Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - У святой краіне выгнання» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У святой краіне выгнання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У святой краіне выгнання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

У святой краіне выгнання — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У святой краіне выгнання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маці мела поспех і кліентуру. Ездзіла і ў Баранавічы, і ў Ліду, і ў Дзятлава, і ў Гродна. Тамтэйшыя юрысты меркавалі, што па справах непаўналетніх у іх калегіі адвакатаў ёй не было роўных. Тое ж пацвярджаў Яша Найман з суседняга класа. Яго меліся судзіць за крадзеж зброі – і Яша скрушна згадваў: «Ледзь было не расказаў усё. Ну, умее…»

Адзетак быў на маці заўсёды што з голкі зняты. Чорная спадніца, белая шыфонавая блузка з нейкімі выштукаванымі складкамі. Або строгая ліловая сукня з крап-саціну. І яшчэ нейкія строгія бэжавыя, шэрыя, белыя, бэзавыя – заўсёды аднакалёрныя – строі. І самы прыгожы, на погляд Даны, гарнітур: шыфонавая чорная сукенка з набіўнымі, далікатнага абрысу кветкамі – і белае паўпаліто з воўны. Паліто называлася труакар. Заўсёды высокі абцас, панчохі, нават калі ўсе млелі ад спёкі. «Суд – установа сур’ёзная», – мелася тлумачыць маці. Учасанне ў яе было не падобнае ні да кога. Як на здымках і карцінах канца – пачатку стагоддзя: высока паднятыя, забраныя з усіх бакоў валасы, адзін да аднаго. Божа барані, аніякіх свавольных кудзерцаў.

Дану маці прымушала плесці косы, каб аж валасы трашчалі, ніякіх гарэзлівых пасмачкаў; на патыліцы снежна-белыя банты.

Усё павінна было, паводле ўяўленняў Вольгі Станіславаўны, блішчаць і зіхацець – вопратка, хата, бялізна. Маці не давала фарбаваць падлогу – яе мылі гарачай вадой з мылам і драцяной шчоткай. Чатырнаццаць вёдраў на другі паверх, чатырнаццаць – назад. Бялізну, абрусы, сурвэткі маці мыла сама, устаючы гадзіны ў чатыры раніцы. Была ў іх хатняя гаспадыня. Але Ніна глядзела на патрабаванні абсалюту як на дзівацтва пані – а хай яна спрахне, тая бялізна. Калі толькі надыходзіла пара мыць, Ніна пачынала, як цяпер кажуць, гнаць карцінку прыгнечанай істоты. «Увесь свет насілля мы разбурым…» Ніна ляпала дзвярыма, грукацела вёдрамі, у яе псаваўся настрой, і яна з пакрыўджаным выглядам пазірала, як яе пані ўвіхаецца каля балеі і падкідвае ў печ дровы. Няхай гаспадыня сама таго шыку дабірае. І калі пані, засопшыся, прасавала сукенку і прыбірала ліхаманкава валасы, каб паспець у суд, Ніна касавурылася і чакала яе адыходу. І калі ўрэшце пані адвакат бегма бегла ў суд, Ніна здымала бак з бялізнай з печы, падкідвала дровы – хай сабе гараць, вунь колькі бярозы назапашана – і клалася падрамаць на сваю канапку. Потым шла «правіць візіт» да Палонскіх, што жылі насупраць. Потым варыла – дзень пры дні, лета, восень, зіму, весну – кіслую капусту. І, прыйшоўшы з працы, маці пачынала з таго, на чым прыпынілася а палове на восьмую. Пра дапамогу Даны пакуль што і гаворкі не было. «Рукі як граблі», – Нінчын прысуд быў канчатковы і безапеляцыйны. А маці – проста шкадавала дачушку.

Стомленая, спрацаваная, маці рабіла пад добрую ноч. Назаўтра, недзе як паласкаць бялізну – рабілі гэта каля студні, на вуліцы, у Ніны выпраўляўся настрой, і яна ўсчынала такую энергічную беганіну, што памосціны лесвіцы стагналі, нібыта выконваў практыкаванні звяз салдат. Паласкаць, развешваць, пільнаваць бялізну – о, тут аказваўся непадробны імпэт. А яшчэ большы энтузіязм граў у жылах Ніны, калі яна пякла пірагі і булкі. Асабліва як гаспадыня была дзе-небудзь у камандзіроўцы. Пірагі ў Ніны былі смачныя – тут яна і гаспадыні не саступіла б, у яе вучылася. І цэлая лаганка печыва вандравала праз дарогу да Палонскіх. Ніне падабалася заскочыць да іх, перакінуцца словам, да таго ж да іх часам наязджаў пляменнік з Рыгі, і Ніна мела на свае мыслі пэўную надзею. Валік з Брацянкі называў сябе на тамтэйшы балцкі лад Валдысам, печыва цаніў, але з’ехаў – ні пылу, ні следу. А Ніна доўга яшчэ бегала з булкамі да суседзяў. І дзьмулася, як толькі надыходзіў дзень мыць бялізну. Ці парадкаваць хату.

А хата… кватэра – была для маці яе крэпасцю, яе кастэляй, яе рэальным апірышчам, набыткам, гонарам, прытулкам не толькі целу, а і душы. Тры светлыя, прыгожыя пакоі. Напачатку і маці, і Дана спадзяваліся, што адзін, асобны, будзе або кабінетам маці, або пакоем Даны. Але такія вольнасці былі не ў пашане, і маці аддала гэты асобны пакой удаве Луізе Генрыхаўне. І засталіся два сумежныя і кухня – агульная, але метраў пад трыццаць, з двума вокнамі, з вялізнай печчу і гэткай духавой шафай – хоць ты сам у яе садзіся. І пакоі – святліцы, з тым самым відам на замак. Два акны і гаўбец – у адным, шырокае акно – у другім. Прыгожыя кафлянкіпечы. Шафы для кніг, дубовая шафа для адзення. І – гонар Вольгі Станіславаўны, гасцінны гарнітур – дзве вузенечкія высокія шафы, між імі зялёная канапка, а над ёю – авальнае люстра. І высознае, пад самую столь, люстра ў аздобе з чырвонага дрэва. Яны знайшліся недзе на хутары. Легенда, а не мэбля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У святой краіне выгнання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У святой краіне выгнання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У святой краіне выгнання»

Обсуждение, отзывы о книге «У святой краіне выгнання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x