Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Нічые (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А гэта ж я, далібог я! – не вытрымліваў тады і азіраўся, шукаў вачыма такую ж, як сам, крэпенькую, зграбную, чырвонашчокую дзяўчыну, нізка, па самы лоб абвязаную хусткай«канаплянкаю», як бы ўжо яна была дарослай маладзіцаю. – Праўда ж, Лізка? Ну, скажы!

У яго звонкім, дрыготкім ад уласнае смеласці голасе былі і дзіцячая неразумная пахвальба, і нецярпячка, і боязь, страх нават, што яму не павераць, смяяцца пачнуць або яшчэ прагоняць адсюль…

– Далібог, не хлушу! – сцягваў шапку і жагнаўся з наіўнай шчырасцю, як і ўсе бязгрэшныя дзеці. – Дзядзька Мікола, дзядзька Гнат – ну, скажэце!.. Праўда ж?

– Праўда, праўда, – пацвердзіў дзядзька Мікола, чамусьці без заўсёднага свайго смеху. Як і Гнат, як і абодва Карпавы сыны, ён быў мясцовы і добра ўсіх ведаў. – Ты ў нас гірой, Васілько, – няўмела пахваліў малога, – сапраўдны гірой!..

Крэпенькая зграбная дзяўчынка, яшчэ больш чырванеючы, не падымаючы вачэй, ціха ўсчувала “гіроя”:

– Маўчы, тут жа людзі стаяць… Бяжы дамоў ужо, пагрэйся на печы – вунь смаркачы папусціў!..

Але дзе там, акрылены Міколавай пахвальбою малы нічога і слухаць не хацеў.

– Я прама гародамі – отамаво, пабег, крычу: дзед Карпа, Дзяніс, дзядзька Гнат, дзядзька Мікола – там, крычу, бальшавікі ездзяць, отото каля вашай хаты будуць!..

Худзенькі Мікіцін, яшчэ больш змізарнелы, скундзёблены ад холаду і страху, падняў галаву, на міг сустрэўся з Васількам вачыма і толькі цяпер яму прыйшло на памяць і ён з панылай абыякавасцю ўспомніў, як даўнодаўно (на самай справе менш, чым паўгадзіны назад) гэты самы хлапчук даваў стракача агародамі ад хаты, а ён, Мікіцін, стаяў, як ёлуп, і мачыўся на кола, марыў пра кашу з салам, пра вызнянскую цёплую казарму, пра земляка Чувалава, які напіша на радзіму, што ўсё ў іх тут у парадку і ваююць яны дзякаваць Богу…

Мікіцін патупіўся, з тою ж панылай абыякавасцю адзначыў, што халадае, і сняжок не перастае, пад заднім колам няма ўжо жоўтай пляміны… Вось так сама замяце і кроў, і ўсе сляды іхнія, ніякага знаку па іх не астанецца, ніхто іх не знойдзе, ды і шукаць ніхто не будзе!.. Каму ён трэба, слабасільны, неабстрэляны, непісьменны чырвонаармейчык славутай шаснаццацатай арміі дваццаць другога палка дзевятнаццатага асобага ўзвода, баец, які нават «памначкамузвода» так і не навучыўся вымаўляць, які і ў бальшавіцкую армію пайшоў ні па якаму не «зову сердца», як выдумляе ў сваіх пісьмах дурны, дарма што грамацей, Чувалаў, а ад таго, што ў іхняй мнагадзетнай сям’і паелі нават беражоную семянную бульбу і проста пухлі з голаду, а ён, Мікіцін, перад тым, як запісацца служыць, абышоў па хатах усіх дэзерціраў і камісаваных ды распытаў добра: дзе лепш кормяць, дзе адзёўка прыгажэйшая – у чырвоных, ці, скажам, у белых… Вось такое «веление сердца»…

Усё было скончана, і цяпер толькі брызент у задку падводы, тапырачыся, абазначаў схаваную пад ім паклажу. Ды яшчэ коні, акурат бы той Карпаў сабака, чуючы людскую кроў, пужліва стрыглі вушамі, касавурыліся, раздзьмухвалі шырокія ноздры і штораз беспрычынна ўсім целам уздрыгвалі, як робяць гэта душным летнім днём, калі дакучае гнус. Гнат павярнуўся да Кецкі, рыкнуў: «Ну, давай!..» – і да таго не адразу дайшло, што гэта вяроўку трэба даць. Вяроўка вісела ў яго на плячы, а адкуль яна ўзялася, ён не помніў – хутчэй за ўсё Гнат накінуў на яго, як на слупок, калі сам бег хутчэй страляць у чалавека, у гэтага вось самага, над якім тапырыцца брызент… Кецка падаў вяроўку і, наўчоны ўжо, сам, без каманды паспешліва выдаўжыў рукі. Нават Гнат, спрытна і туга завязваючы вузел, прабурчэў на гэтую залішнюю стараннасць:

– Сагні ў лакцях трохі, цягнеш тут… – дзелавіта агледзеў палонных, прыкінуў, які інтэрвал трэба даць, ці хопіць вяроўкі на ўсіх. Націснуўшы Кецку на жывот, адцягнуў рэмень, сілком прапіхнуў пад яго звітак вяроўкі. – Наступны!

Наступны быў Мікіцін. Зусім не адчуваючы болю, з якім упівалася ў настылую скуру скручаная ў тры столкі вяроўка, ён толькі падумаў: навошта ўсё гэта, хіба яны ўцякаюць ці збіраюцца ўцякаць, хіба мала ім навукі?..

– Іх бы саміх упрэгчы, заместа коней, – зларадна прашамкаў дзядок, абуты ў белыя валёнкі; ён стаяў паперадзе ўсіх, абапіраючыся на сукаватую неакораную крывуліну. – Асабліва гэтага вось, чорта бяспалага, – паказаў на Кецку. – Хай бы цягнулі!

Адзін малы Васілько, у якога, відаць, уяўленне ўміг стварыла малюнак – чырвоныя цягнуць воз, а коні спаважна йдуць сабе збоку, – зайшоўся нервовым смехам, больш ніхто, нават рагатунМікола, не падтрымаў дзеда. Гнат, які ўвязаў адной вяроўкаю палонных, выставіў іх цугам і цяпер, сагнуўшыся, наматваў канец вяроўкі на кручкі пад задком, сярдзіта зіркнуў на старога знізу ўверх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x