4.
Ноч. Удалечыні, злёгку весялілась маланка, дрыжаў страшэнны гром. Праз тоўшчу хмар, разразаючы клубні змрочных аблокаў, прабіваўся ваенны самалёт. Гучна гулі рухавікі нябеснага транспарту. Чорны корпус, ад пробліскаў надыходзячай навальніцы, мільгаў у шэра-белай афарбоўцы.
На борце, у мяккім паўзмроку і ў поўным маўчанні, у асяроддзі салдат, удумліва стаяў Алесь.
– Салдат! Ну-ка сеў на месца! – гучна, па-камандзірску, аднекуль з крыкам прагучаў голас.
Ад нечаканасці, спахапіўшыся, Алесь хутка прысеў на цвёрдае сядзенне, прыціснуўшыся спіной да сценкі паветранага судна. На борце, не лічачы пілотны экіпаж, з Алесем знаходзілася яшчэ пяцёра вайскоўцаў. Салдаты сядзелі ля сцен, адзін насупраць аднаго. Алесь, як і ўсе вайскоўцы, быў у цёмна-шэрай вайсковай форме, з адметнымі знакамі на плячы і грудзях: аранжавы круг, у сярэдзіне якога чорны квадрат. На спіне ўсіх байцоў вісеў добра ўкамплектаваны парашут. На грудзях маленькі заплечнік і аўтамат. Алесь, у лёгкім здзіўленні азіраўся. Не паказваючы сваю слабасць і спалоханасць, ён хацеў думаць, што гэта ўсё несапраўднае. Адно толькі пытанне ўсяляла ў яго сумнеўныя пачуцці: ці змагу я вярнуцца дадому? У яго вялікіх вачах быў роздум і насцярожанасць. У змрочным асвятленні амаль немагчыма было ўбачыць усіх салдат. Алесь толькі злёгку заўважаў сілуэты благога хлопца, які моўчкі сядзеў насупраць яго. Салдат трымаў сваімі тонкімі халоднымі пальцамі фатаграфію. Гледзячы на яго, Алесь захваляваўся, у яго прачнулася пачуццё страху і прадчуванне непрыемнага. Ён быццам толькі што прачнуўся і пачаў круціць у сваёй галаве толькі адны пытанні: «Дзе я?», «Які зараз год?», «Я на вайне або на якіх-небудзь вучэннях?.. » Ён не панікаваў, працягваў ціха сядзець, дадаючы да пытанняў яшчэ тое, што тычылася яго бацькі і таямнічага партала. Усё станавілася яшчэ больш заблытаным, чым раней. Хлопец пільна ўслухоўваўся і ўглядаўся ў чорныя, змрочныя месцы самалёта.
Праз пару хвілін на борце загарэліся светла-зялёныя дыёды, разагнаўшы цьмяное святло паветранага памяшкання. Дыёды шчыльнай паласой асвятлілі ўвесь калідор, усю прастору паміж салдатамі. З кабіны кіравання выйшла саракапяцігадовая жанчына, у шэрай уніформе другога пілота. Яна была невысокага росту. Твар яе быў круглявым, амаль не маршчыністым і са строгімі рысамі: вузкія бровы, невялікі разрэз сініх вачэй, тонкі нос і маленькі рот. На галаве была шэрая фуражка, валасы каштанавага колеру былі распушчаны і ляжалі на яе моцных плячах.
– Капітан, навальніца на падыходзе. Трэба зараз жа дэсантавацца. Альбо мы ўпусцім момант! – выразна сказала яна.
Алесь пачуў знаёмы голас і паглядзеў у бок пілота. У некалькіх кроках ад хлопца стаяла жанчына вельмі падобная на яго маму. У гэты міг па яго целе быццам ударылі электрычным токам. Сэрца шалёна застукала. Хлопцу цяжка было прыняць убачанае і ўсвядоміць, як блізка да яго знаходзіўся чалавек, якога ён страціў.
– Мама?! – ціха пра сябе прамовіў Алесь, не адводзячы вачэй ад жанчыны.
Рукі закалаціліся. Вочы загарэліся. Ён глядзеў і глядзеў на яе. Верыў, не сумняваўся ў тым, што перад ім знаходзілася яна, яго любячая мама.
Алесь ўстаў. А затым, быццам не заўважаючы вакол нікога, акрамя яе, гучна крыкнуў:
– Мама?!
Салдаты, у тую ж секунду, здзіўленым поглядам паглядзелі на хлопца. Для ўсіх, яго паводзіны былі нечаканымі і дзіўнымі. Увесь гэты час Алесь моўчкі стаяў, сціскаў вільготныя далоні сваіх рук. Яму хацелася падысці да мамы, абняць яе і проста пабыць побач. Але розум кружыў яму галаву, спыняў яго і штурхаў на непрыемныя думкі. Ад гэтага, ён стаў глядзець на яе, як на ўспамін. Вочы Алеся наліліся вадою, а сэрца забушавала ад вялікага перажывання. Ён не мог паверыць, што яго мама тут, з ім, жывая. Жанчына з лёгкай усмешкай на твары і сумнымі вачыма, паглядзела на Алеся цёплым поглядам, праводзячы маладога чалавека на вайну.
У той момант, Алесь успамінаў, як у апошні раз бачыў маму па-сапраўднаму жывой. У той фатальны пахмурны восеньскі дзень, ён падвозіў яе ў аэрапорт. А праз гадзіну самалёт, на борце якога была яго мама, выбухнуў. Хлопца імгненна накрыла сумнымі пачуццямі, болем.
А жанчына, калі паглядзела на Алеся, адчула ўсе матчыны пачуцці, яе вочы напоўніліся слязьмі. Яна хацела абняць сына, таксама ўзаемна прыціснуць яго да сябе. Але толькі зірнула на яго адчайнымі сінімі вачыма, сціснула вусны. Затым сумна пакінула салдат, пайшла, вярнулася да першага пілоту.
Капітан Катляроў, кіраўнік усёй ваеннай групы, знаходзіўся побач з жанчынай-пілотам, калі Алесь, нечакана для ўсіх, падняўся з месца і загаварыў. Камандзір хутка адрэагаваў на ўчынак хлопца і неадкладна падышоў да яго. Ён моцна ляпнуў салдата па плячы. Ад удару, радавы Траўнік расслаблена прыціснуўся да сцяны.
Читать дальше