Чаму ў пэўнай меры? Ды рэч у тым, што і ў канцы, і пасля вайны крамлёўскія палітыкі адстойвалі не столькі «гістарычную справядлівасць», колькі прыналежнасць да СССР эканамічна каштоўнай Галічыны.
Цікава, што такое параўнанне намі знойдзена і ў падставовым падручніку па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў беларускіх ВНУ (Гісторыя Беларусі. 2002. с. 439). А вось убачыць сярод аўтараў адпаведнага раздзела У. Ладысева, «барацьбіта за гістарычную справядлівасць», было даволі нечакана.
Дарэчы, генезіс тэрміна «чацвёрты падзел» адносна вераснёўскіх падзей 1939 г. нельга прыпісваць цалкам польскаму палітычнаму ды гістарычнаму дыскурсу. Яшчэ да таго, як на даляглядзе тыя падзеі з'явіліся, кіраўніцтва СССР загаварыла пра эвентуальнасць «практики XVIII ст.: произвести вместе (з Германіяй. — А. Т.) четвертый раздел». Стасоўна падзей верасня 1939 г. ідыёма «чацвёрты падзел Польшчы» бескрытычна ўсталявалася ў польскай гістарыяграфіі. Яна мае на ўвазе тры падзелы Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг. Аднак NВ: нельга атаясамляць Рэч Паспалітую і Польшчу (як цэлае і яго частку), хоць адроджаная польская дзяржава і прысвоіла тую назву, пад якой існавалі Каралеўства Польскае і ВКЛ. Пры падзелах канца XVIII ст. дзялілася не толькі этнічна польская тэрыторыя, а і ВКЛ — землі яўна не польскія. А. Латышонак адзначае, што ў кантэксце падзей тагачасся маніпуляцыя тэрыторыяй Беларусі была апрабаваная польскімі элітамі ў якасці абарончай практыкі. Калі гэта так, то Польшча тады выступала не толькі як аб'ект падзелаў, але і як суб'ект. Прычым этнічна беларускія землі (як яны праявіліся ў будучыні) адыходзілі Расіі, як і ў верасні 1939 г. Акрамя гэтага, беларускія землі дзяліліся паміж рознымі бакамі ў перыяд 1915–1921 гг., а таксама падчас заканчэння Другой сусветнай вайны. Канечне, ва ўсіх выпадках галоўную ролю грала Расія. Але і польскія дзяржаўныя дзеячы спрабавалі вырашыць свае праблемы за кошт Беларусі, як у канцы XVIII, так і ў XX ст. Такім чынам, па колькасці падзелаў беларускія землі пераўзыходзяць польскія. Яны не толькі дзяліліся тады, калі дзяліліся польскія, але яшчэ і ў асобных выпадках. Прычым у большасці падзелаў Беларусі XX ст. бралі ўдзел і палякі, як і ў XVIII ст. А вось беларусы, як суб'ект міжнароднага права, у нечым падобным не былі заўважаныя.
У сувязі з гэтым нельга не пагадзіцца з абурэннямі атамана Палескай Сечы (Украінская Паўстанцкая Армія) генерала-харужага Тараса Бульбы-Бараўца: маўляў, палякі, пачынаючы з Рыгі 1920 г., так доўга гандлявалі чужымі землямі то з Масквою, то з Берлінам, пакуль сама Польшча не зрабілася нямецкай і маскоўскай калоніяй.
У пару сацыяльна-палітычнай лібералізацыі польская гістарычная навука праявіла тэндэнцыю не толькі да вытлумачэння логікі падзелу Чэхаславакіі паміж Германіяй, Польшчай і Венгрыяй, але і да канструявання вобразу міжваеннай Польскай Рэспублікі як ахвяры таго акту на той падставе, што яго кантэкст прывёў неўзабаве да агрэсіі супраць самой Польшчы.
На пачатку германа-савецкай вайны на запытанне немцаў, якое ўлады хацелі б беларускія сяляне, адзін дзед шчыра адказаў, што такой, якая дала б «спакой нашаму сялу». Звярнем увагу на адсутнасць (прычым тыповую для беларускае вёскі) нейкай дзяржаўніцкай арыентацыі ў селяніна пры патрыятычнасці адносна сваёй малой радзімы.
Іманентны (ад лац. immanens - уласцівы чаму-небудзь) — унутраны, змешчаны ўсярэдзіне чаго-небудзь — Polochanin72
Еrgо (лац.) — такім чынам — Polochanin72
Больш таго, месцамі было заўважана, што тэхналогія выбараў дазваляла вылічыць тых, хто не галасаваў за адзінага ў бюлетэні кандыдата. Гэта значыць, новая ўлада, акрамя пастаноўкі спектакля па юрыдычным афармленні далучэння зямель, паралельна выяўляла іх антысавецкі патэнцыял. Да таго ж савецкія «выбары» на Заходняй Беларусі, як сведчаць адрасаваныя ўладам пытанні бескампраміснай моладзі, адбываліся пад пагрозай савецкай зброі. Пра ролю Чырвонай Арміі ў ходзе выбараў на Заходняй Беларусі ў навуковы зварот ужо ўведзены матэрыялы, якія адлюстроўваюць, як тысячы чырвонаармейцаў дыктавалі саветызуемаму народу «яго» ж волю. А ў снежні 1940 г. на выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы ўлады не толькі навязвалі сваіх дэпутатаў, але пры гэтым адхілялі вылучаных ад народа. У Столінскім раёне такіх апынулася ажно 76. Са старых часоў на выбарчых участках захаваўся надпіс: «Пакіньце адно прозвішча, а астатнія выкрасліце». Гэта здзіўляла, бянтэжыла, абурала выбаршчыкаў.
Читать дальше