• Пожаловаться

Людміла Шчэрба: Уладар рыбаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Шчэрба: Уладар рыбаў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: 9785447468941, издательство: Литагент Ридеро, категория: russian_contemporary / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Шчэрба Уладар рыбаў

Уладар рыбаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уладар рыбаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вашай увазе прапаноўваецца ўнікальная з’ява – кіно на паперы – фільмаслоў «УЛАДАР РЫБАЎ» Людмілы Шчэрбы. Галоўны герой рамана – рэдкі экзэмпляр, які атрымаўся ў выніку селекцыі булгакаўскага Майстра, псіхічна неўраўнаважаных індывідаў Патрыка Зюскінда і звычайнага беларускага пісьменніка. Ён вядзе бурнае сэксуальна-літаратурнае жыццё і дазваляе сабе нечуваную па ўсіх часах раскошу – пісаць раман. Гэтую завядзёнку парушае… загадкавая сустрэча з сімпатычна-цынічным персанажам.

Людміла Шчэрба: другие книги автора


Кто написал Уладар рыбаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Уладар рыбаў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уладар рыбаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Што, падабаецца? – неяк з ніадкуль узнік перад хлапцом мужчына. Вельмі прывабны і абаяльны, пра якіх кажуць «без узросту». Апрануты ён быў даволі экстравагантна і, можна было б зазначыць, вытанчана: усё – ад пантофляў да камізэлькі і плашча – было чорным, модным і строгім, прычым у стылі пазамінулага стагоддзя, які дапаўняў нават цыліндр, – словам, «як дэндзі лонданскі», каб не… нахабна-пунсовы, напышліва-ганарлівы бант на грудзях, такі як колісь з годнасцю насілі на першамайскія дэманстрацыі, захоўваючы між святамі ў патаемнай скрыначцы паміж партрэтам правадыра ўсіх часоў і народаў ды нафталінай.

– Ну, бяры, як хочаш, – загадкава ўсміхнуўся незнаёмец, падаючы хлапцу карціну з упадабаным сюжэтам.

– Я… йя… Дзя-дзякуй… н-не… не ведаю. К-колькі вы хочаце за яе? – выдыхнуў хлопец, аблізнуўшы засмяглыя ад хвалявання вусны.

– А колькі дасі? – хітра прыплюшчыў вочы «дэндзі».

– Колькі скажаце! – рашуча выгукнуў хлопец.

– Дык што, нават таргавацца не будзеш?! Ён таргавацца не будзе! Ты падумай! Гэта ж абраза для творцы, тым больш для такога, як я. А-а лю-дзе-чкі ма-е-е, паглядзіце на я-го-о! – наўмысна-абурана, нібы капіруючы інтанацыі бабуляў-гандлярак на кірмашы, затарабаніў-загаласіў незнаёмец, што зусім не стасавалася з ягонай знешнасцю. – Не-е-е, тады не прадам, – раптам пасур’ёзнеў і хуценька схаваў карціну пад плашч.

– Не крыўдуйце, калі ласка, гэта я… так, не ведаючы традыцыяў, – збянтэжыўся ад такой неспадзеўкі хлопец і пачаў шураваць у сваім партманеце. – Вось, – ён працягнуў змятыя зялёныя паперкі, – гэта ўсё, што ў мяне ёсць.

Незнаёмец з веданнем справы, нібы лічыльная машына, імгненна ператасаваў грошы і вывеў:

– Шэсцьдзясят шэсць даляраў і ні цэнтам больш. Што ж, няблага для звычайнага творцы, які выйшаў на шпацыр без пэўнай мэты ў краіне без пэўнай нацыянальнай валюты, – ён блазнавата скрывіў вусны. – Няўжо я падобны да таго, каму патрэбныя грошы? – пагардліва адрэзаў.

Хлопец ужо не ведаў, што яму рабіць, і на чорта яму здалася тая клятая карціна, і навошта тут гэты дзіўны гандляр… Ён было наважыўся збегчы, унурыўшы голаў у каўнер, але адчуў, што яго трымае тут нейкая невядомая сіла, нібы моцны магніт. I раптам яму зрабілася сорамна за сваю баязлівасць, нават узяў злосны азарт.

– Я набываю гэтую карціну, і я з вамі ўжо разлічыўся. Ну, калі я не патрапіў у цану, тады… – ён дапытліва замоўк.

– Так лёгенька адмовішся? Ты паглядзі, якая прыгажосць, дзе ты яшчэ такое знойдзеш? – незнаёмец зноў заклікальна забубніў, бы гандляр. – А галоўнае, ён цябе ўпадабаў! Зірні!

Кот на карціне лагодна мружыў вочы.

– Ну што, загортваць? Хлопец насуперак сваёй волі згодна заківаў.

– Добра-добра, не трэба падзякі, – мужчына зрабіў характэрны спокіў рукой, спыняючы магчымыя пярэчанні суразмоўцы. – Аддаю ў надзейныя рукі. Дарэчы, будзеш вінен, сам ведаеш колькі. Я пазыкаў не даю, спаганю напоўніцу, – хітра-пагрозліва засмяяўся. Ну, затрымаўся я тутака. – Незнаёмец дастаў белымі жаночымі рукамі з даўгімі пазногцямі з-пад крыса недарэчны пузаты сакваяжык. 3 яго паволі выпаўзла чарапаха з залатым адмысловым ланцужком на шыі. Мужчына спрытна ўзяў яе пад чэраўца і адчыніў панцыр – бліснуў цыферблат, і гадзіннік цененька адлічыў шэсць.

– Бай-бывай! – Быццам птушынае крыло ўзмахнула крысо плашча, узняўся моцны вецер, і блазнаватага дзівака як і не было…

– А мо і сапраўды не было. Можа, я ўжо сню наяве? Зусім з глузду з’ехаў. – Хлопец ледзь не бег з таго заклятага месца, потым супыніўся, аддыхаўся. – Гэта ж, відаць, нейкі гіпнатызёр-злодзей, проста абрабаваў мяне, а я, дурань, так павёўся, – лаяў сябе малады чалавек. Аднак, адчыніўшы партфель, упэўніўся, што набытак на месцы. – Ачмурэнне нейкае…

– В іна! В іна! – пракрычаў крумкач недзе над галавой…

Карціна заняла годнае месца ў пакоі. Кот быў сапраўды па-д’ябальску шыкоўны і жыў, як і належыць кату, сваім уласным жыццём – сам па сабе. На гэтым можна было б спыніцца, каб не…

нарэзка

Хлопец, а звалі яго В інусь, пачаў заўважаць дзіўныя рэчы: то каву нехта разліе на рукапіс, то цыгарэты раскоціць па пакоі, то нейкія рэплікі ўвушшу гучаць, а цяпер… цяпер яшчэ і кавалкі незразумелага тэксту, які ён, ну далібог, не пісаў. Усё б нічога, ды толькі жыве ён адзін-адзінюткі ў сваёй аднапакаёўцы, так што шкоду рабіць няма каму, апроч, канешне, яго самаго ці… ну вядома ж, сяброў альбо сябровак! Відаць, нехта з іх так пажартаваў з яго, нават пакпіў з ягоных высілкаў. «Добрыя смешачкі! Гэта ўжо нахабства нейкае, злосны недарэчны жарт, ды ўрэшце проста здзек! Ну, пачакайце! Я ўсё адно высветлю! Аднак у маім камп’ютары пароль, які ніхто не ведае… акрамя… чакай, акрамя яе… Боўтнуў па глупстве. Ці па п’яні… Не, яна не здатная на такое…»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уладар рыбаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уладар рыбаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Уладар рыбаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Уладар рыбаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.