Марк Антонин - Роздумы
Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Роздумы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Па-трэйцяе, — з таго, што, калі людзі, у дадзеным выпадку, робяць беспамылкова, дык ня трэба гневацца на іх; калі-ж яны памыляюцца, дык стаецца гэта праўдападобна наўсуперак іхнае волі і з прычыны няведаньня. Аднак, усялякая душа наўсуперак волі губіць гэтак праўду, як і суадносіны да іншага чалавека ў вадпаведнасьці·да ягонае годнасьці. Бо-ж людзям вельмі не падабаецца, калі іх уважаюць за несправядлівых, няўдзячных, прагавітых, інакш кажучы, што яны памыляюцца ў аднясеньні да іхных суседзяў.
Па-чацьвертае, — і з таго, што ты і сам у шматлікіх рэчах памыляешся і гэтым стаешся падобным да іх; калі-ж і ня трапіў ты ў якія-небудзь памылкі, дык, усё-ж, не пазбаўлены схільнасьцяў, якія іх нараджаюць. Так, калі ад падобных памылак утрымалі цябе баязьлівасьць, прагнасьць да пашаны, або які-небудзь іншы благі намер.
Па-пятае, — з таго, што ты нават няпэўны, што яны памыляюцца. Бо шматлікія рэчы здараюцца, дзякуючы абставінам. І наагул, шмат трэба вучыцца, каб з пэўнасьцю выказацца адносна чужых учынкаў.
Па-шостае, — з тою, што ўпадаць у празьмерны адчай або злавацца, азначае забыць пра мімалётнасьць людзкага жыцьця і хуткае сьмерці чалавека.
Па-сёмае, — з таго, што ня ўчынкі людзей злуюць нас, — іх сапраўднае месца ў кіруючым пачатку гэтых людзей, — а нашы перакананьні. Пазбаўся перакананьняў і вызваліся ад жаданьня выдаваньня суду пра гэтыя ўчынкі, як аб нечым жудасным — і злосьці ў цябе ня будзе. Але, як вызваліцца? — Думаючы аб тым, што для цябе няма нічога ганебнага ў гэтых учынках. Бо, калі ты будзеш лічыць ліхам ня толькі ганебнае, дык і табе не пазьбегнуць шмат якіх памылак і стацца разбойнікам, або яшчэ чым-небудзь накшталт гэтага.
Па-восьмае, — з таго, наколькі вынікі злосьці і гневу адносна чаго-небудзь болей цяжкія, як тое, што іх выкліквае.
Па-дзявятае, — з таго, што дабразычлівасьць, калі яна шчырая, а ня штучная, зьяўляецца нечым непераможным. Што можа зрабіць табе самы разбэшчаны нахабнік, калі ты застанешся дабразычлівым да яго і, пры адпаведным выпадку, будзеш далікатна, вучыць яго і адначасна, калі ён зьбіраецца спрычыніць табе шкоду, ты, захоўваючы раўнавагу, зьвернешся да яго: Ня трэба, сын мой: мы нарадзіліся для нечага іншага. Я ня буду мець бяды, а ты будзеш мець яе. Далей, трэба разумна і ў агульным выглядзе паказаць яму, што гэта сапраўды так, і што ані пчолы, ані жывёла — народжаныя для жыцьця ў супольнасьці — не паступаюць гэтак. І гэта трэба ўчыніць без насьмяханьня, пры адсутнасьці атмасфэры зьдзеку, а шчодралюбна, без азнакаў затоенае крыўды, ня прыймаючы настаўніцкае позы і, ня імкнучыся зьдзівіць прысутных, але калі ён ёсьць адзін або прысутнічаюць іншыя…
Памятай пра гэтыя дзевяць правілаў, быццам атрымаўшы іх у падарунку ад музаў. І пакуль ты яшчэ жывеш, станься, нарэшце, чалавекам. Неабходна гэтаксама ўхіляцца ад гневу, як і ад лісьлівасьці ў зносінах зь людзьмі: і тое, і другое зьяўляюцца абрыдлым для грамадзкага жыцьця і прыносяць шкоду. У часе прыступу гневу ніколі не забывай, што разьюшанасьць ня сьведчыць аб мужнасьці, а, наадварот, пакорнасьць і мяккасьць зьяўляюцца і болей чалавечнымі, і болей вартымі чалавека; і сіла, і вытрымка, і сьмеласьць на баку таго чалавека, а не на баку таго, хто злосьціцца і наракае. Чым бліжэй да незаўзятасьці, тым бліжэй да сілы. Як нараканьне, гэтак і гневаньне паказваюць на бездапаможнасьць. І той, хто наракае, як і той, што гневаецца — параненыя і вышлі са строю. Калі жадаеш, дык вазьмі і дзясяты падарунак ад самога Апольлёна, лідара Музаў. Вымаганьне, каб нядобрыя людзі не памыляліся гэта безразважнасьць, бс гэта абазначае імкненьне да немагчымага. Згаджацца-ж з тым, каб яны былі такімі ў адносінах да іншых, адначасна дамагацца, каб яны не памыляліся ў адносінах да цябе — гэта недарэчна і вартае тырана.
19. Неабходна болей за ўсё сьцерагчыся чатырох выкрыўленьняў кіруючага пачатку і класьці ім канец, як толькі іх заўважыш, зьвяртаючыся ў кажным выпадку да самога сябе гэтак: Гэтае ўяўленьне не зьяўляецца неабходным, гэта — падрывае аснову грамадзтва; і гэтыя словы былі-б нячыстасардэчнымі, а гаварыць не ад чыстага сэрца павінна быць брыдкім твайму сумленьню. Чацьвертае павучэньне — гэта тое, калі ты зьвяртаешся да самога сябе з наступным дакорам: Гэтае тваё палажэньне абазначае паразу і здачу твае болей боскае часткі, якая ня вытрымала супроць меней каштоўнае і сьмяротнае часткі, супроць цела і ягоных грубых насалодаў.
20. Твая жыцьцёвая частка і ўсе вогнепадобныя часткі, што зьмешчаны ў табе, хоць, паводля свае натуры, і імкнуцца ўгору, аднак, падпарадкаваныя загадам Цэлага (сусьвету), зьяўляюцца пераможанымі тут у схвармаванай масе (целе). Аднак, усё тое, што мае свомасьці зямлі і вільготнае, хоць і імкнецца ўніз, ня падае, а займае неўласьцівае яму паводля натуры становішча. Такім чынам і элямэнты падпарадкуюцца Цэламу, застаючыся, нават наўсуперак сабе, там, дзе ім загадана аставацца, да таго часу, пакуль адтуль-жа ня будзе дадзена знаку да раскладу. Ці-ж ня жудасна пасьля гэтага, што толькі твая разумная частка не падпарадкуецца і гневаецца на месца, якое яна займае, хоць ёй і не загадваецца нічога супярэчлівага ёй, а толькі тое, што адказвае яе натуры; а яна не жадае ні з чым лічыцца і імкнецца да супроцьлеглага. Бо, усякае адхіленьне ў бок несправядлівасьці, празьмернасьці, гневу, абурэньня, страху ёсьць нічым іншым, як здрада натуры. Але кіруючы пачатак пакідае сваё становішча і тады, калі выказвае нездаволенасьць у сувязку з чым-небудзь, што адбываецца. Бо ён ня меней прызначаны для набожнасьці і пашаны Бога, як для справядлівасьці. Аднак-жа, і гэтыя ўсе якасьці ўваходзяць у паняцьце грамадзкасьці; і яшчэ болей — яны нават старэйшыя за справядлівасьць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Роздумы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.