• Пожаловаться

Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1975, категория: roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамович Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я з вогненнай вёскі...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

Алесь Адамович: другие книги автора


Кто написал Я з вогненнай вёскі...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Я з вогненнай вёскі... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я з вогненнай вёскі...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ў гэты момант мой сын:

— Мама! Ты жывая? (Плача.)

Я кажу:

— Жывая.

Ён вырываецца бегчы. На ім быў кажушок — ён скінуў. I шапка гарыць на ім, і пінжачок гарыць… (Плача.) Набрала я снегу, стала церці, яго тушыць. А ён вырываецца бегчы. А я гавару:

— Сынок, яшчэ стаяць!

Пытанне: — А вы ўжо выйшлі з гумна?

— Не, у гумне. Вецер клоніць, дзверы адкрытыя, снег вялікі кідае, і мы пры самых дзвярах…

I вот у той момант яны адыходзяцца, гэтыя немцы, бо другія будынкі гараць, і на іх дым вялікі.

I мы за імі выходзім, — вось так, як ад мяне да вас. Як яны маглі не аглянуцца? Судзьба нейкая ёсць на свеце… Манеж каля гумна не крыты. Гумно згарэла, а манеж застаўся. I мы зайшлі туды. I толькі крык чулі, стрэл вялікі і крык…

Сын можа бегчы, а я не. «Мамачка, ты раненая». А я кажу, што не. Але адкуль жа кроў? А ў мяне гэтая рука парваная была ўся. Не чуствавала я. Ну, ён можа бегчы, а я не. Там было такое дзерава вялікае, зрэзаная ёлка. Снегу многа надула. Ён мяне цягне хоць у гэтую ёлку, у снег. Ну, куды ж ён мяне дацягне! Чатырнаццаць лет было. Дык я кажу:

— Сынок, спасайся, а мне ўжо ўсё роўна як будзе…

Дайшлі мы яшчэ дальша, паляжалі там трошкі, у яме, дзе пясок бралі. I вот у гэты лясок, сюды. Гэтак во зрання хадзілі мы дзень, ноч начавалі… Ён жа таксама раздзеты, толькі пінжачок на ім. На мне была цёплая кофта такая, дык я яе скінула і яму надзела.

Дзіця. Хадзілі мы, хадзілі, куды ні пойдзем — немцы… Іх няма, але яны нам усё роўна ў белых халатах паказваюцца. Пад раніцу — пеўні спяваюць. А выйдзем на бераг лесу — немцы. А іх жа ж не было! Толькі людзі прыходзілі, трупы сабіралі, а іх не было… I ўжо так усё даходзіць, што толькі спаць, і ўсё. Ад холаду. Спаць. Але я ведаю, што як сядзем — усё… Лапак наломім, на снег паложым, я саджуся, а яго бяру на калені. Як ён толькі засынае, дык я яго во так во… (Паказвае, як будзіла.) А толькі сучча на дрэвах трашчаць ды падаюць. I таго мы пугаемся.

Пад раніцу выйшлі на бераг, і, куды ні паглядзім, — усюды нам немцы ходзяць…

Мужа майго яны не забілі. Узялі на падводу, каб паказаў, дзе Свінка, дзярэўня такая. Там былі гэтыя самаахоўцы. I там, у Свінцы, мая мама родная жыла. А яны яшчэ хацелі туды, дзе недзе Кашэчы Брод ёсць, каб ён туды вёў. А ім сказалі, што не едзьце, бо вас ноччу заб'юць партызаны. I тут яны мужа адпусцілі, і ён пайшоў да мае мамы. I мама яго адтуль не пускала, бо ўжо наша Рулёва гарэла…

Гэта ўжо мама мне расказала, калі мы з сынам у Свінку прышлі.

Мама казала, што мой муж, калі ён пайшоў са Свінкі глядзець, ці мы жывыя, гаварыў: «Калі іх няма, дык і я не вярнуся…» Жанчына адна ў панчохах толькі па снезе з Рулёва прыбегла і сказала, што бачыла, як нас павялі і чуваць былі два выстралы, а дзе мы падзеліся — невядома… Ён касцей нашых пашукаў і не знайшоў…

А мама мая запрагла каня і ў Рулёва прыехала. Ён плача, а мама кажа:

— Яны жывыя, яны прышлі ўжо да нас!..

Потым мы жылі ў мамы. Я была чорная, цёмная. Больш года была ненармальная. «Немцы, немцы!..» Куды я ні хавалася, куды я ні хадзіла — усюды немцы былі… У белым, у белым… Унаклонку нічога не магла рабіць, толькі стоячы. Грэчку на воз падаваць… Палучыўся ў мяне менінгіт, гіпертанія, і так усё сваё жыццё пакутую…

А сын ужо дзевяць год, як памёр. Мой Росця. Шасцёра ўнукаў пакінуў… Яны ў дзетдоме, чацвёра меншых…»

У Новым Сяле на Барысаўшчыне Міхась Верхаводкарасказваў нам пра тое, як вясной 1944 года забівалі яго родныя Будзенічы.

Міхасю Мікалаевічу сорак гадоў. Ён быў адзін у хаце, аднак па малюнках, наклееных на сцены, тут адчувалася прысутнасць дзяцей. Зрэшты, ён і сказаў нам пасля, што гэта дачка так хораша малюе.

Чалавек характару мяккага, ледзь не з жаночаю ласкай у голасе. Можа, таму і памятае ўсё так падрабязна. Расказваў ахвотна, нібы нарэшце дачакаўся выпадку.

«…Два дні дождж ліў… Ну, тут усе выйшлі… Есці ні ў кога не было нічога, галодны народ быў. Паселі, сонца прыгрэла — усе тут і паселі на месцы.

А я сядзеў, не задрамаў, нічога. Ведама, яшчэ дзіцёнкам быў. Гляджу — немец ідзець. Я толькі сказаў:

— Ай, немец ідзець!.. Вялікі ідзець, з аўтаматам.

Мая сястра была. Брата забілі тут жа, на месцы. Як я сказаў: «Немец ідзець!», дык сястра драла ў лес. Тут нашлася яшчэ братавая, — яна тоже ў лес. А дзеці заёй.

Ну, а мы толькі пасталі ўсе. Стаяка пасталі.

Карова была прывязана. Ён даў вочарадзь у гэтае месца. Папала гэтай карове. Карова гэтая — па лесе. I павалілася. Як пачала нагамі… Пакуль яна кончылася.

Ён надумаўся і ракету ўверх — жах! Тут іх аж чорна стала. Павыбягалі з лесу. Акружылі нас поўнасцю, з усіх бакоў. Ну, хлопцы такія былі — хрэст [1] Свастыка. во на рукаве і ў чорным адзеты былі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...»

Обсуждение, отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.