• Пожаловаться

Герберт Уэлс: Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэлс: Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0135-9, издательство: Юнацтва, категория: roman / Фантастика и фэнтези / Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Герберт Уэлс Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі англійскі пісьменнік Герберт Уэлс у сваім рамане «Вайна сусветаў» вельмі маляўніча апісаў фантастычнае нашэсце марсіян на нашу Зямлю. Раман «Чалавек-невідзімка» расказвае пра трагічны лёс вучонага. Асяроддзе, у якім жыве герой рамана, таленавіты вучоны Грыфін, зрабіла яго здольным на злачынства, яно ж яго і губіць. Вядомая шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф у творы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» цікава і захапляюча расказвае пра падзеі, якія адбываюцца падчас уладарання шведскага караля Карла XII, калі Швецыя вяла супраць Даніі, Польшчы і Саксоніі Паўночную вайну.

Герберт Уэлс: другие книги автора


Кто написал Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На беразе ямы стаяла кучка людзей з белым сцягам, анямелых ад здранцвення; маленькія чорныя сілуэты вырысоўваліся на фоне неба над чорнай зямлёю. Успышка зялёнага дыму асвяціла на момант іх бледна-зеленаватыя твары.

Шыпенне перайшло спачатку ў глухое гудзенне, якое паступова стала моцным і бесперапынным; з ямы высунуўся гарбаты цень і мільгануў прамень нейкага штучнага святла.

Языкі полымя, асляпляльны агонь перакінуліся на кучку людзей. Здавалася, нябачны струмень ударыў па іх і ўспыхнуў белым ззяннем. Імгненна яны ператварыліся ў жывыя факелы.

Пры святле гэтага пражорлівага полымя я бачыў, як людзі хісталіся і падалі, а тыя, што далей, ззаду, разбягаліся ў розныя бакі.

Я стаяў і глядзеў, яшчэ не поўнасцю разумеючы, што гэта па натоўпе ад аднаго да другога перабягае смерць. Я зразумеў толькі тое, што адбылося нешта незвычайнае. Амаль бясшумная асляпляльная ўспышка святла — і чалавек падае ніцма і ляжыць нерухома. Ад нябачнага полымя загараліся сосны; патрэскваючы, успыхвала сухое жаўстазелле. Нават у далечы, каля Нэп-Хіла, запалымнелі дрэвы, платы, драўляныя забудовы.

Гэта вогненная смерць, гэты нябачны, непрадухільны палаючы меч наносіў імгненныя, меткія ўдары. Калі ўспыхнула кустоўе, я зразумеў, што ён набліжаецца да мяне, але ўцякаць, ратавацца я не мог: вельмі моцнае было здранцвенне. Я чуў гудзенне агню ў пясчаным кар'еры і раптоўна абарванае ржанне каня. Як быццам чыйсці нябачны распалены палец рухаўся па пустыры паміж мною і марсіянамі, выкрэсліваючы вогненную крывую, і паўсюль кругом дымілася і шыпела цёмная зямля. Штосьці з грукатам упала воддаль, недзе злева, там, дзе выходзіць на пустку дарога да ўокінгскай станцыі. Шыпенне і гул скончыліся, і чорны купалападобны прадмет паволі апусціўся ў яму.

Гэта адбылося хутка; я ўсё яшчэ стаяў нерухома, уражаны і аслеплены бляскам агню. Калі б гэта смерць апісала поўны круг, яна непазбежна ператварыла б у попел і мяне. Але яна слізганула міма і мяне «пашкадавала».

Навакольная цемната стала яшчэ больш страшнай і змрочнай. Узгоркаватая пустка здавалася чорнай, толькі палоска шашы шарэла пад цёмна-сінім небам. Людзі зніклі. Уверсе мігацелі зоркі, а на захадзе свяцілася бледная зеленаватая паласа. Вяршыні соснаў і стрэхі Хорсела выразна выступалі на вячэрнім небе. Марсіяне і іх зброя былі нябачныя, толькі на тонкай мачце няспынна круцілася люстра. Тлелі дрэвы, дзе-нідзе дымілася кустоўе, а ў нерухомым вячэрнім паветры над дамамі каля станцыі Ўокінг падымаліся слупы полымя.

Усё засталося гэткім самым, як было, быццам і не пралятаў гэты вогненны смерч. Кучка чорных фігурак з белым сцягам была знішчана, але мне здавалася, што за ўвесь гэты вечар ніхто і не спрабаваў парушыць цішыню. Раптам я зразумеў, што стаю тут, на цёмнай пустцы, адзін, бездапаможны, безабаронны. Быццам штосьці звалілася на мяне… Страх!

Я з намаганнем павярнуўся і пабег, чапляючыся нагамі за верас. Страх, які ахапіў мяне, быў не проста страхам. Гэта быў неўсвядомлены жах і перад марсіянамі, і перад запанаваўшымі навокал мяне цемрай і цішынёй. Мужнасць пакінула мяне, і я бег, усхліпваючы, як дзіця. Баяўся азірнуцца назад.

Помню, у мяне было такое адчуванне, што са мною хтосьці гуляе, што вось цяпер, калі я ўжо амаль па-за небяспекай, таямнічая смерць, імгненная, як успышка агню, раптам выскачыць з цёмнай ямы, дзе ляжыць цыліндр, і знішчыць мяне на месцы.

VI. Цеплавы прамень на Чобхемскай дарозе

Да цяперашняга часу яшчэ не раслумачана, якім чынам марсіяне могуць усмерчваць людзей так хутка і так бясшумна. Многія мяркуюць, што яны неяк канцэнтруюць інтэнсіўную цеплату ў камеры, якая абсалютна не праводзіць цяпло. Гэту кандэнсаваную цеплату яны кідаюць паралельнымі промнямі на той прадмет, які яны абралі за цэль, пры дапамозе палірованага парабалічнага люстра з невядомага рэчыва, падобна да таго, як парабалічнае люстра маяка адкідвае снапы святла. Але ніхто не змог пераканальна гэта даказаць. Несумненна адно: тут дзейнічаюць цеплавыя промні. Усё, што толькі можа гарэць, ператвараецца ў языкі полымя пры іх судакрананні; свінец расцякаецца, як вадкасць; жалеза размякчаецца; шкло трэскаецца і плавіцца; а калі яны, гэтыя промні, падаюць на ваду, яна імгненна ператвараецца ў пару.

Гэтай ноччу каля сарака чалавек ляжалі пад зорамі паблізу ямы, абгарэлыя і знявечаныя да непазнавальнасці, і ўсю ноч пустка паміж Хорселам і Мэйбэры была бязлюдная і над ёю плыло зарыва.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.