Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ой, не пакіну гарэлачку піці,
Бо – салодная!
Ой, не пакіну дзяўчынку любіці,
Бо – лагодная!

Маці позна ўвечары, ці на другі дзень, памагаючы бабулі прыбіраць сляды банкета, бурчала: – Галоўнае, дзе такія песні бяруць… Я колькі жыву, такіх не чула. Абы-што! – Не злуйся, донечка, – цярпліва зносіла папрокі Домна. – І мне ж хочацца трохі радасці… Я ж такое цяжкае жыццё пражыла, адна удавою траіх сыноў выгадавала…

Маці апускала руку з венікам.

– Ды па мне хоць кожны дзень гуляйце! Іграйце хоць на пілах, хоць на сякерах, хоць на балалайках… Тыя ж зноў прыпруцца! Ды пачнуць плявузгаць абы-што.

“Тыя” – значыла начальства, якое сапраўды неўзабаве з’яўлялася як з-пад зямлі. Пад’язджалі, заходзілі ў двор, у дом. І ўжо за ўсё даставалася бабулі! Тут яны ўжо не ўпускалі магчымасці за ўсё адыграцца. Маўляў: – Лёгка жывеш!.. Вядзеш амаральны лад жыцця… П’еш, гуляеш…

Дужа не падабаліся начальству гэтыя падазроныя пагулянкі, зборышчы, такое дэманстратыўнае вяселле. Кабеціна на пенсіі, па-іхняму, выгляд павінна мець скрушны, знясілены, сама павінна быць гарапашнай, сагнутай у крук, прыгнечанай нягодамі, – але разам з там і руплівай, каб увесь астатак жыцця пакласці на дзяцей і ўнукаў.

А Домна проста жыла ў сваю ахвоту. І гром не забіваў яе за гэты грэх на роўнай дарозе, і зямля не правальвалася пад нагамі; наадварот – статная, маладжавая, асабліва пасля пары чарачак “абрыкосаўкі”, босыя ногі ступалі па зямлі лёгка, спіна была разагнутая, вочы маладыя і румянец на шчоках. І вось гэта чамусьці асабліва раздражняла начальнікаў, нават успрымалася імі, як асабістая знявага. Паводзіны Домны абуралі іх не менш, а, бадай, нават і больш, чым перазахаванне Андрэя. Такім жыццём яна збівала з панталыку іншых, з’яўлялася жывым узорам, уводзіла ў сумненне: а раптам сапраўды чалавек створаны для волі? Тады што ж гэта атрымліваецца? Што зусім не абавязкова да пацямнення ў вачах рваць жылы, свету белага не бачыць за працай? Так, чаго добрага, гледзячы на яе, і іншым захочацца такога ж жыцця, усе пачнуць спяваць і ніхто працаваць не будзе.

– …І не сорамна вам, старым? Чаму вы малых навучыце? Дзеці са школы ідуць, чуюць… Які вы прыклад падаеце падрастаючаму пакаленню?

Гэта быў любімы аргумент – “падрастаючае пакаленне”.

– Я вашае пакаленне паганаму не вучу, – звыкла абаранялася Домна. – “Вашае”… Яно такое ж нашае, як і тваё. У цябе ў самой вунь унук – чаму ён навучыцца? Піць, гуляць сярод белага дня? – Хіба па вашых законах песні няможна спяваць? – Зноў – “вашых”… Антысаветчынку разводзіш? Супрацьстаўляеш сябе і дзяржаву? Законы такія ж нашыя, як і вашыя, яны для ўсіх пісаны.

– Адступіцеся! Я ведаю, што вам трэба – Андрэя выкапаць.

– Не выкапаць! Не выкапаць. А культурна, па ўсіх нормах і правілах беражліва перазахаваць. Вось тады будзе іншая справа. Тады ты зноў аўтаматычна станеш заслужанай удавой, і калі ласка – можаш з чыстай душою піць, гуляць, спяваць, – знарок заводзілі Домну. А так чым ты славутая? – нічым. Якія ў цябе заслугі перад грамадствам? – ніякіх.

– Я і так удава франтавіка!

– Франтавікі ўсе ў брацкіх магілах, ці пад помнікамі з зоркамі, а твой Андрэй пад крыжам. Так што афіцыйна ніякая ты не ўдава, няма ніякіх ільгот і правоў – ануліраваны!

Тут не вытрымлівала Петрыкава маці і ўступалася за свякруху. – Ах, бессаромнікі! Чаго вы яе дзяўбеце, як коршакі?! Нявіннага чалавека! Вы ж калі пастаўлены над людзьмі, дык павінны шкадаваць іх! Як гэта так – каб ні каліва шкадавання! Хоць бы падумалі, як ёй адной было траіх дзяцей падымаць; яна ж і праўда – мнагадзетная маці…

Само сабой, даставалася і нявестцы.

– Не выдумляй! Мнагадзетная маці – гэта калі дзеці малыя, а ў вас вунь якія бугаі! – ды яшчэ такія нядружныя… Браты Карамазавы!

Калі канчалася ўсё, уціхамірвалася і адбывала начальства, маці пачынала ўжо ўсур’ёз злавацца – на Домніных сыноў.

– І чаму яны не памірацца ніяк? Што яны ўсё дзеляць? Сорамна на ўвесь горад… Абы-што!

Петрыку вельмі шкада было ў такія хвіліны добрую бабулю, такой няшчаснай яна выглядала. – Ох, донечка, не кажы… Гора проста. Так мучалася з імі, адна гадавала, а яны вунь… Малыя былі, дык золата, а не дзеці, такія дружныя, лагодныя, сам галодны, а брату аддасць… А падраслі – як сурочыў хто, бы які чорны кот паміж імі пабегаў! – І чаго ім не хапае? – хутчэй сама ў сябе, чым у свякрухі, пытала маці. – Асобна жывуць… Я далібог не ведаю, радавацца мне, калі ён прыязджае, ці плакаць, – казала яна, пераскочыўшы ў думках на прыезды свайго мужа Марка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x