Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

12. Як хутка ўсё зьнікае: самое цела ў сьвеце, і памяць аб ім у вечнасьці. Што гэта такое, што ўспрыймаецца пачуцьцямі, і ў вапрычонасьці тое, што вабіць нас насалодаю, або палохае цярпеньнем, або праслаўляецца пыхлівасьцю? І як усё гэта ёсьць без значэньня, агідным і нізкім, падпарадкавана спарахненьню і мёртвым. Вось на што трэба кіраваць здольнасьць думаньня. Што выяўляюць сабою тыя, перакананьні і галасы якіх родзяць славу? Што гэта такое сьмерць? Калі ўзяць яе самую, як гэткую і адхіліцца ад усяго таго, што пра яе выдумана, дык зараз-жа пераканаемся, што яна ня што іншае, як дзеяньне натуры. Баяцца-ж дзеяньня натуры — гэта дзяціннасьць; сьмерць ня толькі дзеяньне натуры, але дзеяньне карыснае ёй. Як і якою часткаю свае істоты датыкаецца чалавек боскасьці, і што стаецца з гэтаю часткаю пасьля яе аддзяленьня?

13. Няма нічога болей жалюгоднага, як чалавек, які вымервае ўсё ўздоўж і ўпоперак, сіліцца, як кажа паэт, пранікнуць у глыбіні падзямельныя і разгадаць тайніцу душаў акаляючых яго людзей, і ўсё-ж не разумеючы, што для яго зусім дастакова зносін з адным толькі ўнутраным гэніем і сумленнага служэньня яму. Апошняе-ж заключаецца ў тым, каб усьцерагчы яго ад заўзятасьці, безразважлівасьці, і незадавальненьня справамі багоў і людзей. Справы багоў паважныя сваею дасканаласьцю, справы людзей любыя нам з прычыны роднасьці зь імі. Але часам апошнія ўзбуджаюць нейкі жаль: калі, менавіта, у іх·праяўляецца няведаньне дабра і зла — дык калецтва ня меншае, чымся няздатнасьць адрозьніць белае ад чорнага.

14. Калі-б ты нават разьлічваў пражыць тры тысячы гадоў і яшчэ тры тысячы, дык усё-ж ты павінен памятаць, што ніхто не пазбаўляецца другога жыцьця, апрача таго, якое ён пражыве, і ніхто не пражыве другога жыцьця, апрача таго, якога пазбаўляецца. Таму, самае доўгае жыцьцё нічым не адрозьніваецца ад самага кароткага. Бо-ж сучаснае — для ўсіх зьяўляецца роўным, а, значыць, роўнымі зьяўляюцца і страты — і зводзяцца яны ўсе толькі да імгненьня. Ніхто ня можа пазбавіцца ні мінулага, ані прышлага. Бо хто мог-бы забраць у мяне тое, чаго я ня маю? Такім чынам, трэба памятаць пра дзьве праўды. Па-першае: усё спрадвеку роўнае самому сабе і знаходзіцца ў кругавароце, і таму зусім абыякасна, ці сачыць адно і тое самае сто гадоў, ці дзьвесьце, ці бязьмежны час. Па-другое: той, што найдаўжэй жыве і той, што найхутчэй памрэ (хоць і зьбіраўся жыць), — адно і тое самае. Сучаснае — вось усё, што чалавек можа страціць, бо толькі яе — сучаснасьць — ён і мае, і ніхто ня можа страціць тое, чаго ня мае.

15. Усё ёсьць перакананьне. Гэта бачна з выслоўя цыніка Монімоса. Але і карысьць ягоных словаў будзе зразумелаю для таго, хто зможа агарнуць сутнасьць праўды, якая знаходзіцца ў гэтых словах.

16. Найбольшаю ганьбаю пакрывае сябе душа чалавечая, калі абураецца супроць сьвету, становячыся (паколькі гэта залежыць ад яе) быццам балючым нарастам на ім. Бо нараканьне ў сувязі з чым-небудзь, што адбываецца, зьяўляецца абурэньнем супроць натуры Цэлага, якая ахоплівае ў сваей частцы ўсе іншыя істоты. Далей, калі яна цураецца якога-небудзь чалавека, ці імкнецца супраць яго з намерам спрычыніць яму шкоду, як гэта здараецца з разгневанымі? Па-трэйцяе, яна пакрывае сябе ганьбаю, калі губіць сілы стойкасьці супроць насалоды ці цярпеньня. Па-чацьвертае, калі яна праяўляе крывадушнасьць і хвальшыва і няшчыра робіць што-небудзь ці гаворыць. Па-пятае, калі яна не ўзгадняе свайго дзеяньня і імкненьня з мэтаю, але робіць што-небудзь марна і бяз толку, бо-ж і ў дробязях трэба лічыцца з мэтаю. А мэтаю разумных істотаў зьяўляецца падпарадкаваньне розуму і праву найболей старажытнага Места і ладу.

17. Час чалавечага жыцьця — імгненьне; ягоная сутнасьць — вечнае цячэньне; адчуваньне — сумнае; пабудова ўсяго цела — спарахнелая; душа — нястойкая; доля — затадковая; слава — няпэўная. Адным словам, усё, што датычыцца цела, падобна на струмень, усё, што адносіцца да душы — да сну і дыму. Жыцьцё — барацьба і падарожнічаньне па чужыне; слава пасьля сьмерці — забыцьцё. Але што можа вывесьці на шлях? Нішто, апрача філязофіі. А праводзіць філязофію ў жыцьцё, — азначае ахоўваць унутранага гэнія ад зьняслаўленьня і заганы, дабівацца таго, каб ён стаяў вышэй насалоды і цярпеньня, каб ня было ў ягоных дзеяньнях ні безразважнасьці, ні крывадушнасьці, каб не адносілася да яго тое, што робіць ягоны сусед, ці ня робіць, каб на ўсё, што адбываецца і што выпала на ягоную долю, ён глядзеў, як на выцякаючае адтуль, скуль прышоў і ён, а самае галоўнае — каб ён без нараканьня чакаў сьмерці, як простага раскладу тых элямэнтаў, зь якіх складаецца кажная жывая істота. Але, калі для самых элямэнтаў няма нічога страшнага ў іхным сталым пераходзе аднаго ў іншы, дык дзе аснова баяцца каму-небудзь іх агульнага зьіначаньня і раскладу? Бо апошняе адпавядае натуры, а тое, што адпавядае натуры, ня можа быць дрэнным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x