваць кніжкі, і нават у такім выглядзе распаўсюджвалася не на многіх. Таму нават манастырскае духавенства было разрадам людзей, у большасці сваёй, цёмных. Лепшым доказам гэтага з’яўляецца той факт, што нават найвышэйшыя іерархічныя пасады ў Маскоўскай Русі былі занятыя асобамі не заўсёды з дастатковай для таго адукацыяй. Такім, на нашу думку, быў і патрыярх Філарэт…»
Востры дэфіцыт у краіне адукаваных людзей непазбежна прывёў да таго, што Полацкага прызначылі выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Ён асабіста вучыў спадкаемцаў трона царэвічаў Аляксея ды Фёдара і царэўну Соф’ю, а таксама наглядаў за выхаваннем царэвіча Пятра. Палачаніну даручылі праэкзаменаваць дзяка Мікіту Зотава, каб высветліць, ці здатны той быць настаўнікам будучага расійскага імператара.
Для васьмігадовага Пятра Сімяон Полацкі выдаў лемантар (буквар) з уласнай вершаванаю прадмовай. 3 яго парады ўрад даручыў прыдворнаму жывапісцу зрабіць копію вялікай карты зорнага неба. Гэтыя «Бегі нябесныя» змясцілі на столі ў палацавай трапезнай.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу