Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2. Ты будзеш адносіцца з пагардаю да вясёлае песьні, да танцаў, да ўсіх адменаў барацьбы, калі разьдзеліш усю мэлёдыю на паасобныя гукі і адносна кажнае паставіш сабе пытаньне: Ці перад ім я не магу ўстояць? Аднак ты будзеш саромецца адказаць афірматыўна. Рабі адпаведна да гэтага з танцамі, адносна паасобных рухаў і палажэньняў цэла, а гэтаксама і з барацьбою ўва ўсіх яе адменах. Памятай, што ўва ўсім, за выняткам мужнасьці і яе дзеяньняў, неабходна зараз-жа пераходзіць да разгляду частак і зь іх разьдзяленьня чэрпаць пагарду да цэлага. І гэтак паступай ўва ўсім жыцьці.

3. Душы, гатовае да ўсяго, ня цяжка будзе, калі спатрэбіцца, разьвітацца з целам, усё роўна, ці чакае яе згасаньне, рассеяньне, ці новае жыцьцё. Але гэтая гатоўнасьць павінна кіравацца ў васяродзьдзі ўласнага меркаваньня, паказваючы сябе не сьляпою ўпартасьцю, як у хрысьціянаў*, а разважлівасьцю, паважнасьцю і адсутнасьцю самавыстаўляньня сябе: толькі тады яна станецца пераконваючаю і для іншых.

* Некаторыя дасьледнікі ўважаюць, што спасылка на хрысьціян, зьяўляецца пазьнейшаю ўстаўкаю.

4. Ці зрабіў я што-небудзь для агульнага дабра? Значыцца, я прынёс карысьць самому сабе. Ніколі не пакідай гэтае думкі і не адмаўляйся ад яе ані ў якім выпадку.

5. У чым тваё мастацтва? — У тым, каб быць добрым. Але, ці асягнеш ты ў ім дасканаласьць інакш, як толькі з дапамогаю веды, як пра натуру Цэлага, гэтак і пра адумысны склад чалавека?

6. З пачатку трагэдыі павінны былі прыпамінаць глядачам аб тым, што вядомыя падзеі паводля натуры адбываюцца вядомым спосабам, і аб тым, што тое, што забаўляе іх на сцэне, не павінна быць цяжкім для іх і на вялікай сцэне — у жыцьці. Бо глядачы навочна пераконваюцца, што вядомыя падзеі павінны адбывацца, менавіта, гэтакім спосабам, і што даводзіцца мірыцца зь імі і тым, каторыя крычаць: "О Кітайрон!" Аўтары гэтакіх трыгэдыяў часамі кажуць нешта слушнае. Лепшым прыкладам можа быць:

Калі-б багі дзяцей маіх забылі і мяне,

Ўсё-ж, праўда й мэта ў гэтым ёсьць.

І далей:

Карысьць якая гневацца на рэчы?

І -

Няхай жыцьцёвае жніво нам будзе.

Як пшанічны ўраджай.

І іншае накшталт гэтага.

Пасьля трагэдыі зьявілася старажытная камэдыя, павучальна-адкрытая са сваею ўрадніцкаю свабодаю слова з мэтаю выкрыцьця людзкае пыхі. Затым бо і Дыёгэнэс узяў сёе-тое зь яе. Падумай цяперака, у чым сутнасьць сярэдняе камэдыі, якая зьявілася пасьля, і дзеля чаго, нарэшце, была ўведзена новая, якая перайшла спакваля ў мімічнае мастацтва. Ніхто не пачне аспрэчваць, што і тут можна знайсьці нешта карыснае. Але якую мэту ставіць сабе ўвесь гэты напрамак паэтычнае і драматычнае творчасьці?

7. Як проста гэта спасьцярожным стаецца, што ня існуюць іншыя ўмовы жыцьця, болей спрыяльныя для філязафаваньня, як тыя, у якіх прытрапілася табе жыць.

8. Ветка, адсечаная ад іншае веткі, ня можа быць не адсечанаю ад усяго ствала. Падобна рэч маецца і з чалавекам, які разарве сваю сувязь зь іншым чалавекам, і гэтым разрывае сваю сувязь з грамадою. Але ветка не адсякае сама сябе, тады, як чалавек сам аддаляецца ад свайго суседа, зьненавідзеўшы і пазьбягаючы яго, і ня можа зразумець, што гэтым самым адсякае сябе і ад усяе супольнасьці. Праўда, Зэўс тварэц грамадзкасьці — даў нам здольнасьць ізноў зыйсьціся з тымі, каторыя для нас блізкімі зьяўляюцца і зноў заняць сваё месца ў якасьці сяброў цэлага. Аднак, калі гэткае аддзяленьне паўтараецца, дык тое, што аддзялілася, стаецца ўсё болей няздольным да аб'яднаньня і аднаўленьня да папярэдняга становішча. І наагул, паміж веткаю, якая з самага свайго адросту жыла адным неразрыўным жыцьцём з усёю расьлінаю, і тою, якая была адсечана, а пасьля прывіта ізноў — ёсьць істотная розьніца, што-б ні сказалі садаводы: апошняя, праўда, зрастаецца, але не да непазнавальнасьці.

9. Людзі, якія перашкаджаюць табе ісьці па шляху, які адпавядае розуму, ня могуць адвярнуць цябе ад правільных чынаў; дакладна гэтак-жа яны не павінны пазбавіць цябе дабразычлівасьці да іх самых. Сачы за сабою аднолькава, як у тым, гэтак і ў другім выпадках: ня толькі за абгрунтаванасьцю разважаньняў і дзеяньняў, але і за лагоднасьці ў вадносінах да тых, каторыя імкнуцца перашкодзіць табе, ці ўгнявіць цябе як-небудзь інакш. Аднак-жа, гнеў на іх ня меней выяўляе бездапаможнасьць, як адмова ад дзеяньня, ці ўступка пад уплывам страху. І тое, і другое — здрада свайму прызначэньню: у аднаго гэтая здрада выяўляецца ў страсе, у другога ў адчужанасьці ад таго, хто з натуры сваяк яму і сябра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x