Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: russian_contemporary, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хлопчыкi i дзяўчынкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хлопчыкi i дзяўчынкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.

Хлопчыкi i дзяўчынкi — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хлопчыкi i дзяўчынкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзверы ў кабінет начальніка заўсёды выклікалi ў мяне роспач. Так-так, адзін погляд на iх цёмную, вечна бруднаватую паверхню, адразу ж прыводзіў мяне ў стан крайняй нервовасці. Таму я хацеў праскочыць iх як мага хутчэй. Не надта гучна стукнуўшы ў ненавісную перашкоду, два разы, косткамі пальцаў, я націснуў на абшарпаную ручку і рашуча ўвайшоў.

– Дазвольце, Аляксандр Браніслававіч? – спытаў я, увайшоўшы ў кабінет.

– Заходзь, Андрэй. Ну чо, змагар? Ужо бачыў?

Начальнік зноў назваў мяне змагаром. Амаль уся ўправа называла мяне так, з-за таго, што я размаўляю амаль выключна на беларускай мове. Што тут дзіўнага? Я жыву ў Беларусі, я – беларус. Мая мама была настаўніцай беламовы ў школе. Чаму я не павінен гаварыць на роднай мове? Хаця… ніхто прама і не кажа, што не павінен. Проста ўсе вакол глядзяць на мяне, як на прышэльца. Ды яшчэ гэтыя жарты…

– Дык ты бачыў? – паўтарыў сваё пытанне Аляксандр Браніслававіч.

– Што менавіта?

– Надпіс на нашым будынку, што! – адрэзаў начальнік.

– Не. Неяк не заўважыў. Спяшаўся на дзяжурства.

– Злева ад уваходу здаравеннымі літарамі напісана «Дыктатура». – сказаў Аляксандр Браніслававіч, голас якога станавіўся ўсё больш сярдзітым.

– Шчыра кажу, не бачыў.

– Ну так схадзі і паглядзі! Потым вернешся!

Я выйшаў з кабінета і пайшоў па доўгім калідоры да выхаду з будынка. Мой бацька быў міліцыянерам, як і мой дзед. Але можа быць мне не варта было працягваць гэтую традыцыю? Дынастыя? Ну так… Дынастыя. Але калісьці ж трэба пачаць новую… Навошта мне гэта? Проста я з дзяцінства марыў стаць міліцыянерам. І вось – стаў! Працую некалькі гадоў. Праца, вядома, не цукар. Неяк я бег за хуліганам і выкрыкваў загады спыніцца, а ён на судзе потым сказаў, што не разумеў мяне бо не ведае мовы, на якой я яму крычаў. Белабрысы беларускі хлопец з прозвішчам Андрушевiч не ведае мовы…

Я выйшаў на вуліцу і агледзеўся. Злева ад уваходу сапраўды ззяў яркi вялікi надпіс: «Дыктатура» выпісаны жоўтымі літарамі, даволі акуратна. Я вярнуўся ў кабінет начальніка.

– Ну шо бачыў? – спытаў Аляксандр Браніслававіч, адарваўшыся ад вывучэння дакументаў.

– Так точна.

– Я вось думаю, ці не ты гэта напісаў, змагар ты наш. А?

– Што? – мой голас гучаў здзіўлена. – Ды як вы наогул можаце мяне падазраваць? Глупства нейкае. Навошта мне гэта?

– Дык ты ж у нас самы несвядомы.

– Гэта чаму ж?

– Сам ведаеш! – заявіў начальнік.

– Паняцця не маю.

– Ну хопіць прыдурвацца, Астапеня! – прыкрыкнуў палкоўнік. – Ты, * ляць, усё разумееш… А калі не хочаш, каб цябе, у такіх сітуацыях, падазравалі, то і паводзь сябе як чалавек, размаўляй нармальна…

– А я што ненармальна размаўляю? Я што не маю права размаўляць на роднай мове, якая, дарэчы, дзяржаўная?..

– Маеш маеш, – перапыніў мяне Аляксандр Браніслававіч, – я проста табе па-добраму хацеў параіць… ну каб ты ў такія вось сітуацыі не трапляў.

– Ды якія такія? У вас наогул ніякіх падстаў мяне падазраваць няма.

– А вось і ёсць.

– Не, няма падстаў.

– Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднік! – крыкнуў начальнік.

– Не-не, – адказаў я.

– Кароч, ясна ўсё з табой… Ідзі і падумай аб сваіх паводзінах!

– Пра што канкрэтна падумаць?

– Вольны! – гаркнуў палкоўнік і я выйшаў з кабінета.

Надпіс зафарбавалі хутка. Але праз некалькі дзён ён зноўку з'явіўся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялікi, зроблены жоўтай фарбай, надпіс: «Дыктатура» зноў бударажыў наша міліцэйскае ўпраўленне, будынак якога раскінулася ў цэнтры горада на невялікай горцы. З раніцы я быў на працы і мяне зноў выклікалі да Аляксандра Браніслававіча.

– Бачыў? – спытаў палкоўнік, гледзячы на мяне спадылба.

– Так точна, бачыў.

– Што думаеш?

– А што я магу думаць?

– Ты мне дурня не ляпі! – крыкнуў начальнік.

– Вінаваты…

– Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пісаў?

– Не, не я, – сказаў я цвёрдым тонам, гледзячы палкоўніку прама ў вочы.

– Хм… А я вось на цябе падумаў.

– Гэта я ўжо зразумеў.

– Ну раз не ты, то добра. Давай тады займіся гэтай справай. Трэба знайсці гэтага мастака *ляць маць яго… Зайдзі да Колі. Хай табе пакажа запісы з камер. Круціся як хочаш, а знайдзі гэтага *ляць Айвазоўскага…

– Айвазоўскі пісаў марскія пейзажы, – сказаў я і тут жа прыкусіў язык.

– Ты што яшчэ і разумнічаць будзеш? – з кіслай усмешкай спытаў начальнік.

– Не.

– Пайшоў нахрэн адсюль да Колі! – загрымеў Аляксандр Браніслававіч, узнімаючыся з крэсла і хутка чырванеючы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хлопчыкi i дзяўчынкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хлопчыкi i дзяўчынкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хлопчыкi i дзяўчынкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Хлопчыкi i дзяўчынкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x