Джон Стэйнбек - Гронкі гневу

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стэйнбек - Гронкі гневу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гронкі гневу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкі гневу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вяршыня творчасці Джона Стэйнбека — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа.

Гронкі гневу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкі гневу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму ж не, памятаю, — адказаў Джоўд. — Гэта была Сюзі Літл. Праз год яна мне ледзь палец не адарвала.

— Дык вось… Пайшло табе на карысць тое хрышчэнне? Лепш табе зрабілася ад таго?

Джоўд, падумаўшы, адказаў:

— Н-не, я нават нічога не адчуў.

— Так… А шкоду табе гэта зрабіла? Толькі падумай.

Джоўд падняў з зямлі бутэльку і адпіў.

— Нічога я не адчуў — ні добрага, ні дрэннага. Мне тады проста весела было, больш нічога. — Ён падаў бутэльку прапаведніку.

Кейсі ўздыхнуў, прыгубіў бутэльку, потым паглядзеў, колькі ў ёй на дне засталося, і зрабіў яшчэ адзін маленькі глыток.

— Вось і добра, — сказаў ён. — А то я ўсё мучыўся — ці не нарабіў я сваім умяшаннем якой-небудзь шкоды людзям.

Джоўд глянуў на свой пінжак і ўбачыў чарапаху — яна выбралася на волю і ўжо спяшалася ў тым жа кірунку, у якім паўзла, калі ён падабраў яе. Джоўд паназіраў за ёю, тады ўстаў на ногі, падняў чарапаху з зямлі і зноў закруціў у пінжак.

— Ніякіх падарункаў дзецям не прыпас, — паясніў ён. — Хоць гэту старую чарапаху прынясу.

— Дзіўная рэч, — сказаў прапаведнік. — Якраз калі ты падышоў, я старога Тома Джоўда прыгадаў. Падумаў, ці не завітаць да яго. Я заўсёды лічыў яго бязбожнікам. Як ён там жыве, стары Том?

— Не ведаю. Чатыры гады я ўжо дома не быў.

— Хіба ён не пісаў табе?

Джоўд замяшаўся.

— Тата на пісьмы не вялікі мастак і наогул пісаць не ахвочы. Прозвішча сваё чын чынам падпіша, не горш за іншых, і нават аловак паслініць. Але пісьмаў не піша. Тата заўсёды казаў: чаго нельга выказаць голасам, таго і алоўкам не варта.

— Увесь гэты час ты па свеце бадзяўся? — запытаўся Кейсі.

Джоўд недаверліва глянуў на яго.

— А ты хіба нічога не ведаеш? Ва ўсіх газетах пра мяне пісалі.

— Нічога. А што? — Кейсі закінуў нагу на нагу і ссунуўся па ствале ніжэй. Дзень ужо зайшоў далёка за поўдзень, і сонца налівалася чырванню.

Джоўд, палагаднеўшы, сказаў:

— Казаць, дык адразу ўсё, і скончым з гэтым. Але калі б ты і цяпер яшчэ быў прапаведнікам, я асцярогся б расказваць, бо ты пачаў бы маліцца за маю душу. — Ён дапіў рэшту віскі і шпурнуў паўлітэрку ўбок, і пляскатая бутэлька мякка слізганула па пыле. — Я чатыры гады праседзеў у Макалестары.

Кейсі крута павярнуўся да яго і так насупіў бровы, што высокі яго лоб зрабіўся яшчэ вышэйшы.

— Табе неахвота пра гэта гаварыць, так? Я не буду распытвацца, што ты там такое нарабіў.

— Я і цяпер зрабіў бы тое самае, — сказаў Джоўд. — Я забіў аднаго малойчыка ў бойцы. Мы добра напіліся з ім на танцах. Ён нажом мяне пырнуў, я схапіў рыдлёўку і прыкончыў яго. Размажджэрыў яму галаву.

Бровы ў прапаведніка занялі сваё звычайнае месца.

— Значыць, саромецца табе няма чаго?

— Няма, — адказаў Джоўд. — Мне далі толькі сем гадоў, бо ён першы пачаў — пырнуў мяне нажом. Выпусцілі праз чатыры гады — умоўна.

— І ніхто з тваіх не пісаў табе ўсе чатыры гады?

— Чаму ж, пісалі. Два гады назад ад маці паштоўку атрымаў, а на мінулыя Каляды бабка прыслала. О, Езус, і смеху ж было ў нашай камеры! Паштоўка з малюнкам — ёлка ўся ў блішчынках, быццам снегам абсыпаная. І вершык:

У свята светлае Каляды
Будзь жыццю, хрыстосік, рады,
І пад ёлачку ты глянь.
Падаруначак дастань.

Бабка, відаць, і не чытала яго. Пэўна, у разносчыка купіла, выбрала самую прыгожую і бліскучую. Хлопцы ў камеры жываты надрывалі ад рогату. З таго дня ўсе мяне «хрыстосікам» дражнілі. А бабка і думаць не думала, што з мяне смяяцца будуць. Бачыць, святочная паштоўка, прыгожая, бліскучая, навошта чытаць? У той год, калі мяне пасадзілі, яна свае акуляры згубіла. Да гэтага часу, думаю, яшчэ шукае.

— А як абыходзяцца яны там з вамі, у Макалестары?

— Ды нядрэнна. Кормяць па гадзінах, адзяваюць чыста, і памыцца ёсць дзе. Без жанчын толькі цяжка. — Джоўд раптам засмяяўся: — У нас там неяк аднаго тыпуса ўмоўна выпусцілі. І месяца не прайшло, як ён праштрафіўся і зноў вярнуўся да нас. У яго спыталіся, чаму ён парушыў падпіску. А ён кажа: «Якога чорта! У бацькавай халупе выгод ніякіх. Ні табе электрычнасці, ні душа. І кніжак няма, і ежа паганая». Вярнуўся, кажа, бо тут хоць якія выгоды ёсць і жратва па гадзінах. На волі, кажа, адзін супраць цэлага свету — не ведаеш, што рабіць, куды падацца. І ён украў машыну і зноў сеў. — Джоўд дастаў свой капшук, падзьмуў на курыльную кніжачку, каб аддзяліць адзін бураваты лісточак, скруціў цыгарку. — Што ж, хлапец ён не дурны, — дадаў ён. — Як падумаў я ўчора, дзе ноч буду спаць, дык страх мяне ўзяў. Прыгадаўся мне ложак і той чокнуты, што з намі быў у камеры, падумаў: што ён цяпер робіць? У нас аркестр там быў. Добры струнны аркестр. Адзін казаў, што мы маглі б нават па радыё выступаць. А сёння раніцай прачынаюся і не ведаю — падымацца ці яшчэ рана. Ляжу і чакаю, калі пабудку дадуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гронкі гневу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкі гневу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гронкі гневу»

Обсуждение, отзывы о книге «Гронкі гневу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x