Дмитрий Акулич - Хаціна

Здесь есть возможность читать онлайн «Дмитрий Акулич - Хаціна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: foreign_contemporary, Путешествия и география, Боевая фантастика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хаціна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хаціна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошнія гады маладога хлопца Алеся былі занадта складаныя. Пасля страты мамы, бясследна знікае яго бацька. Затым, распадаецца яго шлюб і хлопец застаецца ў адзіноце. Ён вяртаецца ў сямейную хаціну, дзе жыў яго бацька да знікнення, дзе раней, па нейкіх невядомых прычынах таксама бясследна знік яго дзядуля. Пагрузіўшыся ў адчай, Алесь вырашае знесці хаціну і пакінуць гэтае сумнае месца. Але калі малады чалавек пачынае выносіць мэблю, унутры хаціны ён знаходзіць падказкі – знаходзіць прычыну знікнення бацькі. Гэта кардынальна змяніла яго планы і цяпер, замест таго, каб разбурыць хаціну, ён адпраўляецца на пошукі роднага чалавека. Пасля чаго, Алесь трапляе ў розныя заблытаныя, дзіўныя, страшныя сітуацыі, якія падобныя на жудасныя сны. Ці зможа ён справіцца з шаленствам новых адкрыццяў? Ці зможа Алесь адшукаць таго, каго шукае?

Хаціна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хаціна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь падабраў першы шар, які апынуўся бліжэй да яго правай руцэ. Залацісты шар быў лёгкі, быццам зроблены з кардона, паверхня была цвёрдай і гладкай. Хлопец устаў, пацягнуўся да святла. Пад штучным асвятленнем, для вачэй стала прыкметна лёгкая гравіроўка «Д-4». А на адваротным баку шара – дзве маленькія перасякаючыя паміж сабой драпіны, падобна тым, што ён пакідаў у дзяцінстве пад сталом ці тым, што пакінуў бацька на падлозе пад ложкам. Таямніцы ўсё ніяк не заканчваліся. А падазрэнні вялі Алеся да нейкай разгадкі. І цяпер, дваццацішасцігадовы хлопец быў ужо не так схільны да страхаў. Яму хацелася прадоўжыць пошукі, якія былі без адказаў і з інтрыгуючымі падзеямі гэтага нялёгкага дня.

Абышоўшы ўсе часткі сцяны, Алесь разгледзеў усе насценныя надпісы, сімвалы і малюнкі, пакінутыя яго бацькам. Стала яшчэ больш заблытана. Хлопец заплюшчыў вочы і падумаў пра бацьку, прасіў у яго больш ясных падказак. Пры гэтым Алесь павольна круціў у сваёй буйной далоні таямнічы шар. Круціў яго, лёгка дакранаючыся, перабіраў пальцамі. Затым ён спыніўся, калі вялікі палец правай рукі крануў метку «х». У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліў толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі «х» і застыла ў ёй.

У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.

3.

Залаты шар імгненна перанёс Алеся на іншы бок. Не зрабіўшы першы крок, хлопец стаяў на драўлянай падлозе і імгненна замёр з працягнутай рукой. Быццам трымаў у далоні шар, якога ўжо не было ў руцэ. Нешта спыніла хлопца, перахапіла яго хуткае дыханне. Апынуўшыся ў невялікім светлым памяшканні, хлопец адразу ж павярнуўся, паглядзеў сабе за спіну. За ім цяпер стаяла без ваконная сцяна з тоўстых свежых бярвенняў. Бацькоўскі падвал бясследна знік. Алесь быў разгублены, спалоханы, не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І адчуваючы лёгкі дыскамфорт у галаве, ён не прамовіў ні слова. Што ж адбылося з ім за імгненне часу? Гэта толькі трэба было даведацца Алесю.

У цёплым памяшканні было мала мэблі: адна лаўка, ды доўгі стол. Алесь аглядаўся, а думкі ў галаве блыталіся і не пакідалі яго ў спакоі. Думкі, быццам хаос незвязаных слоў, што шукаюць сваё месца, пакуль ён прыбываў у новым свеце. Перад ім, на лаве, за белым накрытым сталом сядзеў малады рудавалосы юнак, у чыстай белай кашулі, у шырокіх шэрых нагавіцах і ў лапцях. З выгляду, гадоў яму было дзесьці пятнаццаць. На яго далікатнай шыі свабодна вісеў чырвона-зялёны бранзалет, які быў не таўсцей паказальнага пальца хлапчука. Юнец трымаў у руцэ драўляную лыжку і, не заўважаючы Алеся, звонка хлюпаў боршч. За спіной хлапчука было квадратнае акно, якое ўпускала ў памяшканне мяккае святло. Па краях вісеў бел-чырвоны цюль. Алесю было відаць як за акном у двары стаяў чорны конь, а каля яе маячыў нейкі стары. Алесь, з хвіліну, моўчкі стаяў у пакоі. Галава па-ранейшаму налівалася цяжарам, усё павольна плыло каля яго.

У пабудове пахла свежай драўнінай, лётала пара маленькіх чорных мух. Было цёпла, утульна і чыста.

Калі ж у пакой увайшла нізкарослая тоўстая бабулька, сапучы сваім тонкім носам, Алесь тут жа заварушыўся, апусціў правую руку. Затым ён зрабіў крок назад, прыціснуўся спіной да сцяны і паглядзеў на яе маршчыністы твар. Пажылая жанчына была прыгожа апранутая: бел-чырвоныя ўзоры ўпрыгожвалі шэрае ўбранне, на галаве была чырвоная хустка. Яе кароткую старую шыю атачаў такі ж чырвона-зялёны лёгкі бранзалет, што быў на юнаку. Бабулька трымала ў руках свежы, толькі што выпечаны хлеб, падносіла яго да стала. У тую ж секунду, яна, краем вока, заўважыла чалавечы цень і імгненна павярнулася.

– Ой! Ох! – ад спалоху, гучна застагнала старая.

Яна моцна сціснула пальцамі мяккі жытні хлеб, прыціснула яго да сябе.

– Ты хто такі? – з здзіўленым позіркам, хрыплым голасам запыталася пажылая жанчына. – Ян? Хто гэта? – звярнулася яна да ўнука, які сядзеў за сталом.

Юнак, з-за гучных стогнаў бабулі, перастаў есці боршч, устаў з-за стала і паківаў галавой з боку ў бок. Даваў зразумець, што не ведае гэтага хлопца. Алесь выдыхнуў заціснутае напружанне з грудзей і паспрабаваў разабрацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хаціна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хаціна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Дмитрий Акулич - Да зорак
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Хижина
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Па той бок
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Глаза не врут
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - По ту сторону
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - К звездам
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Губляючы мары
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Каб жыць…
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Ляцець у неба
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Теряя мечты
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Лира
Дмитрий Акулич
Дмитрий Акулич - Образ слов
Дмитрий Акулич
Отзывы о книге «Хаціна»

Обсуждение, отзывы о книге «Хаціна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x