Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: russian_contemporary, Прочие приключения, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трыкутнiк караля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трыкутнiк караля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.

Трыкутнiк караля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трыкутнiк караля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вось гэты трыкутнік рыцара Salsinatus, – заявіў Мечык. – Калі злучыць на карце Гродна тры каралеўскія рэзідэнцыі, якія адпавядаюць імёнам караля, атрымаецца вось такі трыкутнік. Як бачыце, ён яшчэ і з амаль роўнымі бакамі, значыць, усе тры рэзідэнцыі на амаль роўнай адлегласці адна ад адной – гэта не выпадковасць.

Мечыслаў паказаў на літару С у аднаго з кутоў трыкутніка.

– Гэта сядзіба Станіславова, адпаведная імені Станіслаў. Далей… – гісторык перасунуў палец, – A – сядзіба Аўгустова, адпаведна Аўгуст, далей… – Мечык пераклаў палец на апошні кут трыкутніка, – сядзіба Панямунь, першая літара П, як у прозвішчы Панятоўскі. Станіславова, Аўгустова, Панямунь – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Эўрыка! – трыумфаваў гісторык.

– Вось гэта і ёсць імёны складзеныя рыцарам у трыкутнік, – дадаў Мечыслаў, трохі супакоіўшыся.

– Ты маеш рацыю, я ўпэўненая! – радасна сказала Віка.

– Так, гэта ўжо нешта, пачатак пакладзены, – усміхаючыся, прагаварыў Уладзімір.

У гэты момант Мечык зірнуў на невыразнага чалавека з куфлем віна. Той працягваў сядзець і піць, але ўжо, здавалася, не звяртаў на кампанію ніякай увагі.

– А давайце з'ездзім у гэтыя сядзібы і паглядзім, – прапанаваў Мечыслаў.

Маладыя людзі расплаціліся і адправіліся ў сядзібу Станіславова.

Невялікі палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткі брамы і два флігелі. Перад галоўным фасадам вытанчанай рэзідэнцыі, у вестыбюлі якой сябры агледзелі дзве шыкоўныя старадаўнія печы ў стылі неаготыкі, размясціўся нейкі помнік.

Далей яны наведалі Панямунь. У гэтай сядзібе гісторыкі бачылі знявечаную прыбудовамі неагатычную капліцу, невялікi будынак, які паходзіць на дом Міцкевіча ў Наваградку, і сам палац караля, ад якога засталося няшмат. Сябры таксама з задавальненнем спусцілiся ў велізарны яр, які раскінуўся побач з былой рэзідэнцыяй.

Напрыканцы падарожжа яны адправіліся за Нёман, у сядзібу Аўгустова. Каралеўскі палац у ёй не захаваўся, але на месцы была капліца пабудаваная арыстакратамі, якiя валодалі сядзібай пасля караля. Гэтая невялікая капліца з купалам, уяўляла з сябе рэдкі тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе заля – круглай.

Затым маладыя людзі зазбіралася дадому. Уладзімір павінен быў жыць у Мечыслава. А Віка адправілася ў дом, дзе жыла падчас рэдкіх прыездаў з вучобы, калі яна пакідала Вільню, ды вярталася да роднай Гародні.

Халодны вечар надыходзіў у горад, і запаленыя агеньчыкі быццам бы праціналі кожнага, хто праходзіў міма іх, наскрозь. Густое, сырое паветра поўзала пад адзеннем, напаўняючы сабой лёгкія людзей, якія спяшалiся дадому з працы. Туман згусцеў і гуляў са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоў, што ахіналi вуліцы як павуцінне гіганцкага павука, які стаіўся недзе на дахах гмахаў, поўных людскіх постацяў, мільгаючых у яркіх, святлявых вокнах.

Пару разоў, сярод туману, дзяўчыне здавалася, што за ёю ідзе нейкі чалавек і чамусцi ўспамінаўся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокі Вiкi пачуў яе родны дом – вялікi чырвоная гмах у элітным раёне.

Віка была з добрай і нябеднай сям'і, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.

Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Вiка бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася.

Звычайна, да яе не прыходзілі сны, але на гэта раз, як толькі Вiка закрыла вочы, яе свядомасць правалілася ў мутны вір…

Глава 4. Сон Вікі

Вялікая, авальная заля была слаба асветлена свечкамі, патрэскваўчымi ў пазалочаных падсвечніках. У прыгожым, разьбяным крэсле, паклаўшы ногі ў ботах на аксамітную падушку з кутаскамi, сядзеў чалавек, які здаваўся пагружаным у глыбокі роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабілі яго падобным на сівога старога, якi ўспамінае дзянькі бесклапотнай маладосці. Шаўковыя адзеннi і ордэн у выглядзе зоркі на грудзях, паблісквалі ў паўзмроку. Ён церабіў пальцамі карункаваю хустку. У чалавека былі вялікія вочы і арліны нос. На некаторай адлегласці ад яго, у поўнай павагi паставе, стаяў нейкi стары з вялікімі вусамі, падпяразаны велізарным, вышытым золатам, кушаком. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеў у крэсле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трыкутнiк караля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трыкутнiк караля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трыкутнiк караля»

Обсуждение, отзывы о книге «Трыкутнiк караля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x