Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Нічые (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дык здавайце, а не…

– Ты што, Чуб?! – абарваў Кецку Гнат, вылупіўся на Чуба сваімі пукатымі і ўсё адно прыгожымі вачыма. – Перапіў? Ці не дапіў? Якая контрразведка?! Ты не адсюль, не ведаеш, што за ён— затое мы добра ведаем!.. Ды па ім самая сухая асіна ў тым вунь лесе плача, і вяроўка вось гэтая вось!

– Аддай, аддай, кажу, рукавіцы палоннаму, – усё адно распарадзіўся строга Чуб.

Гнат, хоць і не вельмі ахвотна, але паслухаўся. Не падаў, а кінуў рукавіцы Кецку пад ногі. Той падняў; калі насоўваў на рукі, скасавурыўся на чыронаармейцаў пры сцяне. Не даючы ўвагі Гнату, ціха прамовіў да аднаго Чуба як бы ў падзяку за тое, што заступіўся:

– Мне трэба да вашага камандзіра, да Чайкі… Ёсць што сказаць яму. Ён мяне добра ведае.

– Вово! Такіх ён і ведае, – усміхнуўся Гнат.

– Пачакай, – сказаў Чуб, – да Чайкі, дык да Чайкі. Можна і да Чайкі… А пакуль— тварам да сцяны, як і ўсе!

І калі Кецкарэўкамавец паслухмяна і хуценька, нібы збавенне яму было ў тым, што ставяць яго «да сценкі», выканаў загад, Чуб нагнуўся, бо быў на паўтары галавы вышэйшы за Гната, штось шапнуў таму на вуха…

Гнат ашчэрыўся ва ўсмешцы:

– Хіба што так!

На ганак вылецеў задыханы Дзяніс, з драўляным заступам у адной руцэ, з венікам у другой, усім сваім выглядам паказваючы, што зараз жа гатовы да любых новых даручэнняў – толькі каб не стаяць на месцы, не глядзець на гэтага забітага… А за Дзянісам асцярожліва высунуўся з сянец і неяк бокам злез з ганка мажны, хоць згорблены ўжо гадамі дзядзька, у высокіх, да каленяў, валёнках, у кароценькім кажушку з адрэзанымі чамусьці рукавамі, на галаве – аблавушка… Гэта быў гаспадар, той самы дзядзька Карпа, які толькі што пазіраў, прыплюснуўшыся да шыбіны, з хаты на двор. Адразу ж вочы яго самі сабою стрэлілі, мімахоць ухапілі каля ганка скурчаны труп, пад якім распаўзлася на снезе цёмная бураковая пляміна… І тады – хоць, вядома ж, ён чакаў убачыць тое, што ўбачыў, на твары яго адбілася перш недаўменне, затым разгубленасць і страх, акурат як у свайго сына, гэтага вось Дзяніса… Ён раптам заморгаў пакрыўджана, нібы восьвось сабраўся заплакаць, затым сарваў з галавы аблавушку і захрысціўся, хутка крыжуючы сабе лоб і грудзі вялікай рукою, што здавалася занадта доўгаю, як і ва ўсіх прыгорбленых людзей.

– Вы гэта… дзядзька Карпа, – сказаў Чуб і закашляўся, пачаў мацаць па кішэнях, шукаючы кісет з курывам, – вы адно кроў сашкрабеце пасля… А там ужо за ноч снегам засыпле, і следу не застанецца…

– Ды ўжо ж, сашкрабу!..

Карпа адвярнуўся, забегаў вачыма па двары, ізноў акурат бы сын таксама шукаючы хоць якога сабе занятку… Пачуў, што сабака шкрабецца ў пуні, туды памкнуўся:

– Ото выпусціць трэба!..

– Я сам, – Дзяніс кінуў вобземлю заступ, венік, пабег.

Карпа сярдзіта зірнуў яму ўслед, пашкадаваў, мабыць, што выграбся з хаты, – сядзеў бы сабе, пакуль не скончыцца ўсё…

– А крывянкі – Божа ж мілы!.. – міжволі ізноў злавіў краем вока нябожчыка, і зноў перахрысціўся.

– Даходзіў доўга, – патлумачыў Чуб, як пра кабана сказаў, а не пра чалавека: – Камуністы, яны жывучыя, што ты!

Ён адвярнуўся ад ветру, чыркнуў сярніцаю (агеньчыка зусім не было відаць у вялізных далонях), прыкурыў тоўстую самакрутку.

Дзяніс расчыніў дзверы пуні, выпусціў сабаку. Той выскачыў – злы і нацяты, ашалелы пасля цемры ад зыркага святла, ад пахаў, ад чужых людзей, якіх трэба кусаць, ірваць, гнаць адсюль, са сваіх уладанняў… Аж раптам застыў, пацягнуўся мусаю туды, да сцяны, дзе ляжаў мёртвы, пачаў прынюхвацца, затым уздыбіў поўсць на шкірцы, разгублена азірнуўся на пуню, падціснуў хвост і заскуголіў жаласна, аж да мутарнасці, нібы прадчуваючы, што гэтым не скончыцца, нібы новую смерць наклікаючы.

– Бач, не йдзе! Крывянку чуе… Ды замаўчы ты, падла! – не вытрымаў Карпа, шукаючы што пад нагамі, каб запусціць у сабаку.

Мікола рагатнуў.

– Ну, дзядзьку… Крывянку чуе… А ты хацеў, каб і красных біць, і каб кроў не йшла? То так не бывае – дзе б’юць, там і льюць! – задаволены, што так дасціпна перавярнуў прыказку, падышоў да Чуба: – Пакінь пару цягаў.

Гнат з вяроўкаю падступіўся да палонных, пачаў з Кецкі:

– Лапы давай, калека… Ды дзякуй Богу, і праўда, што нам патрапіўся – рэгулярнай арміі! – сказаў з нядобрым нейкім смехам, дыхаючы на Кецку перагарам добра знаёмай і самаму рэўкамаўцу мясцовай самагонкі, зіркаючы на яго сваімі прыгожымі пукатымі вачыма, і зірканні гэтыя не абяцалі нічога добрага…

Адзін з палонных, крайні, раптам рыўком адштурхнуўся ад сцяны і матлянуў за вугал хаты, з трэскам паваліў хіленькі тын і знік з вачэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x