Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Слодыч і атрута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Слодыч і атрута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.

Слодыч і атрута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Слодыч і атрута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— З некім я варагаваў, нехта не любіў мяне, але я ніколі не быў і не буду ворагам свайму народу! Таму рэабілітацыя мне патрэбна як паветра!

— Які ж ты неспакойны, Гардзейка, — заківала галавою Паўліна.

— Затое ты ў нас спакойная! Сапраўдны пралетарый, нічога не маеш, толькі другіх вучыш жыццю!

Паўліна імгненне глядзела на брата і раптам залілася слязамі, праз усхліпы яна прамовіла па складах:

— Гэта ж усё праз цябе! Праз цябе я засталася адна! Ты не даў мне выйсці замуж! Ты з’еў маю маладосць!

— Ціха, ціха, Паўлінка, — папрасіла Зося. — Людзі ж кругом.

Паўліна аціхла, унурылася, адвярнулася да акна. Гардзей нервова прыгладзіў валасы, працёр вочы. На зрэнкі наплываў туман. Ужо ён і Зосін твар не мог добра разгледзець. Іншы раз са страхам думаў пра тое, што некалі настане дзень, калі белы свет акрыецца непраглядным туманам. А потым не за гарамі і смерць. Але ці ж яму наракаць на лёс. І так пажыў, дзякаваць богу. Колькі палегла людзей тых, што працавалі разам з ім на шахце ў Туле і Варкуце! Колькі хлопцаў не вярнулася ў сяло, мабілізаваных на вайну! Што ж, у кожнага свой лёс, свая непратаптаная сцежка. Сам выбраў, сам іду, як магу, на колькі хопіць моцы.

3

Тры псіхіятры сядзелі за сталом. Спярша прапанавалі Гардзею распрануцца да пояса. Адзін з іх абстукаў малаточкам суставы, канстатуючы:

— Правільны склад цела; харчаванне здавальняючае; на левым локцевым суставе пачырваненне — скура адлушчваецца ў выглядзе бляшак; у лёгкіх везікулярнае дыханне з адзінкавымі сухімі хрыпамі; тоны сэрца чыстыя, жывот мяккі, пры пальпацыі без болю; селязёнка і печань не пальпіруюцца.

Пасля гэтага Гардзею прапанавалі апрануцца, сесці і расказаць пра сваю хваробу, яе праявы. Ён пачаў апавядаць, выліваць боль з душы. Пад гэтымі зычлівымі і ўважлівымі позіркамі яму было спакойна прызнацца, што ўсё жыццё баіцца ён новага атручэння, пажаліцца, як балела яму галава, як пякло ў грудзях, што іншы раз хацелася забіць сябе самога ці тых, хто яго атруціў, бо здавалася: толькі так можна дасягнуць палёгкі. Адзін з дактароў нешта запісваў, час ад часу ўскідваючы вочы на пацыента. Дактары нават часам усміхаліся яму, як бы падбадзёрваючы. І Гардзей стараўся расказаць усё ў дэталях, каб яны зразумелі, што ніколі ён не быў ворагам народа. Ён звычайны чалавек, якому даводзілася сустракацца са здрадай, несправядлівасцю і выжываць у невыносных умовах. Часам яго спынялі, прасілі расказаць пра нешта іншае. Гэта раздражняла яго, бо выбівала з плыні думак, а ён не хацеў прапусціць нешта важнае.

Між тым адзін з дактароў пісаў чарнавы варыянт судова-медыцынскай экспертызы, у якім гаварылася пра псіхічны стан Рахубы. Пісаў, што ён правільна арыентуецца на месцы, у часе і ў адчуванні ўласнай асобы. Пісаў, што ў кантактах выхаваны, далікатны, трымаецца вольна, падрабязна апавядае пра сваё жыццё, пра хваравітыя перажыванні, выяўляе паталагічную падрабязнасць мыслення. Было і пра тое, што ўвагу фіксуе на сабе і сваіх перажываннях, на адносінах да яго навакольных, што абыякавы да свайго лёсу і лёсу блізкіх, а ў час гутаркі выяўляе назойлівасць пры паказе важных падзей у ягоным жыцці, што патрабуе, каб яго выслухалі цалкам. А таксама, што Рахуба засяроджаны на сваіх пачуццях, што стараецца згадаць усе падрабязнасці, нават форму і колер рэчаў, якія датычацца нейкіх падзей. Пісаў, што кола ягоных інтарэсаў звужана, што імкнення да працы ў калектыве не выказвае, што ахвотна даў згоду на прапанову аформіць яму інваліднасць. І ўжо такое: «Выяўляе неадэкватнае тлумачэнне падзей свайго жыцця: нехта пачаставаў вішнямі — падалося, што хацеў атруціць, на шахце прараб хацеў забіць яго дошкаю, крытыка да свайго хваравітага стану адсутнічае...»

«Дыягназ: захворванне пачалося да звальнення з працы. Вострая сімптаматыка захворвання выявілася ў час знаходжання ў бальніцы, калі адзначаліся трызненні і галюцынацыі, эмацыянальная напружанасць. Тэрмін лячэння быў недастатковы, выхад з хваробы быў няпоўны, застаўся дэфект пагрозы атручэння і выяўляўся пры неспрыяльных умовах жыцця. Такім чынам, характар захворвання Рахубы Г. М. даводзіцца дыферэнцыраваць паміж рэактыўным псіхозам, паранайяльным развіццём асобы і шызафрэніяй. Рэактыўны псіхоз выключаецца ў сувязі з адсутнасцю вострага рэактыўнага моманту на пачатку хваробы, адсутнасцю псіхагенных рысаў у структуры псіхозу пры далейшым ягоным працяканні. Паранайяльнае развіццё асобы выключаецца тым, што вышыня псіхічнай праявы адносіцца да 1939—1941 гг., але трызненні працягваліся, што не характэрна для паранайяльнага развіцця асобы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Слодыч і атрута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Слодыч і атрута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зінаіда Дудзюк - На парозе раю
Зінаіда Дудзюк
Отзывы о книге «Слодыч і атрута»

Обсуждение, отзывы о книге «Слодыч і атрута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x