Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У святой краіне выгнання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У святой краіне выгнання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

У святой краіне выгнання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У святой краіне выгнання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце яны з Нінай сталі суіснаваць, прымірыўшыся з непазбежнасцю прысутнасці адна адной. Калі Дана перайшла ў восьмы клас, Ніна з’ехала ў горад Калінінград, былы Кёнігсберг. Пабрала там, ці то на шчасце, ці на няшчасце, шлюб з равеснікам Даны – і дагаджала яму як магла. А Дана з маці ездзілі аднойчы ў той горад да яе ў госці, як Дана перайшла ў дзясяты клас. Калі Дана стала дарослай, да яе неадноечы прыязджала Ніна з мужам – на правах пяшчотнай выхавацелькі і клапатлівай гаспадыні. Дана зла на яе не трымала, але і злагады таксама не было. Можа, таму, што пасля Ніны з’явілася Зося, вясёлая, гаваркая. Смажыла смачныя катлеты, цыравала ўсё, што было ў хаце, лічыла кожнага паўрублёвіка. І – галоўнае – любіла Дану. Не гаварыла пра тое, але Дана заўсёды гэта адчувала. І дзяўчынай, і дарослай. Спрабавала быць уважлівай, хаця не заўсёды ўдавалася: марнасць марнасцяў, жыццёвая мітусня.

Тым часам дзед з’язджаў – і надоўга – у іх горад. Некага шукаў і не знаходзіў. Некага знаходзіў і, падобна, радасці ад таго вялікай не меў. Маці таксама амаль што не бывала дома. Летам збіраліся пераязджаць. Спачатку ў Баранавічы. Ніна таксама кіравалася з імі.

У Баранавічах яны жылі – ці не з месяц – у старшыні калегіі адвакатаў. І ягоная жонка ўсё нагадвала: «Вось забяру Дану, і мы з’едзем да Ракасоўскага». Дана мела тую пагрозу за сур’ёз і мысліла: «Ракасоўскі – няблага, бацькі ў яе ўсё роўна няма, а той – маршал і з выгляду прыгожы: у кінахроніцы паказвалі. Да таго ж асоба надзвычай папулярная – хто яго не ведаў на тую пару на Беларусі! – чаму б і не. Але ж маці відавочна была ёй больш даспадобы, як гэта гаваркая кабетка. Маці густоўна апранута, маці – адвакат, а не хатняя гаспадыня, маці ўсе паважаюць, лічаць, што практыкуе яна вельмі ўдала. Да сораму свайго, да высновы, усведамлення, што яна, маці Даны, Вольга Станіславаўна Азарэвіч – для яе адзіная ў свеце, Дана прыйшла пазней.

Ну, але старшынёва жонка да Ракасоўскага не спяшалася, а неўзабаве Азарэвічы з’ехалі на іншую кватэру. З той прыватнай кватэры доўга помнілася акно з выстаўленай шыбай і без фіранак. Там іх абрабавалі. Знеслі ўсё – нават мытую бялізну, і шторы, што чакалі праса і былі акуратна складзены на стуле. Засталіся Азарэвічы – як стаялі. Дзякаваць Богу, быў лістапад, і снежны, то ўсе былі ў зімовых паліто.

Да таго ж яшчэ з Вілейкі маці Даны ездзіла – чамусьці ў Гомель – па багаж. І папрасіла нейкіх сімпатычных самавітых людзей, мужа і жонку, пасцерагчы хвілінку іх валізкі. Калі Вольга Станіславаўна вярнулася, тых дабрадзеяў як чорт хвастом накрыў. Разам з куфрам, дзе было багацце Азарэвічаў: Бібліі, кнігі, альбомы са здымкамі, дакументы іх сям’і, розная драбяза, пра якую гавораць: дарагія як памяць. Зніклі і дзве валізкі з кнігамі. Усё гэта было цяжэннае – і наўрад ці спатрэбілася тым рабаўнікам. А дзед і маці ўчарнелі ад тых страт. Дзед маўчаў, Вольга Станіславаўна ведала сваю правіну – сапраўды, толькі яна магла ў сорак чацвёртым (!) ваенным годзе займець вялікі давер да незнаёмых людзей.

А ў Даны з тых падзей пэўная старожкасць засталася на ўсё жыццё.

І калі ў хаце з вокнаў здымалі фіранкі, парадкуючы хату перад святамі, а вокны, як запаляць святло, зеўралі адкрытай цемрай, Дана заўсёды адчувала няўтульнасць і трывогу. І прысутнасць зладзеяў у свеце.

Яшчэ горш за зладзеяў помнілася клятая табліца множання. Яе вучылі якраз тым часам, як жылі на той кватэры. Большага пакарання, як вучыць табліцу, не было. Потым засвоілася неяк сама. Але са школьнай навукі, што давалася лёгка і неўпрыкмет, найвышэйшай пакутай выдавала тая табліца.

У Баранавічах, здавалася, усё было супраць іх. Нават у дзень нараджэння Даны. Менавіта тады Ніна кляла яе: «Гэта ж не дзеўка, а чорт з макам. Квелая-квелая, а тут – зямля ж гарыць пад нагамі!» Прынамсі, прычына для гневу была: новая блакітная маркізетавая сукенка да прыходу дарослых мала што пераўтварылася ў нешта невыразна шэрае і выразна бруднае, дык шматок ад яго застаўся – навекі – на баранавіцкім плоце. Да прыходу Ніны (яна выкіравалася на кірмаш) Дана, пабіўшыся аб заклад, з гонарам асвойтала вішню і чарэшню, і, уздзябурыўшыся на плот, падбіралася да клёна. Пачуўшы лямант Ніны, тарганулася, і… высветлілася, што маркізет – не самая трывалая матэрыя. Ну праўда, заклад у сына гаспадароў і яго сябрукоў – яны перайшлі ажно ў чацвёрты клас – выйграла Дана. Хто гэта выдумаў, што дзяўчаты не ўмеюць лазіць па дрэвах? Хто? У іх дурны футбол, і ў вайну яна гуляць, пэўна, не будзе, ажно тут – трымайцеся, жаўнеры! (Хлопцы ўсё меліся падкрэсліваць, што яны – будучыя ваяры.) У Даны свае меркаванні ёсць – але ўсё тое вялікая таямніца: яна яшчэ стане – не кім-небудзь, капітанам дальняга плавання! У свае сем гадоў – не, ужо восем! – яна не мела ў тым сумніву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У святой краіне выгнання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У святой краіне выгнання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У святой краіне выгнання»

Обсуждение, отзывы о книге «У святой краіне выгнання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x