Марк Антонин - Роздумы
Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Роздумы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
17. Ад багоў атрымаў я і ўдзячны ім за тое, што ў мяне добрыя дзяды, добрыя бацькі, добрая сястра, добрыя настаўнікі, добрыя ўсе хатнія, сваякі, сябры і прыяцелі, амаль усе·навакольныя. І тое, што мне не давялося пакрыўдзіць каго-небудзь зь іх, хоць у мяне гэтакі характар, што пры нагодзе, я і мог учыніць што-небудзь падобнае; але з ласкі багоў, ня было гэтакага зьбегу абставінаў, які павінен быў-бы мяне дакарыць. Ім-жа ўдзячны я і за тое, што ня доўга ўзгадоўваўся ў наложніцы дзеда і, што захаваў у чысьціні сваю маладосьць, ня ўзмужнеў раней ад свае пары, а нават запазьніўся ў гэтым дачыненьні; што быў я падпарадкаваны валадару і бацьку, які быў здольным выкараніць ува мне ўсякую хванабэрыстасьць, і ўкараніць думкі, што, жывучы пры двары, можна абыходзіцца і без целаахоўнікаў, бяз пышнае вопраткі, бяз сьветачаў, статуяў і падобнае помпы; і што гэта ёсьць у межах магчымасьці гэтакага чалавека — весьці жыцьцё, збліжанае да жыцьця прыватнага чалавека, не стаючыся, з гэтае прычыны, ніжэйшым у думцы, ані слабейшым у чыне, з павагаю да рэчаў, якія маюць быць выкананымі дзеля грамадзкага дабра ў манеры, якая адказвае годнасьці валадара. Я дзякую багам за даньне мне брата, каторы, дзякуючы свайму маральнаму карактару, узьняў мяне на ўзровень чуйнасьці над самым сабою, і каторы, у тым самым часе радаваў мяне з прычыны свае пашаны для мяне і любові; што дзеці мае ня былі пакрыўджанымі ані ў сэнсе духовым, ані фізычным; што я не зрабіў большых посьпехаў ані ў рэторыцы, ані ў паэтыцы, як і ў іншых студыях, якім, магчыма, я прысьвяціў-бы самога сябе, калі-б меў за сабою пасьпяховасьць; што я неадкладна адудзячыўся сваім узгадаваўцам гонарамі, да якіх яны, здаецца, дабіваліся, ня цешачы іх толькі спадзеямі, што зраблю гэта пазьней, затым, што ў тым часе яны былі яшчэ маладымі; што я ведаў Апольлёніюса, Русьцікуса, Максімуса; што я атрымаў яснае і чыстае ўяўленьне адносна жыцьця, сузгоднага з натураю, і якім гэткае жыцьцё ёсьць самым у сабе, і, што, як далёка яно залежыць ад багоў, іхных дароў, дапамогі, і натхненьня, нічога ня станула для мяне перашкодаю жыць у сузгоднасьці з натураю, а калі я і не пасьпяваў дастаткова ў гэтым напрамку, дык сталася гэта з мае ўласнае прычыны, бо ня прытрымліваўся рады багоў, і, я магу бадай што сказаць, іхных простых да мяне павучэньняў; і, пры гэтакім спосабе жыцьця, маё цела не адмовілася служыць мне аж да гэтага часу; што я ніколі не датыкаўся Бэнэдыкты ані Тэодотуса, і, што пасьля любоўнае пасыі, я хутка выгаіўся; і за тое, далей, што, хоць я і быў часта ў астуджаных суадносінах з Русьцікусам, я ніколі ня ўчыніў нічога, адносна чаго меў-бы я прычыну шкадаваць; і за тое, што мая маці, каторай суджана было памерці маладою, апошнія гады свайго жыцьця правяла са мною; і, што я, каліколечы хацеў памагчы чалавеку ў ягонай патрэбе, або пры якой-небудзь іншай нагодзе, я ніколі не сказаў, што я ня маю сродкаў учыніць гэта; і што гэтакая патрэба ніколі не здарылася са мною, выключаючая неабходнасьць атрымаць што-небудзь ад іншага; што я меў гэтак паслухмяную жонку, поўную любові да мяне і шчырую; што я меў пад дастаткам добрых узгадаваўцаў для маіх дзяцей; і, што ў сьне я займеў відзежу добрых лекаў для мяне супроць крывахарканьня і галавакружэньня…; і, што, калі я меў схільнасьць да філязофіі, я ня ўпаў у рукі сафістых і, што я ня губіў свайго часу на пісаньне гісторыі або на аналіз сылёгізмаў, або заняўся вывучэньнем нябесных зьяваў. Таму што для ўсяго гэтага патрэбна дапамога багоў і шчасьце долі.
Краіна Квадаў у Грануі.
Кніга другая
1. Зранку трэба сказаць сабе: Сягоньня мне давядзецца сустрацца зь людзьмі назойлівымі, няўдзячнымі, хванабэрыстымі, падступнымі, зайздроснымі, хуткімі да сваркі. Усе гэтыя прыкметы ў іх узьніклі, дзякуючы няведаньню дабра і зла. Я-ж пасьля таго, як пазнаў натуру дабра — яно цудоўнае, і натуру зла — яно ганебнае, і натуру таго, хто памыляецца — ён зроднены са мною не паводля крыві і з прычыны паходжаньня, але паводля духу і боскага вызначэньня — я не магу дазнаць шкоды ад каго-небудзь зь іх — бо-ж ніхто ня можа ўцягнуць мяне ў што-небудзь ганебнае, ані гневацца на роднага, ані зьненавідзець яго. Таму, што мы створаны для супольнае дзейнасьці, як ногі, рукі, вейкі, верхняя і ніжняя сківіцы. Таму супроцьдзейнічаць адзін аднаму — гэта агідна натуры: бо гневацца на людзей і цурацца іх — гэта і ёсьць супроцьдзейнічаць.
2. Чым-бы я ня быў — я ўсё-ж толькі бездапаможнае цела, слабая праява жыцьцёвае сілы і кіруючы пачатак. — Пакінь кнігі, ня ўхіляйся ад справы, час не чакае. Адносься да свайго цела з такою пагардаю, быццам ты знаходзішся пры сьмерці; яно толькі кроў ды косьці, паддадзенае зьнішчэньню сьпляценьне із нэрваў, жылаў, артэрыяў. Разглядзі гэтаксама сутнасьць жыцьцёвае сілы: яна — павеў, пры тым такі, які не застаецца заўсёды сабе роўным, а імгненна раз выдыхаецца, а іншы раз удыхаецца. Значыць, застаецца толькі трэйці — кіруючы пачатак, і аб ім ты і мусіш падумаць: Ты ўжо стары чалавек; не дазваляй болей, каб стан гэты стаўся паняволеньнем, не дазваляй, каб папіхалі ім супроцьграмадзкія імкненьні, каб чалавек гэты наракаў на сваю цяперашнюю долю і ня прыходзіў у жах перад будучыняю.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Роздумы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.