Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Слодыч і атрута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Слодыч і атрута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.

Слодыч і атрута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Слодыч і атрута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта наш дом, выходзім, — сказала Каця.

Пакуль Дзяніс ставіў машыну ў гараж, убудаваны ў дом, Зося і Каця прайшлі па дарожцы, абсаджанай з двух бакоў рознакаляровымі ружамі, толькі жоўтых, такіх як у Зосі, тут не было.

— Вы знарок купілі мне кветкі? — здзівілася Зося.

— Так, гэта Дзянісава выдумка. Ведаеш, я жоўтых кветак наогул не люблю, — грэбліва адказала Каця, адмыкаючы дзверы дома. — Заходзь, паглядзі, як жывуць простыя амерыканцы.

Дом у Каці сапраўды быў абстаўлены і аздоблены з густам. Яна сама падбірала шторы ў тон абіўкі. Пакоі свяціліся цеплынёй і ўтульнасцю. Жаўтаватая мэбля, здавалася, вылучала святло.

— Хораша ў цябе, — з захапленнем сказала Зося.

— Ты паглядзі, што ў ванным пакоі робіцца.

Зося ўвайшла і ўбачыла люстра на ўсю сцяну, бліскучую блакітную ванну і сказала:

— Такога хараства я нават у польскага графа не бачыла. Шчыра радуюся за цябе, сястрычка.

— Усё гэта і тваё, — самазадаволена адказала Каця, — а цяпер пойдзем у сталовую. Дзяніс, хадзі есці. Дзе гэты стары пень сноўдаецца?

— Чаго ты на яго?

— Абрыд як горкая рэдзька.

Дзяніс увайшоў у пакой, сказаў вінавата:

— Прабачце, я там трохі затрымаўся, зараз памыю рукі...

Жанчыны ўвайшлі ў прасторную сталовую, таксама прыгожа і з густам абстаўленую. Тут была адпаведная мэбля з посудам, вялікі авальны стол, вакол якога стаялі крэслы. На стале ляжаў белы льняны абрус, на вокнах віселі белыя з ружовымі кветачкамі шторы. Усё ззяла чысцінёй. Каця паставіла на стол загадзя падрыхтаваныя закускі. Дзяніс сеў насупраць Зосі і прыязна пасміхаўся. Калі зняў чорныя акуляры, Зося заўважыла, што адно вока ў яго было прыкметна касаватае, а таму цяжка было разабраць, куды ён паглядае — на Кацю ці на яе.

— За сустрэчу, будзьма здаровы! — сказаў першы тост Дзяніс.

Зося падняла сваю чарку і чокнулася спачатку з ім, пасля з Кацяю, выпіла. Пітво аказалася саладжавае і непрыемнае.

5

Каця прывяла Зосю ў невялікі пакой, дзе ўсё было ў ружовых колерах і сказала:

— Гэты пакой мы трымаем для гасцей. Гарадок у нас ціхі, аднак часам моладзь ноччу ганяецца на машынах ды матацыклах. Каб нішто не перашкаджала чалавеку адпачываць, мы выбралі для адпачынку тыя пакоі, што выходзяць вокнамі ў двор. Вось тут, у шафе, піжама, сарочкі, халат, ручнікі, карацей, розная дробязь, неабходная жанчыне.

— У цябе, як у палацы, можна заблудзіцца.

— Ну, што ты? Гэта ў багатых сапраўды палацы. А мы простыя рабочыя людзі. Ты помніш: прыбіральня і ванны пакой насупраць, калі што трэба — карыстайся.

Зося ўсё стаяла ў парозе, разглядвала занавескі на вокнах і посцілку з фальбонкаю на ложку.

— Усё такое прыгожае, што страшна датыкацца, — сказала яна.

— Не выдумляй, кладзіся і адпачывай, а я пасяджу побач з табою. Цяпер дрэнна сплю. Шмат разоў прачынаюся па начах, а потым не магу заснуць. Здараюцца ночы, што праляжу ўсю ноч, гледзячы ў столь. Усё жыццё згадаю. Ну, чаго стаіш? Сядай на ложак, — Каця пацягнула Зосю за рукаў, пасадзіла на ложак, сама села насупраць у мяккі фатэль.

— Ведаеш, а я так часам стамляюся, што варта толькі прысесці, дык адразу клюю носам, — сказала Зося.

— Хіба Гардзей табе не дапамагае?

— Дапамагае, вядома, але ж бабскай работы век не пераробіш.

— Паўліна як?

— Паўліна таксама старая, як сонная муха. Поўзае з кульбакаю па хаце — ногі ў яе баляць, артрыт... Правае калена зусім не гнецца. Усё ў яе з рук валіцца. Ты ж разумееш, як жыць у чужой хаце: ні госць, ні гаспадар. Мне ўжо, мусіць, трэба працу кідаць, а ўсё хочацца дзецям памагчы. Капейка дома не лішняя. Прыеду з Берасця, а ўнучак просіцца на рукі і пытае: «Што ты мне, баба, прывезла?» Не заробіш, дык і гасцінца дзіцяці не купіш.

Раптам Зося спахапілася, што ўсё расказвае пра сябе, замест таго, каб распытаць пра яе і спытала:

— Раскажы пра сябе. Як ты тут? Мы столькі не бачыліся!

— Нічога, спачатку было цяжка. Потым пазнаёмілася з людзьмі, вывучыла мову, уладкавалася на працу, так і жыла. Тут людзей шмат з Брэстчыны. Нават з-пад Жабінкі ёсць, але мала з кім я падтрымліваю стасункі. Некаторыя з іх любяць гарэлку і мітынгі, ходзяць, гарлапаняць, нешта патрабуюць.

— Ці ладзіш з Дзянісам?

— Калі па шчырасці, шкадую, што некалі звязала свой лёс з ім. Калі мяне хацелі накіраваць на працу ў Індыю, а ехаць туды мне зусім не хацелася, тады мяне і пазнаёмілі з Дэнам.

— Якім Дэнам? — удакладніла Зося.

— Гэтак Дзяніса завуць на амерыканскі лад. Дык вось, калі нас пазнаёмілі, ён вырашыў дапамагчы мне, узяў са мною фіктыўны шлюб. Чалавек ён неблагі, але знешне мне не падабаўся. Праўда, з часам у нас склаліся добрыя сяброўскія адносіны, у складчыну купілі дом. Дзяніс займаў першы паверх, я — другі. Ён падтрымліваў мяне матэрыяльна, прывыкла я да яго. Праз два гады мы пажаніліся. Я зацяжарала, але з-за кісты не здолела вынасіць дзіця. Мне зрабілі аперацыю і папярэдзілі, што дзяцей у мяне больш не будзе. Што зробіш, калі так Бог судзіў, — уздыхнула Каця. — Затое ты ў нас шчаслівая. І сын у цябе ёсць, і ўнукі, а неўзабаве, глядзіш, і праўнукі пасыплюцца. Зрэ­шты, я думаю, што твае ўнукі — гэта і мае таксама. Тым сябе і суцяшаю. Ды і Дэн мае хросную дачку, мы яе з маленства гадуем і любім. Яна нам як родная. Ужо вырасла. Прыгожая дзяўчына. Я цябе з ёю пазнаёмлю заўтра. Раскажы мне яшчэ пра Серафіма. Што там атрымалася з ягонай жонкаю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Слодыч і атрута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Слодыч і атрута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зінаіда Дудзюк - На парозе раю
Зінаіда Дудзюк
Отзывы о книге «Слодыч і атрута»

Обсуждение, отзывы о книге «Слодыч і атрута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x