Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5. Ня ідзі ані супроць свае волі, ані ўразрэз з агульным дабром, ані як чалавек неразважлівы, ці які паддаецца ўплыву якой-небудзь заўзятасьці; не апранай сваю думку ў пыхлівую хворму, не захапляйся ані шматмоўнасьцю, ані шматрупнасьцю ў працы. Няхай боскасьць будзе ў табе кіраўніком істоты мужнае, сьпелае, аддадзенае інтарэсам гаспадарства, рымляніна, надзеленага ўладаю, які ўважае сябе стоячым на варце, падобнага чалавеку, які не патрабуе ні кляцьбы, ні паручыцеля, які зь лёгкім сэрцам чакае на кліч пакінуць жыцьцё. І сьветла будзе ў цябе на душы, табе не спатрэбяцца ні дапамога з боку, ні той супакой, які залежыць ад іншых. Чалавек, затым, мусіць стаяць проста, і ня быць стаўленым проста іншымі.

6. Калі ты знаходзіш у людзкім жыцьці што-небудзь лепшае за справядлівасьць, праўду, разважнасьць, мужнасьць, інакш кажучы, здаволенасьць твайго духа самым сабою, дзе ён можа паказаць табе шлях дзеяньня, які адпавядае маючаму рацыю розуму і свайго лёсу, дзе тое, што выпадае на долю не залежыць ад выбару, калі, кажу я, ты бачыш што-небудзь лепшае, як гэта, дык прылажы ўсю сваю душу на тое, каб зьведаць гэтае найлепшае. Калі табе нічога не здаецца лепшым за гэнія, што жыве ў табе і які падпарадкаваў сабе асобныя імкненьні і які дасьледуе свае ўяўленьні і ўчыніў сябе недасяжным для спакусы пачуцьцяў, як казаў Сакратас, які падпарадкаваў сябе багам і клапоціцца аб людзях, калі, у параўнаньні з гэтым, ты знаходзіш усё іншае драбязным і нікчэмным, дык не давай месца нечаму іншаму, што, раз спакусіўшы і схіліўшы цябе, ужо ня дасьць табе магчымасьці непадзельна аддацца служэньню выключна табе прыналежнаму дабру. Бо несаўмешчальным зьяўляецца побач з дабром розуму і грамадзкімі справамі ставіць што-небудзь чужароднае, накшталт адабрэньня натоўпу, улады, багацьця, жыцьця поўнага насалоды. Але ўсё гэта, калі ты прыпішаш яму хоць нязначную каштоўнасьць, нечакана авалодае табою і пацягне за сабою. Ты, кажу, сумленна і вольна выбірай лепшае і трымайся яго — Але лепшае — гэта карыснае. — Калі яно карыснае для цябе, як разумнае істоты, тады захоўвай яго; калі-ж для цябе, як жывёліны, — дык адрачыся ад яго. Ахоўвай здольнасьць разважаньня ад фанабэрыстасьці, каб мець магчымасьць асьцярожна рабіць дасьледваньне.

7.·Ніколі ня лічы для сябе тое, што калі-небудзь схіліць цябе не датрымаць прырачэньня, забыць сорам, ненавідзець каго-небудзь, падазраваць, клясьці, крывадушнічаць, жадаць чаго-небудзь такога, што хаваюць за сьценамі і пад замкамі. Бо той, хто аддаў перавагу свайму духу, гэнію і служэньню мужнасьці, не накладае трагічнае маскі, ня стогне, ня мае патрэбы ў самоце, ні ў шматлюднасьці. Ён будзе жыць — і гэта самае галоўнае — нічога не дабіваючыся і нічога не пазьбягаючы. Яго зусім ня трывожыць, ці на працягу большага, ці меншага часу душа ягоная будзе знаходзіцца ў балонцы цела, і, калі прыйдзе хвіліна разьвітаньня з жыцьцём, ён адыйдзе з такім-жа лёгкім сэрцам, зь якім ён распачаў-бы выконваць што-небудзь іншае з таго, што можа быць зроблена з годнасьцю і гонарам. Гэта-ж усё сваё жыцьцё ён толькі і думае пра тое, каб ня даць сваей душы апусьціцца да стану, нявартага разумнае і пакліканае да грамадзкага жыцьця істоты.

8. У душы шляхэтнага чалавека і выцярпеўшага ачышчэньне, ты ня знойдзеш ні сапсутасьці, ані брыдоты, ці схаванага звырадненьня. Каліколечы засьпела-б яго ягоная доля, ягонае жыцьцё ня будзе незакончаным, як кажуць пра трагічнага актора, што ён пакінуў падмосткі, не закончыўшы і не дагуляўшы свае ролі. У ім няма нічога нявольніцкага, вымушанага, няма назойлівасьці, адчужанасьці, няма нічога, што заслугоўвала-б на ганьбаваньне, і што баіцца сьвятла.

9. Адносься далікатна да здольнасьці ўрабляць сабе перакананьне. Ад яе суцэльна залежыць, каб ня ўзьнікла ў пачатку, якім ты кіруеш, ніякага перакананьня, нязгоднага з натураю і ладам разумнае істоты. Яна загадвае нам ня быць хуткімі да выснаваў, адносіцца з дабразычлівасьцю да людзей і слухацца багоў.

10. Адкінуўшы, затым, усе гэтыя рэчы, трымайся толькі тых нешматлікіх прынцыпаў. Памятай таксама, што кажны жыве толькі сучасным, вельмі кароткім момантам, усё іншае або ўжо перажыта, або заслонена няведамым. Кароткім ёсьць жыцьцё кажнага, і маленькім той кавалачак зямлі, на якім ён жыве, і кароткаю ёсьць гэтаксама найдаўжэйшая пасьмяротная слава, якая трывае толькі ў некалькіх кароткавечных пакаленьнях, якія ня ведаюць і самыя сябе, нічога ня кажучы ўжо пра тых, што даўно супачылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x