Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канечне, з гледзішча метадалогіі гістарычных даследаванняў у дадзеным выпадку мы маем спрэчку прынцыпаў: з аднаго боку нацыянальнага ды, калі можна так сказаць, антрапацэнтрысцкага ў іх спалучэнні, а з іншага — класавага (пра апошні гл. вышэй хаця б меркаванні Леніна адносна паняцця анексіі). І стасоўна кожнага з іх знойдзецца важкая аргументацыя (класавасць жа таксама прадугледжвала прагрэсіўнасць дзеянняў у імя вышэйшай мэты — устанаўлення камуністычнага ладу па ўсёй зямлі, і толькі потым нацыянальныя інтарэсы, якія ўрэшце павінны былі б нівелявацца). Аднак тэорыі цягам развіцця чалавецтва трансфармуюцца, змяняюцца. А такая мера ўсіх рэчаў як чалавек — застаецца спрадвеку. Практыка ж паказала, што «сацыялістычная/камуністычная праўда» зусім ігнаравала чалавека, асобу (як вобразна мовіў рупар рэвалюцыі У. Маякоўскі, «единица — ноль»), а значыць, не з'яўлялася гуманнай — у адрозненне ад дэмакратызаваных нацыянальных ідэй. Нацыянальных элементаў не пазбегнуў, дарэчы, і сталінскі таталітарны імперыялізм, урэшце сінтэзаваўшы сацыяльную ідэю «светлай будучыні» з велікарасійскім шавінізмам (маўляў, народы «сплотила навеки великая Русь», як пазней канстатавалася ў савецкім гімне): «Вещь неслыханная, невозможная вчера: в СССР «родина» объявлена священным словом. Родина склоняется во всех падежах, комсомольцы учатся патриотизму по классическим прописям: то есть, прежде всего, национальной гордости. <���…> И враги — это даже не мировая буржуазия, а конкретно: Япония, Германия. Нельзя думать, что все это пишется и говорится по заказу. Естественнее предпола гать, что власть только открыла шлюзы, долго сдерживающие поток бурной национальной стихии».

Аўтар гэтай работы змог не толькі абгрунтаваць правамоцнасць аб'яднання Беларусі ў 1939 г., але і зірнуць на падзею адрозна ад заідэлагізаваных сучасных даследчыкаў (асабліва на Беларусі. Да таго ж не трэба забываць, што, паводле Ж.-М… Дамэнака, «гісторыя… гэта перадусім спосаб, згодна зь якім культура трактуе прошлыя падзеі, каб на гэтай падставе аналізаваць сваю цяпершчыну і плянаваць будучыню», таму і асэнсаванне палітычных працэсаў на і вакол Беларусі наўпрост выяўляе культуру аўтараў, іх адносіны да норм міжнароднага права, да права народа на нацыянальнае самавызначэнне, да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, да таго, на якія ж гістарычныя ідэалы варта арыентавацца нацыі ў сваім развіцці, еtс.

Ne quid falsi audeat, ne quid veri non audeat historia! [61]

Заключэнне

Рускія вызвалялі ад палякаў.

Палякі вызвалялі ад рускіх.

Вызвалялі шведы,

Вызвалялі французы,

Вызвалялі немцы.

І хто нас толькі не вызваляў?

А мы як былі нявольнікамі,

Так і засталіся.

І. Чыгрын

Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця — гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі, — павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі да сябе.

Янка Купала, 22.10.1919

Падсумуем: Беларусь займела дзяржаўнасць не дзякуючы расійскім бальшавікам, а насуперак ім. Кіраўніцтва Савецкай Расіі мела за мэту толькі сусветную рэвалюцыю. У кан цэпцыі іх дзеянняў беларуская дзяржаўнасць фігуравала адно як тактычны сродак, які не ў якім разе не меў стратэгічнага значэння. Але (геа)палітычная кан'юнктура перманентна падтрымлівала актуальнасць гэтага сродку і абумовіла яго актыўнае выкарыстанне крамлёўскімі бальшавікамі, што стварыла ўражанне пра іхні клопат над «малодшымі братамі» — своеасаблівы нацыянальны патэрналізм. Хаця, як вышэй было прадэманстравана, вельмі часта яны не хавалі сваіх сапраўдных намераў, не кажучы ўжо пра тое, колькі імі рабілася ўпотай. Цікава, што нягледзячы на даволі шырокую рэпрэзентаванасць матэрыялаў па тэме (нават у беларускай гістарыяграфіі), гэтае пытанне распрацавана далёка недастаткова і часта неадэкватна: для польскай гістарычнай навукі яно не вельмі актуальнае, як і для расійскай, а беларуская — скрозь засмечаная выпешчанымі савецкім часам стэрэатыпамі пра «добрых» бальшавікоў. Пры сённяшняй наяўнасці і даступнасці антынамічных матэрыялаў гэта выглядае элементарным нонсенсам.

У якасці асноўных вынікаў праведзенага аналізу палітычнай сітуацыі вакол Беларусі перыяду 1917–1939 гг. можна вылучыць наступныя тэзісы:

1. Бальшавікі ні ў самым пачатку, ні ў пазнейшыя часы не збіраліся даваць беларусам дзяржаўнась, але былі вымушаныя гэта зрабіць пад ціскам геапалітычнай сітуацыі. Спачатку Беларусь мусіла быць адным са звёнаў буфернай зоны, а пасля — фарпостам па распаўсюджанні бальшавіцкай рэвалюцыі на Захад, пачынаючы з Польшчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x