Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У святой краіне выгнання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У святой краіне выгнання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

У святой краіне выгнання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У святой краіне выгнання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А самае прыемнае было, мабыць, пазней. Дарослыя вярнуліся да сваіх спраў, а ў Святланы з Данай доўжыліся Каляды: ялінка, рознакалёрныя свечкі, амерыканскія дарункі – да цукерак далучыліся яшчэ дзве шакаладкі і два пачкі пячэння. І прыгожая кніжка з малюнкамі на польскай мове – адна на дваіх. З прозвішчам аўтара, што гучала таямніча і надзвычай прыгожа: Шарль Перо.

Летам, калі Азарэвічы наважыліся ад’язджаць, панаехалі, так бы мовіць, былыя насельнікі дзіцячага пакоя. Двое сыноў і дачка Таццяна. Выправіліся вучыцца яны якраз перад тым, як Азарэвічы прыехалі ў Вілейку. Дзед спісваўся, як ён гаварыў, са спадаром Андрэем. Тэлеграфаваў. Атрымаў згоду на прыезд.

«Якое паветра», – глыбока ўздыхаючы, паўтаралі адно за адным маладыя гаспадары. Яны выпроствалі рукі, удыхалі доўга-доўга, нібыта пілі прастору. На тую пару Дана не ўяўляла задухі вялікага горада і не магла зразумець: паветра і паветра, пра што тут весці гаворку. Але новыя дарослыя ёй падабаліся. Асабліва Таццяна – высокая, ясная, з русай касой вакол галавы. Ці надавала яна ўвагі сяброўцы сястры? Дана на тое і не зважала, не бегала за Таняй, не шукала яе сімпатый, не назаляла – Дане было проста прыемна адчуванне блізкасці гэтай красуні, падабалася бачыць яе, ведаць, што яна недзе тут, непадалёк. Не шукаючы сустрэч, не разлічваючы на нейкія стасункі. Гэта засталося на ўсё жыццё – ніколі не шукаць знаёмства, калі нехта падабаецца. Калі здараюцца сустрэча і сімпатыя самі сабой – выдатна, не – значыцца, так і павінна быць. Дана не ведала, што гэта – фаталізм ці лянотнасць і інерцыя натуры. Але плішчом у сябры не лезла. І не заўсёды любіла, калі ёй навязвалі сваю таварыскасць.

Тым часам перад самым ад’ездам Азарэвічам далі на нейкі час службовую кватэру. Маці па-ранейшаму ездзіла ў Маладзечна, дзед ад’язджаў, каб даведацца, што там, на радзіме. Дану вырашылі аддаць у садок. Гэта было відавочным гвалтам яе свабоды, на розум Даны. І дзяўчынка вырашыла пытанне проста: пералазіла цераз плот садка і прыходзіла дамоў. Але там з’явілася Ніна. Каб весці гаспадарку і пільнаваць Дану. Ніне было гадоў васямнаццаць, была яна з вёскі, з «паненкай» вырашыла ладаваць адносіны выключна з пазіцыі моцы, найперш фізічнай. Першы дзень гаспадарання Ніны быў адзначаны поўнай хатай дыму. Ніна смажыла бульбу на голай патэльні – удома ў яе зроду ніхто бульбу не смажыў: варылі, пяклі ў печы. «Гэтага панскага заводу ў нас не было», – пачала яна і асеклася. Хацелася застацца ў горадзе – дык што яна, не засвоіць тую навуку? Другой падзеяй першага дня гаспадарання Ніны было высвятленне адносін з Данай. Ніна спавядала і ведала адну навуку выхавання, на яе погляд, бясспрэчную – добрую поўху. Дана была прызвычаена да падвышэння тону і натацый. Таму, атрымаўшы аплявуху, Дана, сцяўшы зубы, кінулася абараняць свой гонар. Дужая дзеўка Ніна, пра яе суседзі гаварылі: «Хоць у воз запрагай», адкінула Дану, што шчанюка, і абаронца свайго гонару бразнулася патыліцай аб драўляную канапку. І – страціла прытомнасць. Менавіта ў той момант, як маці з’явілася ў хаце. Ніне было моўлена, каб яна ніколі пальцам не кранула дзяўчо. Усе высвятленні адносін толькі праз дзеда або Вольгу Станіславаўну. Дане было загадана слухацца Ніны.

Дана як магла потым пазбягала Ніны. А тая, меўшы вялікую хэнць шчыкнуць па носе або адхвастаць ганарлівую «паненку», даводзіла ёй вусныя прысуды: квелая, гнілая, тоўстая. Першыя два азначэнні з поваду таго, што Дана часта хварэла на ангіну. Апошняе – у параўнанні з бледнымі і худымі, што чарацінкі, пасляваеннымі адналеткамі – мала хто еў сытна – дагледжаная, з тварам ружова-вяршковага колеру Дана не адпавядала агульным «стандартам». Маці звяла добрую частку свайго гардэробу і ездзіла па камандзіроўках, але «дзіця» было сытае. Калі Ніне зусім ужо карцела дапячы Дане, яна пачынала выводзіць рэчытатывам: «Паненэчка мала, рана дысей ўстала…» Што падкрэслівала эксплуататарскі сэнс Данчынай істоты і перавагу сялянства Ніны.

Дана вяла, так бы мовіць, лінію грамадзянскага непаслушэнства. Ніна, калі не было дарослых, мелася ўчыняць хатні дыктат. Дана касавурылася і вяла сваё. Тым часам Дана пайшла ў школу, на другую змену, і Ніна мела абавязак сустракаць яе. Дана вынаходліва шукала маршруты, вядомыя толькі ёй адной, і шыбавала дамоў з сяброўкамі. Злацешылася Ніна, калі Дана заліла сваё белае цыгейкавае футра чарніламі. «Во, глядзіце, нягодніца! Пястунка матчына!» Дана не апраўдвалася. Што зробіш, даводзіла сваё блазнюкам-хлопцам, што дражнілі яе. Дана выліла ім на галаву ўсю сваю «непралівайку» – былі такія чарніліцы. Пацярпела і сама, але ж дражнілкі скончыліся. Ніхто нікому не жаліўся: закон гэты правілі ўсе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У святой краіне выгнання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У святой краіне выгнання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У святой краіне выгнання»

Обсуждение, отзывы о книге «У святой краіне выгнання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x