• Пожаловаться

Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1975, категория: roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамович Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я з вогненнай вёскі...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

Алесь Адамович: другие книги автора


Кто написал Я з вогненнай вёскі...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Я з вогненнай вёскі... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я з вогненнай вёскі...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шукай кватэру. З-за цябе, недабійку, і каб нас не пабіл і немцы…

У Лабановіча кватэру найшла, у Аляксеевай маткі, у беднае жанчыны вынайшла.

Сабе думаю: «Пайду я картошкі, хвасолі прынясу».

Пайшла я сабе за тымі прадуктамі, сабе ў Красніцу. А дзеці тама, у Выганішчах.

Нясу я, да гары даходжу — у-ю-юй! — ужэ Выганішчы гараць! Ужэ гараць Выганішчы, з палімёта строчаць!.. Выганішчы га-а-араць!.. Сільны такі вецер, што чалавека з ног валяе. Яны зайшлі ад Бабровіч, з таго канца, о, ад моста. Ужэ вецер і ко-оціць! Цераз дзесяць хат кідала агонь. Я плачу:

— Ужэ мае дзеці рукі мне апрасталі. Дзе мае дзеці?..

Ужэ пабегла я ў Бярэзіну, куды ўсе людзі пабеглі. Нашла адну жанчыну, кажу:

— Мо мае дзеці відалі?

Гаворыць:

— Відалі. Пабеглі. Гэта Насця на плечы Васіля пасадзіла, панесла ў Бярэзіну. Далёка!..

I я туды. Шукала, шукала, мо ад дванаццаці часоў, знайшла — ужо сонца заходзіла. Знайшла я. I сваіх, і Бартановых дзяцей знайшла, пяць штук. Ужэ знайшла, сарай згарэў — картошкі напякла, накарміла іх, тыя чужыя і свае…

I вот я думаю: «Куды мне дзеціся?..»

Пайшла ў балота. Сяджу. Ужо знайшла спічкі, надрала палосся, лапці плесці. I сяджу я там, у Надлеві, ад Выганішч кіламетраў тры, ад Бабровіч — чатыры. Я ўжэ знайшла, дзе з мужам касіла, дзе нашы пакосы. Ужэ не магу, так мне абідно… Ужэ, думаю, пайду пад чужыя стажкі, бо вельмі мне жаль… Дзе касілі, дзе граблі з мужам сена…

Пайшла пад чужыя стажкі. Сяджу.

Ужэ давай картошку чысціць… А тут — зара немцы бягуць!.. Людзі гукаюць, гукаюць на балоце.

Думаю: «Чаго-то яны гукаюць? Гэта так, можа. Можа, маці дзеці пагубіла, можа, дзеці маці загубілі ды шукаюць?..»

У-ух!.. Ажно вылятаюць да мяне два паліцыянты. Выскачылі з-за куста, за мяне — цап! Ужэ мяне ўзялі. Да ўжэ майго хлопца, восем гадоў:

— Сынок, дзе твой бацька?

— Няма, забілі бацька майго. Ужэ забілі немцы Рамана майго.

— Паночак, я сама з голаду, з холаду загіну, адно вы мяне не беце. Я не хачу, каб вы мяне білі. Хай я сама прападу з дзецьмі…

Ён кажа:

— Дзе больш людзі?

— Пабеглі на лес.

— Ідзі на воз! А самі пайшлі.

Каб я пайшла на той воз, да таго бабровіцкага паліцая, што ўсіх дабіваў, што паказваў, дзе хто захаваўся, — ён застрэліў бы мяне, убіў бы. Сільно бабровіцкіх людзей ён выбіваў. Я-то не папала да яго. Яны пайшлі за кусты, а я тожа за кусты. Вы мяне не бачыце, а я вас! I я ў такі цё-ёмны пабегла луг — такі луг, што чарот там, папаратнік, усяго там. Я туды пабегла і ляжу там. Ляжу ўжэ. Яны ўсіх людзей вызбіралі, ужо ціха стала…

Толькі партызаны беглі. Беглі партызаны, маім дзецям мяса варанага далі. Наеліся мае дзеці — вады!.. Ужэ гэты, што два гады:

— Вады, вады, вады, вады!..

А вада павысыхала, мо на метар, нідзе няма напіцца. Цямнее. Ужэ гэты мальчык, што восем лет.

— Вазьмі, — кажу, — мачы свае ў чыгунчык.

Напаілі.

— Не, — кажа, — мамо, не ўкусная вада. Ідзі, шукай смачнае вады! Ідзі!..

Няма нідзе вады. Плакаў той, плакаў… Лягла я. I спічкі е, агню наклаў бы. Ой!.. Ды вады плача. Я вот чэсна гавару вам. Выкапала такую ямачку, выкапала во. «Як на сырой зямлі чалавек паляжыць, — думаю, — то ўмрэ». Выдрала мох, выдрала. Бо малыя. «Як жа я вас накармлю, як адзену?..» От, я ямачку выкапала ў балоце, да самай тарфы, усе мы на яе і паклаліся. Вот ужэ забалеюць, васпаленіе возьме, ужэ яго і не будзе на свеце, хоч адно мне рукі асвабодзіць…

I от жыве! Дажэ ні чуць-чуць не забалеў!

I выйшла я апяць з таго балота.

— Хадзем, — кажу, — дзеці, у Целяханы, хай нас дабіваюць.

Дзеці не схацелі.

— Куды хочаш, мамо, нас у свет вядзі, адно не хадзем да тых немцаў і да паліцаяў!..

У Вялікай Гаці кватэру нашла. Сталі паліці Гаць… Гэто ўжэ я тады ў парцізанах была. Сядзела, сядзела, сядзела, траву сушыла, дзетак травой ахутвала. Здароўе пацярала, раўматызм дастала. От як!..

Дзеці пагадавала, пагадавала. Пайшлі па гасударскай рабоце ўсюды. Дзеці па свеце, а я сабе… Вот, спасіба, пенсію даюць ужэ. Оўцы даглядала, тысячы авэчок нагадавала, дзесяць лет на ферме стаяла. Дзеці работалі.

От, усё сваё страданіе пераказала. Можа, я і залішне што сказала? Я няграматная. Ізвініця».

Маці i сын. Сын i маці

Капыльшчына. Рулёва — нават і вёскай няёмка назваць: тры хаты на ўзлеску, пасёлачак, аднак і ён адзначаны помнікам ахвярам яшчэ адной экспедыцыі 194З года.

Лізавеце Іосіфаўне Кубракшэсцьдзесят шэсць гадоў. Жанчына нямоглая, з кульбай. Расказвае нібы спакойна. Папярэдзіла толькі: «Не бойцеся, калі я буду ўскрыкваць ад болі: у мяне адлажэнне солей…»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...»

Обсуждение, отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.